
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
Біяграфічныя звесткі пра Я. Вісліцкага вельмі скупыя. Няма пэўнасці ў гучанні прозвішча. Сам паэт падпісваўся Вісліцэнсіс, а настаўнік называў яго Вісліцыус. Не вызначана і дата анараджэння ~1485–1490. І месца: шэраг даследчыкаў лічылі яго этнічным палякам. Сам аб сабе ён гаворыць у творы «Пруская вайна»: «… я народжаны амаль у самым цэнтры варварства». Акрамя таго апісвае склад насельніцтва Польскай дзяржавы: траістыя русіны (гаворка ідзе пра Белую, Чорную і Чырвоную Літву). Падобныя тэрміны наўрад ці ўжыў бы этнічны паляк. Згодна з рэктарскім актам – бакалаўр і магістр Вісліцкі – рутэнус (русін). Даследчык В. Дарашкевіч прыгадвае назву рачулкі Вісліца паміж Клецкам і Пінскам (можа адсюль і Вісліцкі).
Ёсць падставы меркаваць, што будучы паэт правёў свае юнацкія гады ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце, дзе вучыўся ў Паўла з Кросна, якога пазней будзе называць духоўным настаўнікам. Ян Вісліцкі будзе адным з лепшых вучняў, удзельнікаў літаратурнай суполкі. Пазней будзе лічыць, што сваім літаратурным майстэрствам ён абавязаны гэтаму гуртку. Скончыў універсітэт у 1506 г., атрымаўшы ступень бакалаўра, у 1510 г. – ступень магістра. У 1515 г. завяршыў вялікую працу на лацінскай мове «Пруская вайна». Хацеў надрукаваць паэму і шэраг вершаў асобным зборнікам і рукапіс аддаў на рэцэнзію. Але рэцэнзенты адмоўна ацанілі зборнік. Першым, хто станоўча і высока ацаніў паэму, стаў настаўнік і сябра Павел з Кросна.
У 1516 г. Кракаўскай друкарні пры дворы Яна Галера быў выдадзены зборнік твораў Яна Вісліцкага пад назвай: «Bellum Pruthenum sive Belli Prutheni libelli tres per loannem loannem Visliciencem edite» («Пруская вайна або тры кнігі Прускай вайны, выдадзеныя Янам Вісліцкім») Цэнтральнае месца ў зборніку займала паэма «Пруская вайна». У склад зборніка ўваходзілі:
1) чатырохрадковая эпіграма да паэмы;
2) заахвочвальны верш Я. Вісліцкага да музы настаўніка Паўла Русіна;
3) празаічнае прысвячэнне або ліст да Паўла з Кросна;
4) аргументы (кароткі змест) кніжак аб Прускай вайне;
5) ода да чытача;
6) паэма «Пруская вайна»
7) ода да караля Жыгімонта Старога.
Акрамя твораў, якія увайшля ў гэты зборнік, вядомы яшчэ два вершы Я. Вісліцкага: «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі» і «Эпіграма на зайздросніка». У «Элегіі…» (1515) ён звяртаецца да Дзевы Марыі з просьбай спыніць мор на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Паколькі звестак пасля 1516 г. пра жыццё і дзейнасць Я. Вісліцкага не захавалася, ёсць меркаванні, што ён мог памерці ад чумы ў гэты час.
Галоўным творам жыцця Яна Вісліцкага з’яўляецца паэма «Пруская вайна». Паэма была напісана на працягу года, з адчуваннем векавой даўнасці, гістарычнай значнасці падзеі, яе адносін да лёсу многіх народаў. «Твор напісаны для тых, у каго ў сэрцы любоў ды хвала да айчыны». Цікава тое, што задума стварэння твора на гістарычную тэматыку ў аўтара ўзнікла як уласнаасабістая, уласнапатрыятычная, падзеі падаюцца з разуменнем агульнаславянскага маштабу Грунвальдскай перамогі, яе значэння і славы (для параўнання можна было б успомніць, што М. Гусоўскі стварыў свой выдатны твор «Песня пра зубра» па просьбе Папы Рымскага Льва X Медзічы, а выдатны беларускі паэт канца XVI – першай паловы XVII стст. А. Рымша, натхнёны паэмай Ф. Градоўскага «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштофа Радзівіла» (Вільня, 1582), стварыў выдатную ўласную паэму «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла» (Вільня, 1585), дзеля ўслаўлення слынных подзвігаў К. Радзівіла, непасрэдным сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам паэт).
Паэма «Пруская вайна» складаецца з 3 частак, мае 1057 радкоў гекзаметра, хаця складаная па сваёй тэматыцы і форме ўвасаблення архітэктоніка паэмы для многіх даследчыкаў і на сённняшні дзень застаецца загадкавай.
Першая кніга з’яўляецца ўступам да ўсяго твора і пачынаецца арыгінальным панегірыкам Жыгімонту I, каралю Рэчы Паспалітай. Паэт апавяе славу велічнай і крывавай бітвы, у якой удзельнічаў дзед Жыгімонта I – Ягайла. Аўтар напамінае, што слава пра гэтую бітву дасягнула далёкіх краін, але праз стагоддзі гэтая перамога была забыта і не было ніякіх успамінаў пра Грунвальдскую бітву. Як і ў антычным эпасе, Ян Вісліцкі з першай часткі і на працягу ўсяго твора па дапамогу і натхненне для апісання подзвігу будзе звяртацца да багоў, музаў (Дзевы Марыі, Апалона) У гэтай частцы аўтар прапануе кароткі экскурс ў гісторыю польскай дзяржавы, і прыводзіць радавод польскіх князёў (упамінае Леха, Крака, Ванду).
У другой частцы кнігі Ян Вісліцкі падае вобразнае, пры гэтым геаграфічна дакладнае і падрабязнае апісанне літоўскай дзяржавы. Менавіта ў гэтай частцы паэт выкарыстоўвае этнонімы «літовец», «літва», і адзін з першых ужывае назву «беларус» («albus ruthenus»). Далей тлумачыць з гістарычнага пункта гледжання з’яўленне і зносіны польскай дзяржавы з крыжакамі.
Цэнтральная частка прадстаўляе сабой непасрэднае апісанне Грунвальдскай бітвы. Пры гэтым паэт стварае збіральны вобраз адной з буйных бітваў сярэднявечча, апісанне якой пераўтвараецца ў велічнае эпічнае палатно, у якім вельмі адчувальна выяўляецца ўплыў апісання ваенных эпізодаў з антычнага эпасу: з твораў Гамера, Вергілія і інш. Выяўленне крывавых сцэн не з’яўляецца самамэтай аўтара. Вісліцкі падкрэслівае антыгуманны характар вайны, супрацьпастаўляючы вайну і мірную земляробчую справу, а таксама звяртаючы асаблівую ўвагу на нязначнасць факта, які стаў повадам для ваенных дзеянняў (і тут паэт знаходзіць гістарычныя паралелі ў антычнасці і прыгадвае Чароўную Алену і пачатак Траянскай вайны).
Трэба адзначыць, што Ян Вісліцкі не скажае гістарычных рэалій. Падрабязна і дакладна апісвае склад войска, гаворыць аб тым, што першым прымаў бой Вялікі князь Вітаўт. Магчыма эпізод размовы Вітаўта з Ягайлам аўтарам быў ўзноўлены на аснове гістарычных паданняў, вядомых з беларуска-літоўскіх летапісаў.
Заключныя радкі паэмы пераўтвараюцца ў гімн-услаўленне пераможцаў.
Трэцяя частка магла б служыць пралогам да ўсёй паэмы, таму што падстаўляе сабой своеасаблівае абгрунтаванне ваенна-палітычнага аб’яднання Польшчы, Літвы і Беларусі. З гэтай мэтай Вісліцкі распавядае аб сімвалічнай нарадзе алімпійскіх Багоў, на якой абмяркоўвалася кандыдатура будучай жонкі для сівавалосага караля Ягайлы. Выбар выпадае на прадстаўніцу роду з Вялікага княства Літоўскага Соф’ю Гальшанскую. Трэба адзначыць павагу, замілаванне, з якімі аўтар падае вобраз Соф’і, якая становіцца ўвасабленнем самой Беларусі. Шлюб Ягайлы і Соф’і для аўтара сімвалізуе палітычнае, ідэйнае і культурнае аб’яднанне дзвюх краін, якое і было пазней замацавана уніяй. Соф’я і дае пачатак роду славутых польскіх каралёў, аднаму з якіх – Жыгімонту Старому, і прысвячаецца паэма.
Як эпік Ян Вісліцкі сваёй паэмай станавіўся песняром гераічнага чыну ўсіх народаў – пераможцаў над Грунвальдам, а як лірык, як аўтар, асоба, ён спецыяльна акцэнтаваў увагу на краі свайго нараджэння, на сваіх землях.
У рыцарскім эпасе славян XVI ст. «Пруская вайна» – твор не толькі першы па часе з’яўлення, а таксама твор, у якім з веданнем і відавочнай сімпатыяй акрэслены контуры Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы, як краю ліцвінаў-беларусаў, русінаў-украінцаў, жмудзінаў-літоўцаў. У стварэнні арыгінальнага высокамастацкага і гістарычна даставернага твора Ян Вісліцкі стаяў ля вытокаў жанра эпапеі ў новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы.
На беларускую мову паэму «Пруская вайна» пераклалі Якаў Парэцкі (ва ўрыўках) і Жанна Некрашэвіч (цалкам).