
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
Усё, што мы ведаем пра М. Гусоўскага сёння, змяшчаецца ў яго мастацкай спадчыне. Дакладна невядома, дзе і калі ён нарадзіўся, як скончыў зямны шлях. Умоўна прымаюцца гадамі яго нараджэння 1470–1480 гг. Існуе і некалькі версій наконт яго месца нараджэння: называюцца паселішчы Усава, Гусава ці Уса (гэта можа быць Верхняе Прыдняпроўе, Наднямонне, Налібоцкая Пушча) відаць з якіх і паходзіць прозвішча Гусоўскі. Праблематычным прадстаўляецца і вызначэнне яго нацыянальнай прыналежнасці.
З-за адсутнасці дакументаў не магчыма скласці дакладнага ўяўлення пра сям’ю. Але ёсць разважанні наконт баярскага або шляхецкага паходжання, аднак змест паэмы запэўнівае, што М. Гусоўскі быў народжаны ў сям’і паляўнічага ці лоўчага. Магчыма, што прырода і вялікакняжацкае асяроддзе, якое бавіла на палявання вольны час, былі падмуркам першапачатковай адукацыі.
Высокія мастацкія якасці твора, выдатная лацінская мова сведчаць не толькі пра прыродны талент, але і пра грунтоўную гуманітарную адукацыю, атрыманую да прыезду ў Рым. Заўважыў талент М. Гусоўскага і дапамог атрымаць яму грунтоўную адукацыю (магчыма, у Польшчы або Італіі), уладкаваў на дыпламатычную службу і падштурхнуў да літаратурнай творчасці Эразм Вітэліус (Эразм Цёлак), які сам карыстаўся асаблівым даверам ў караля і зрабіў бліскучую кар’еру дыпламата. М. Гусоўскі быў яго дарадцам, суправаджаў у час паездак з пасольскімі даручэннямі ў розныя краіны. Так, у 1518 г. ён у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Эразм Вітэліус, апынуўся ў Рыме. Рымскі перыяд найбольш вядомы з этапаў жыцця М. Гусоўскага. Яму часта прыходзілася знаходзіцца ў складзе дэлегацыі на чале з Э. Вітэліусам у прысутнасці Папы Льва X на розных мерапрыемствах, у тым ліку і на карыдзе.
У экспазіцыі паэмы «Песня пра зубра» М. Гусоўскі падрабязна распавядае, што менавіта відовішча бою быкоў і выклікала параўнанне з зубрынымі ловамі, а натхнёны і яскравы расповяд пра пушчы роднага краю зацікавіў Папу Льва Х. М. Гусоўскаму было даручана занатаваць усё ў вершаванай форме, а дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага прадставіць чучала зубра. Так, у Рыме была пачата паэма «Песня пра зубра», якая была закончана ў 1522 г., калі ні яе ініцыятара Папы Льва Х, ні заказчыка Э. Вітэліуса ўжо не было ў жывых.
Да нашага часу дайшло 14 паэтычных твораў М.Гусоўскага. 11 з іх параўнальна невялікія (ад 4 да 84 радкоў) вершы, напісаныя рознымі вершаванымі памерамі. Тры астатнія – гэта паэмы, якія маюць большы аб’ём і выйшлі асобнымі выданнямі:
«На ахвяраванне чорнага быка ў Рыме»
«Малітва да святой Ганны»
«Чутка, якая нечакана ўзнікла ў касцёле сан Ларэнца ін Дамаза»
«Да святога Себасцяна»
«Суцяшэнне – да найдастойнейшага Плоцкага біскупа» (1519–1521)
Вершаваная эпітафія на надмагіллі Эразма Вітэлія (Цёлака) (1522)
«Да вялебнага пана Карла Антонія Балонскага»
“Да дастойнага пана Яна Карнкоўскага”
Паэма «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго»
Паэма «Новая і дзівосная перамога над туркамі ў месяцы ліпені» (1524)
Паэма «Жыццё і дзеі святога Гіяцынта» (1525)
Некаторыя творы, былі размешчаны ў кнігах іншых аўтараў: «Да чытыча» (на пачатку кнігі А. Ліпія), «Наказ пастырам клапаціцца пра статак Панскі» (1533) (кн. “Штодзённыя рубрыкі для Кракаўскай дыяцэзіі на 1534 г.”), «Пад выяваю ўкрыжаванага Хрыста» (кн. А. Крыцкага).
На падставе датавання апошніх вядомых вершаў 1533 г. можна лічыць, што жыццё М. Гусоўскага абарвалася пасля гэтай даты.
Найбольш значнае месца ў паэтычным даробку М. Гусоўскага займае твор «Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis», які пры поўным перакладзе на беларускую мову можа называцца «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго». Упершыню паэма была надрукаваная ў складзе зборніка твораў М. Гусоўскага ў 1523 г. у Кракаўскай друкарні Ераніма Віетара пры дапамозе каралевы Боны Сфорцы, спрыянні яе сакратара Людвіка Альфія і гнёзненскага каноніка Карла Антонія Банонскага. Шлях паэмы да сучаснага чытача быў не просты, як высветліў аўтарытэтны навуковец В. Дарашкевіч, паўнавартаснае адкрыццё творчасці М. Гусоўскага адбылося толькі ў XIX ст., пасля перавыдання «Песні пра зубра» Я. Пельчарам у 1894 г.
Ужо ў экспазіцыі аўтар шчыра прызнаецца, што аўтарам ён стаў па чужой волі і падрабязна апісвае фармальныя падставы да напісання твора. Таму галоўная ідэя твора палягае не ў грамадскай сферы, а ў сферы эстэтыкі. Для паэта на першым месцы творчы эксперымент, асваенне новай, зададзенай тэмы. Яго прывабіла магчымасць, па сутнасці, шчаслівы шанец, паспрабаваць творчыя сілы ў асваенні новай тэмы. Аднак аўтар не абмежаваўся сухім выкананнем пісьменніцкага абавязку. Кіруючыся законамі творчасці, магчымасцямі сюжэтных хадоў, кампазіцыйных элементаў, мастацкіх дэталяў, давяраючы сваёй паэтычнай інтуіцыі, ён здолеў на высокім мастацкім ўзроўні апець прыгажосць бацькаўшчыны, паказаць яе веліч, уславіць гераічнае мінулае свайго народа, мужных ваяроў і мудрых гаспадароў краіны.
Аснову кампазіцыі паэмы складае падрабязнае апісанне выгляду зубра, яго нораваў і сцэн, звязаных з паляваннем на звера. Аднак аўтар не ўтрымаўся ў рамках заказанай тэмы:
Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку…
Паэма не стала толькі расказам пра выгляд, нораў зубра і паляванне на яго, яна аказалася панарамнай карцінай жыцця народа і лёсу краіны ў пераломны момант гісторыі, на этапе адолення сярэдневяковай закаснеласці і містыкі.
Вызначаючы жанр паэмы неабходна ўлічваць тое, што паэма як жанр у еўрапейскіх літаратурах эпохі Адраджэння толькі складвалася. Як мастацкі жанр, у аснове якога ляжыць усведамленне гістарычных і нацынальных лёсаў племені ці народа, паэма знайшла ў эпоху Адраджэння ўдзячную глебу для развіцця. Асабліва выразна гэта выявілася ў тых краінах, дзе барацьба за вызваленне ад сярэднявечча прымала форму нацыянальна-вызваленчых рухаў або абарончых войнаў, у якіх нараджаліся маладыя нацыі, са сваім правам на ўдзел у гістарычным працэсе. Менавіта ў такім ключы неабходна разумець «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага, як і некаторыя іншыя лацінамоўныя творы (напрыклад, «Прускую вайну» Я. Вісліцкага і інш.).
У славянскіх паэмах гэтага часу даследчыкі вызначаюць дзве стылявыя тэндэнцыі – традыцыйна-кніжную, якая адзначаецца механічным выкарыстаннем прыёмаў і сродкаў класічнай літаратуры, і народна-наватарскую, у якой выявіліся спробы развіць і ўзбагаціць мажлівасці жанру нацыянальнымі, вусна-паэтычнымі элементамі, з арыентацыяй на жывыя факты рэчаіснасці. Апошняя тэндэнцыя і прадстаўлена ў «Песні пра зубра».
Паэма М. Гусоўскага захавала стылявы каларыт вуснага аповяду-гутаркі. Для паэмы М. Гусоўскі выбірае элегічны дыстых. Даследчыкі вызначаюць складанасць жанравай формы твора, у якой выразна адчувальны эпічны пачатак (у суадносінах аўтара і апісаных падзеяў, у развітасці сюжэта, у сэнсавай структуры, якая прадстаўляе апісанне подзвігаў памерлага героя), адзначаюцацца элементы драмы (асабліва ў кампазіцыйнай арганізацыі), эпітафіі (надмагільнага надпісу пра смерць татэма – героя з услаўленнем яго подзвігаў)і элегіі (увасабленнем жалобных настрояў і матываў, галоўны сярод якіх – матыў смутку па пакінутай Радзіме). Жанравы сінкрэтызм паэмы набліжае яе да архаічных абрадавых дзействаў на мяжы міфалогіі і літаратуры, калі знікненне-смерць татэма-героя суправаджалася словам, музыкаю, танцам, драматычным дзеяннем.
Неабходна падкрэсліць асабліваць кампазіцыйнага і сюжэтнага разгортвання тэмы: «рамачнае» спалучэнне ўступнай і заключнай часткі дазваляюць вылучыць дадатковыя семантычныя акцэнты. Напрыклад: ва ўступнай частцы тэма вайны не прадстаўленая, тым больш яна акцэнтуецца ў заключэнні. Ва ўступе вайне адпавядае бой быкоў: паэта дзівіць лютасць і шал быкоў, у канцы твора ён абураецца гэтымі якасцямі ва ўладарах, якія вядуць братазабойчыя войны.
Барацьба стыхійнага, інстынктыўнага, звярынага пачатку з пачаткам разумным стварае галоўную калізію твора. Але, хоць гэтыя дзве антаганістычныя сілы ў паэме сімвалізуюцца вобразамі зубра і паляўнічага, яны не прывязваюцца да іх жорстка. Таму зубр набывае ў Гусоўскага чалавечыя рысы, а чалавек можа дзейнічаць як звер. Барацьба пачаткаў адбываецца не толькі між чалавекам і зубрам, яна ідзе ўнутры чалавечага грамадства, перакідаецца на дачыненні між дзяржавамі, урываеццца ў жыццё зубрынага статку, прасякае ўвесь сусвет і драматызуе духоўны свет чалавека.
Князь Вітаўт паўстае ідэалам паляўнічага і ваяра, найлепшым важаком патрыярхальнай дзяржавы-абшчыны. Ён – сапраўдны і найлепшы лавец, узначальвае і рэпрэзентуе ўвесь лавецкі калектыў. Князь надзелены рысамі новага, рэнесансавага ўладара. Таму ўхваляецца Вітаўт і як справядлівы суддзя, і як набожны чалавек, захавальнік веры і заснавальнік храмаў. Падобна да родаплемяннога ўладара-мага, князь адначасна выконвае вайсковую, судовую і сакральную функцыі. Ад яго залежыць лад у грамадстве, краіне і прыродзе, ён спрыяе ўдачы. Само апавяданне пра Вітаўта ўяўляе нібы асобны твор, які стаіць вельмі блізка да жанру «пахвалы», што развіўся з колішніх дружынных «славаў» князю.
Вобраз Вітаўта кампазіцыйна ўпісваецца ў вобраз зубра, які ўяўляе сабой алегарычны вобраз роднага краю, сімвалізуе яго былую магутнасць. Князя і зубра яднае цэлы шэраг сэнсавых адпаведнікаў. Калі зубр – уладар дзікага лесу, то князь – уладар асвоенага свету, грамадства, дзяржавы. Абодва бароняць свае межы, абодва ў сваёй сферы маюць найвышэшую магутнасць і ўладу, абодвух зводзіць і супрацьпастаўляе паляванне. Постаць Вялікага князя, выключаная з мастацкага часу твора (своеасаблівае ўслаўленне Вітаўта ўкліньваецца ў ход палявання, перапыняе дзеянне і з’яўляецца як бы незалежнай часткаю), заўсёды прысутнічае ў ім, існуючы ў «паралельным» часе. Яна прасякае вобраз паляўнічага, персаніфікуючы, канкрэтызуючы і ўзвышаючы яго. Постаць Вялікага князя стаіць за вобразам зубра. У ёй яднаюцца тэмы палявання і вайны. Вітаўт, «як бы двайнік» зубра ў чалавечым грамадстве, становіцца ўвасабленнем моцы і велічы дзяржавы, краіны, сімвалам трываласці і неўміручасці народа, узорам ваяра і кіраўніка.
Усе асаблівасці паэтычнага свету паэмы, ваяўленыя на розных узроўнях яе структуры, складваюцца ў своеасаблівы, непаўторны вобраз, які цалкам супадае з нацыянальнай «карцінай свету». Свет М. Гусоўскага – гэта беларускі свет з дамінаваннем галоўнах яго складовых частак – лесу і вады, з арганізуючым яго ў прасторы і часе «сусветным дрэвам», з рухаючым фактарам – касмічным змаганнем двух антаганістычных пачаткаў: інстынктыўнага, звярынага і разумнага, чалавечага, увасобленым ў драме паміраючага і уваскрасаючага боства-звяра.
У «Песні пра зубра» адкрываецца глыбінная сутнасць нацыянальнага характару беларуса – ляснога народа, народа-паляўнічага. Пры гэтым трэба адзначыць, што асаблівасці нацыянальнага характару, раскрытыя паэтам надзвычай трапна, зусім не ўкладаюцца ў пазнейшы, навязаны звонку стэрэатып беларуса як істоты забітай ці рахманай, ці «талерантнай» – у пазнейшым эўфемічным тлумачэнні. Ваярскі дух народа, баявая ярасць у паэме семантызуюцца ў зубрыных якасцях – лютасці і ярасці.
Творчасць М. Гусоўскага можна лічыць самабытнай і надзвычай важнай з’явай у беларускай культуры. Ён глыбока спазнаў дух і тэндэнцыі тагачаснага грамадства, стварыў усебаковы і пераканаўчы вобраз сучаснага яму свету. У светапоглядзе паэта сінтэзаваны традыцыі народнага светаразумення і хрысціянскага гуманізму, ўзбагачаныя здабыткамі класічнай адукаванасці. Усё гэта ўзвышае асобу М. Гусоўскага да ўзроўню лепшых еўрапейскіх паэтаў Адраджэння. Нездарма рашэннем міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКА імя паэта і гуманіста М. Гусоўскага, побач з імем Ф. Скарыны, занесена ў спіс самых выдатных дзеячаў сусветнай культуры. Помнік М. Гусоўскаму пастаўлены ў двары галоўнага корпуса Белдзяржуніверсітэта, яго імем названа адна з вуліц беларускай сталіцы.
Першы пераклад «Песні пра зубра» на беларускую мову, зроблены ў 60-х гг. XX ст., належыць Язэпу Семяжону. У 80–90-я гг. XX ст. з’явіліся новыя пераклады У. Шатона, А. Жлутко і Н. Арсенневай.