
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
Францыск Скарына найвыдатнейшы дзеяч беларускай культуры, які з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, гуманіст, асветнік, вучоны, пісьменнік, перакладчык. Паводле рашэння ЮНЭСКА, Францыск Скарына поруч з М. Ламаносавым, А. Пушкіным і іншымі быў пазначаны ў спісе «Выдатных дзеячаў славянскай культуры», юбілеі якіх знамянальна адзначаюць ва ўсім свеце, 1990 г. быў аб’яўлены міжнародным годам Францыска Скарыны. Яго партрэт размешчаны сярод іншых партрэтаў славутых выпускнікоў Падуанскага ўніверсітэта ў знакамітай Зале сарака (Sala dei Quaranta).
Духоўны вопыт, вызначальнымі ў якім з’яўляюцца гуманізм і патрыятызм, а таксама выключная адукаванасць і энцыклапедычнасць ведаў Ф. Скарыны і сталі падмуркавымі для дасягнення смелай і высакароднай мэты – паслугаваць богу і «людем посполітым». «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению» – так вызначыў сэнс і мэту сваёй галоўнай справы – выдання Бібліі на роднай мове сам беларускі першадрукар – «найболей с тое причины, иже и мя милостивы бог с того языка на свет пустил». Францыск Скарына стаў заснавальнікам гуманістычнага падыходу да Бібліі на Беларусі і ўсходнеславянскіх землях. Ён бачыў у гэтым творы крыніцу ведаў, дзейсны сродак усеагульнай адукацыі, разумнага ўдасканалення чалавека і грамадства.
Ва ўсіх сваіх выданнях Францыск Скарына дбайна клапаціўся пра мастацкае афармленне кніг, якое мела для яго не толькі эстэтычнае, але і функцыянальнае значэнне: кніга павінна была быць даступнай і зразумелай чытачу. Скарына аздабляў свае выданні тытульнымі лістамі, упрыгожанымі тэматычнымі і ілюстрацыйнымі гравюрамі. Перад тэкстам змяшчаў мастацкія застаўкі, дзе-нідзе віньеткі, а сам тэкст суправаджаў загалоўнымі літарамі – ініцыяламі. Упершыню Францыск Скарына ўвёў у гісторыю ўсходнеславянскай кнігі для зручнасці чытання тэксту прынцып падзелу радка на словы з інтэрваламі паміж імі, а самога тэксту – на абзацы. Ён пачаў прымяняць нумарацыю на лістах, у загалоўках адмовіўся ад вычурнай і цяжкой для чытання вязі. Скарына звёў да мінімуму колькасць надрадковых знакаў. Ён спрасціў царкоўнаславянскі шрыфт, уніфікаваў яго і тым самым зрабіў першы крок да стварэння грамадзянскага шрыфту, уведзенага ў XVII ст. Пятром I.
Менавіта 1517 г. лічыцца пачаткам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання9. Першай кнігай стала адна з найбольш папулярных і распаўсюджаных у хрысціянскім пісьменстве кніг Старога Запавета, зборнік гімнаў «Псалтыр». У яго склад уваходзяць псалмы і песні, аўтарамі якіх лічыцца цар Давід. Гэта кніга лічылася богаслужбовай, вучэбнай, павучальнай і магла выкарыстоўвацца і ў хатнім ужытку. Псалмы вучылі на памяць, іх спявалі ў царкве і дома, часам іх спявалі пад музыку арфы. «Псалтыр» вучыў дабрачыннасці, этычным нормам хрысціянскага жыцця, спасцігаць хрысціянскае вучэнне, яго законы і настаўленні. «Псалтыр» ведалі і карысталіся ім штодзень. Маючы гэта на ўвазе, Скарына выдаў «Псалтыр» на традыцыйнай царкоўнаславянскай мове. Але першадрукар унес істотныя змены і ў традыцыйны выгляд кнігі: дадаў сваю арыгнальную прадмову, у якой падкрэсліў маральна-павучальныя, этычныя і асветніцкія рысы; з мэтай тлумачэння архаічных царкоўнаславянскіх слоў былі ўведзены глосы – тлумачэнні архаічных царкоўнаславянскіх слоў на «простую рускую» мову. Лірыка-паэтычны зборнік псалмоў прапаноўваўся ў якасці першай вучэбнай кнігі, па якой літараскладальным спосабам вучылі грамаце. Да «Псалтыра» быў дададзены «Часаслоў». Навучанне па гэтых дзвюх кнігах мела перспектыву: умеючы чытаць, спасцігаючы толькі кнігі Бібліі, можна было вывучаць і сем вольных навук, якія тады выкладаліся ва ўнівесрсітэце.
З 1517–1519 гг. Ф. Скарына выдае ў Празе на беларускай мове (царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі) 23 кнігі Старога Запавету амаль у 2400 старонак (ёсць меркаванні, што «Кніга прарока Ераміі» не дайшла да нашага часу). Кнігі маглі быць надрукаваныя ў друкарні Паўла Севярына. Даследчыкі лічаць, што Францыск Скарына пры перакладзе выкарастоўваў чэшскую Біблію, лацінскі (вульгата) і стараславянскі варыянт балгарскага паходжання. Пры выданні кніг былі зроблены адпаведныя каментарыі, кожная з кніг суправаджалася «предословіем» або «сказаннем» і «послесловіем», у якіх змяшчаліся звесткі пра аўтарства, тлумачэнні зместу, падаваліся надзённыя этычныя ацэнкі падзей, абгрунтоўваліся прычыны друкавання і даваліся парады чытачам наконт таго, якую карысць можна і варта здабыць з пэўнай кнігі. Ужо ў загалоўку Ф. Скарына сцвярджае, што «Библия руска» павінна служыць «богу ко чти и людем посполитым к доброму наўчению».
Традыцыйны для ўсходнеславянскай літаратуры жанр прадмовы Ф. Скарына перапарацаваў і напоўніў новым зместам. Вывучэнне нароўні з сакральным прызначэннем і асветнага, выхаваўчага зместу біблейскіх кніг стала новым гуманістычным успрыманнем, што дазваляе аднесці Ф. Скарыну да перадавых людзей свайго часу.
50 прадмоў складаюць аснову літаратурна-публіцыстычнай спадчыны Скарыны, у якой адлюстраваліся яго арыгінальныя грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя, літаратуразнаўчыя і педагагічныя погляды. Ён адмовіўся ад ананімных або стандартна этыкетных прадмоў сваіх папярэднікаў, усебакова выявіў у гэтым жанры сваю творчую асобу як пісьменніка, перакладчыка, вучонага і выдаўца.
Прадмовы Францыска Скарыны прадстаўляюць сабой спалучэнне рыс і функцый праблемнага артыкула, навуковага каментарыя і анатацыі. Спадчына Францыска Скарыны налічвае 50 прадмоў, з якіх 21 – мае назву «предословие» («предсловие», «предъсловие»), 25 – «сказание», дзве названы па беларуску прадмовамі («предумолва») і 2 не маюць жанравай адзнакі (да «Пасхалии» і «Малой падарожнай книжки»), 59 «послесловій».
Прадмовы сталі лагічным працягам перакладу кніг, былі прызваны кіраваць працэсам чытацкага ўспрымання і далучэння чытачоў да зместу кнігі. Прадмовы маюць лагічную мэтазгоднасць, гарманічную суладнасць зместу і формы. Так, напрыклад, у прадмове да кніг апавядальных аўтар сцісла пераказвае сюжэт і тлумачыць, як трэба успрымаць апісаныя падзеі. У прадмове да несюжэтных кніг («Псалтыр», «Прытчы») Францыск Скарына дае тлумачэнне жанравай спецыфікі твора (псалмоў, прыказак) і прапануе ключ для перакладу іх з паэтычна-зашыфраванай мовы на мову розуму і разважлівасці. З боку літаратурнай формы прадмовы Скарыны сталі наогул класічным узорам у гэтым жанры, якім з’яўляюцца і на сённяшні дзень.
Мова выданняў багатая ў лексічных і паўнагучная ў стылявых адносінах. Яе вызначаюць як навукова-літаратурны і кніжны варыянт тагачаснай літаратурнай мовы пачатку XVI ст. Скарына імкнецца выкладаць думкі даходліва і шчыра, ужывае трапныя параўнанні, дарэчы ўстаўляе крылатыя выразы з Бібліі і твораў антычных мысляроў. Пры гэтым пачуццё ўласнай годнасці не пераходзіць у высакамернасць. Аўтар не выступае ўсязнаўцам, а падкрэслівае, што ў біблейскіх кнігах сустракае гаворку «о речах трудных ко разумению».
У жанры пасляслоўя Францыск Скарына абапіраўся на традыцыі славянскай рукапіснай кнігі і еўрапейскага кнігадрукавання. Гэта звычайна лаканічныя дапіскі без назвы; аднак на іх асветнік ускладваў не толькі інфарматыўныя, але і важныя ідэалагічныя функцыі. У пасляслоўях, апрача паведамлення аб заканчэнні кнігі, падаюцца звесткі пра месца выдання, выдаўца, перакладчыка і рэдактара «выложено і вытеснено с велікою пілъностию доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька».
У пасляслоўях Францыска Скарыны ёсць відавочнае ў параўнанні з папярэдняй сярэднявечнай літаратурай узмацненне гістарычнай свядомасці, развіваецца погляд на вынік духоўнай працы пісьменніка як важную падзею. Гэта падкрэсліваецца фіксацыяй даты выдання кнігі, дэмакратычнай выдавецкай праграмай, разлічанай на просты народ. Ёсць у іх і абвостранае пачуццё непаўторнасці і значнасці сваёй творчай асобы, нацыянальная свядомасць, праслаўленне сваёй вялікай (Русь) і «малой» (родны горад) радзімы. Тут «места Полацкае» ўпамінаецца каля 50 разоў з дабаўленнем эпітэта «слаўнае».
У якасці выдаўца і асветніка Скарына ўпершыню ў беларускай літаратуры ўвёў анатацыі да выдадзеных ім кніг. Гэта яшчэ адно сведчанне пра асветніцкі, «вучыцельны» характар першых беларускіх кніг. Іх змест двойчы даводзіцца да чытача – у паўнаце арыгінала і ў папулярным пераказе выдаўца-рэдактара.
З прадмоў Францыска Скарыны ўпершыню ва ўсходнеславянскім рэгіёне пачалося ўсведамленне культурнага перавароту, які прынесла з сабой кнігадрукаванне, спасціжэнне агульначалавечай каштоўнасці лепшых здабыткаў нацыянальнай літаратурнай думкі і значэння роднай мовы.
Першай у родным краі ў Віленскай друкарні пры падтрымцы купцоў найстарэйшага бурмістра Якуба Бабіча і бурмістра Багдана Онкава выйшла ў свет 1522 г. «Малая падарожная кніжка». Гэтая кніга мела памеры, зручныя для людзей, найперш, міранаў, купцоў, рамеснікаў, якім прыходзілася часта быць у падарожжах (фармат складае 12-ю долю аркуша). Змест кнігі складалі неабходныя матэрыялы для царкоўна-рэлігійнага рытуалу, а таксама розныя свецкія звесткі. Гэтая кніжка складалася з 21 часткі, у тым ліку ў яе ўвайшлі «Псалтыр», «Часасловец», «Шэстаднеў», «Акафіст», «Каноны», а таксама «Саборнік» («Последованіе церковного собранія», у які ўвайшлі «Святцы кароткія» і кароткі царкоўнаславянскі каляндар «Пасхалія» («Каляндар пасхі»). Верагодна кожную кнігу Францыск Скарына друкаваў асобным выданнем, а потым аб’яднаў іх пад адзінай вокладкай. Да кожнай часткі зроблены тытульны ліст. Для аздаблення кнігі выдавец выкарыстоўваў розныя шрыфты ў наборы ў дзве фарбы, змяціў калонтытулы, застаўкі, шмат ініцыялаў, у першай частцы «Псалтыра» ёсць чатыры гравіраваныя на дрэве веньеткі. Такая багатая арнаментыка выдання рабіла яго больш прывабным для вучняў і ўсіх тых, хто карыстаўся кнігай. Гэтае выданне, як і ўсе пражскія кнігі Бібліі, сведчыла пра асветніцкі і дэмакратычны аспекты дзейнасці Скарыны.
У сакавіку 1925 г. Францыск Скарына друкуе апошнюю сваю кнігу «Апостал», у якой была адлюстравана дзейнасць першых прапаведнікаў хрысціянства ў Еўропе і на Блізкім Усходзе. Яна складалася з чатырох самастойных частак: «Дзеянняў апостальскіх», 7 саборных апостальскіх пасланняў (тры з іх прыпісваюцца Пятру, тры – Іаану, і адно – Іудзе), 14 пасланняў апостала Паўла, а таксама «Саборніка». Кніга таксама мела невялікі фармат (у 8-ю долю аркуша). Агульная колькасць выдадзеных у Вільні двух зборнікаў складае больш за 1600 старонак. Як і папярэднія кнігі яна прызначалася і для набажэнства, і для чытання, і для самаўдасканалення.
Выявіў сябе Францыск Скарына і як бліскучы нацыянальны паэт, сапраўдны майстар паэтычнага слова. У прадмовах да кніг «Іоў», «Зыход», «Эсфір» змешчаны некалькі цікавых сваім зместам рыфмаваных радкоў, якія не старцілі свайго мастацкага і духоўна-маральнага значэння да нашага часу.
Першы паэтычны твор Скарыны – вершаванае чатырохрадкоўе на тытуле кнігі «Іоў» (1517) «Богу въ троици единому ко чти и ко славе». У вершаванай форме паэт вельмі сцісла і дакладна сфармуляваў прызначэнне свайго выдання. Істотна, што выкарыстаная Ф. Скарынам рытмічная суаднесенасць радкоў, дазваляла вельмі лёгка запомніць верш, з’яўлялася эстэтычна прывабнай і дасканалай.
Другі вершаваны твор «Веруй в бога единаго» змешчаны ў «Прадмове да кнігі «Зыход» (каля 1519). Верш напісаны ў адпаведнасці з логікай біблейных «Дзесяці запаведзяў Майсея», але даступнай для беларускага чытача мовай. Ён мае пераважна паралельную рыфму і адметную рытмічную структуру, даволі мілагучную і лёгкую для чытацкага ўспрымання.
Трэці верш Скарыны змешчаны ў канцы «Прадмовы» да кнігі «Эсфір» (1519): «Не копай под другомъ своим ямы». Паводле зместу прыведзенае чатырохрадкоўе – гэта апрацоўка старажытнага мудраслоўя, у якім гучыць заклік да чалавека пазбягаць дрэнных учынкаў.
Такім чынам, першыя паэтычныя творы Францыска Скарыны – гэта няроўнаскладовыя, дасілабічныя вершы, у якіх сустракаецца ізасілабізм – роўнаскладовасць у межах вершаванага перыяду. Метрыка вершаў цалкам адпавядае моўна-фанетычным асаблівасцям беларускай мовы. Яны напісаны паводле прынцыпаў танічнай і сілаба-танічнай моўных сістэмаў.
Вершаваныя ўстаўкі ў прадмовах беларускага першадрукара выконвалі надзвычай важныя эстэтычныя функцыі. Паэтычныя радкі стваралі ўзнёслае ўспрыманне ўсёй кнігі, абуджалі эмоцыі і глыбокія пачуцці ў чытача, рыхтавалі да сустрэчы з незвычайным, таямнічым, прыгожым.
Паэтычны талент Францыска Скарыны выявіўся на ніве гімнаграфіі – духоўных вершаў ў гонар Бога, маці Божай, святых, якія ён апублікаваў у «Малой падарожнай кніжыцы». Ён творча перапрацаваў і пераклаў творы старажытных паэтаў гімнографаў – Іосіфа Песняпісца, Яна Дамаскіна, Рамана Мілагучнага.
У «Малой падарожнай кніжыцы» сярод мноства духоўных песняспеваў ёсць два акафісты, якія ўтрымліваюць імянныя акравершы Францыска Скарыны, што сведчыць пра выдатныя гімнаграфічныя здольнасці паэта. Так, «Акафіст Ісусу» змяшчае акраверш «Делал доктор Скоринич Франціскоус». Як паказаў аналіз, гэты твор быў складзены Скарынам з перапрацаваных частак песняспеваў папярэдніх гімнографаў.
«Акафіст Іаану Прадцечу» – арыгінальны паэтычны твор Францыска Скарыны, які ўтрымліваў акраверш: «Писал доктор Скоринич Францискус». Гэты паэтычны шэдэўр напісаны паводле ўзораў візантыйскіх гімнаў і вельмі блізкі да іх тэматычна. Біблейны персанаж Іаан Прадцеча паслужыў для Ф. Скарыны ўзорам для стварэння вобраза станоўчага героя, ідэальнага чалавека, місія якога – выхоўваць і навучаць, быць бездакорным прыкладам для пераймання, выканаўцам добрых спраў і ўчынкаў. Паволе мастацкай канцэпцыі Ф. Скарыны, станоўчы герой – адукаваны чалавек, духоўна трывалы і інтэлектуальна прасветлены, навучае людзей дабру і справядлівасці, нязменна спрыяе развіццю народаў («разные языки житием просветивый»). Ён смела змагаецца з ворагам, цярплівы і надзейны, захоўвае цялесную чысціню, не злоўжывае віном.
Францыск Скарына аказаў грандыёзны ўплыў на развіццё беларускай і ўсёй усходнеславянскай кніжна-пісьмовай культуры, літаратуры, філалагічнай думкі, філасофіі, выступаючы як наватар і першаадкрывальнік ў многіх галінах і сферах. У яго творчасці арганічна спалучаліся ўсходнія і заходнія традыцыі, на грунце якіх фармавалася адметная нацыянальная філасофія, літаратура, культура.