
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
Асноўныя пытанні:
5.1. З’яўленне і развіццё новалацінскай паэзіі.
5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага.
5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна».
Асноўныя паняцці:
Антычнае вершаскладанне, гекзаметр, клаўзула, метад імітацыі, памер вершаваны, паэма, пентаметр, стапа, элегічны дыстых.
5.1. З’яўленне і развіццё новалацінскай паэзіі
XVI ст. на Беларусі адзначана літаратурна-мастацкім феноменам – з’яўленнем новалацінскай паэзіі. Яе ўзнікненне звязана з фарміраваннем мастацкай індывідуальнай творчасці.
Уваходжанне антычнай спадчыны ў мясцовую культурную традыцыю адбывалася апасродкавана – праз заходнееўрапейскія, польскія, чэшскія ўніверсітэты, праз іншыя культурныя цэнтры, а з канца XVI ст. і праз Віленскі ўніверсітэт. Эфектыўным каналам уплыву антычнай навукі, літаратуры, мастацкай культуры стала адкрыццё кнігадрукарства ва Усходняй Еўропе.
Другім каналам антычнага ўплыву на беларускае грамадства была перакладная старагрэчаская, рымская і візантыйская літаратуры. Да канца XVII ст. папулярнымі кнігамі заставаліся аповесці «Александрыя», «Троя», пераклады і апрацоўкі Беняша Буднага, іншых пісьменнікаў, у другой палове XVI ст. былі на беларускую мову перакладзены рыцарскія раманы «Аповесць пра Трыстана і Ізольду» і «Аповесць пра Баву», што сведчыла аб значным росце культурных запатрабаванняў і чытацкага попыту ў тагачаснай Беларусі.
Урэшце, сведчаннем пранікнення антычнай літаратуры ў культуру Рэчы Паспалітай была новалацінская паэзія, творчасць М. Гусоўскага і Я. Вісліцкага. Гэта была свецкая літаратура, адкрытая да сацыяльна-палітычных, мастацкіх і этычных праблем грамадства, якая засведчыла сваю гуманістычную сутнасць. Яе ўнікальнасць у Беларусі ў тым, што яна ўзнікла на ранняй стадыі гуманістычнага руху, калі школы тыпу пазнейшых езуіцкіх калегіумаў, дзе вывучалі практычнае і тэарэтычнае прыгожае пісьменства на ўзорах антычнай літаратуры, былі рэдкім выключэннем.
Новалацінская паэзія арганічна ўключалася ў літаратурны працэс Беларусі і адыгрывала ў ім значную ролю. Больш спелая і распрацаваная ў параўнанні з маладой нацянальнай паэзіяй яна магла хутка пераадольваць этнічныя межы і першай успрымала ідэалагічныя павевы часу. Яна адгуквалася на актуальныя ідэі часу, адлюстоўвала рэаліі навакольнага жыцця, напаўнялася новай праблематыкай, стылістычнымі, сюжэтнымі і метрычнымі асаблівасцямі.
Асноўным метадам новалацінскай паэзіі становіцца імітацыя, якая выяўляецца ў арыентацыі на антычныя традыцыі, на высокі аўтарытэт антычных аўтараў. У межах аднаго твора, імітацыя – гэта запазычанасць тэм, сюжэтаў элементаў кампазіцыі, выкарыстанне антычнай строфікі, следаванне стылістычным асаблівасцям антычных твораў, выкарыстаннем асобных сінтаксічных адзінак і лексем.
Перанята была і сама сістэма антычнага вершаскладання, якая узнікла ў VIII ст. да н.э. у Старажытнай Грэцыі, у III ст да н.э. перайшла ў старажытнарымскую літаратуру і атрымала шырокае распаўсюджанне ў антычных творах. Антычны або метрычны верш прадстаўляе сабой сістэму вершаскладання, заснаваную на чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Гэтая сістэма вершаскладання можа ўжывацца толькі ў тых мовах, у якіх галосныя адрозніваліся па працягласці гучання. Асноўнай рытмічнай адзінкай верша з’яўлялася стапа, у якой у належнай паслядоўнасці ядналіся доўгія і кароткія склады. Найбольш папулярнымі былі такія вершаваныя памеры як гекзаметр і пентаметр. Рыфмы яшчэ не было, аднак эфект рытмізацыі і рыфмоўкі ствараўся не толькі паўтарэннем радкоў аднолькавага памеру, але і праз чаргаванне аднатыпных клаўзул (анолькавыя варыянты чаргавання заключных складоў радка). Надзвычай багатая, тэарэтычна распрацаваная антычная сістэма вершаскладання аказала ўплыў не толькі на новалацінскую паэзію Беларусі і Літвы, а на ўсю еўрапейскую паэзію.
Унармаванасць, рэгулятыўнасць перанімаемых метрычных нормаў і жанравых асаблівасцяў, узаконеных школьнай паэтыкай не сталі тормазам ў развіцці творчай індывідуальнасці, а прадвызначылі паступовы адыход ад прамога запазычання да варыяцый на тэму і поўнай свабоды. Майстры слова выявілі тэндэнцыю звароту літаратуры да рэальных, абумоўленых жыццёвай сітуацыяй падзей. Яны смела звярнуліся да новых тэмаў, вайсковай і палітычнай гісторыі краіны, загаварылі пра складаныя грамадскія працэсы, вострыя міжнародныя і сацыяльныя дачыненні. Праява новай практыкі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці ў паэмах А. Рымшы Я. Радвана – рэалізацыя творчай канцэпцыі матываванасці ўчынкаў герояў рэаліямі жыцця, канкрэтна-гістрычнымі падзеямі. Праўда, майстры слова пры абмалёўцы персанажаў яшчэ не ставілі за мэту стварэнне псіхалагічных партрэтаў, што ўласціва літаратуры Новага часу. Вонкавы свет не праходзіць праз суб’ектыўае ўспрыманне іхных герояў, яны не ведаюць пакутаў сумлення, не вагаюцца ў выбары шляхоў і сродкаў, а ўсю сваю энергію, як правіла скіроўваюць на дасягненне пастаўленых мэтаў. Але пра гэтым творы новалацінскай паэзіі становяцца ўвасабленнем характару, псіхалогіі, стэрэатыпу мыслення народа.
Пад уздзеяннем антычна-гераічнага эпасу ўзніклі героіка-эпічныя паэмы Яна Радвана, Францішка Градоўскага, Андрэя Рымшы. Найвыдатнейшыя лацінамоўныя творы праславілі М. Гусоўскага і Яна Вісліцкага. Новалацінская паэзія стала пераемніцай антычнай спадчыны, школай паэтычнага майстэрства для пачынальнікаў свецкай літаратуры на роднай мове.