Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК ГБЛ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.39 Mб
Скачать

Самастойная работа да модуля № 1

Пытанні для засваення тэарэтычнага матэрыялу

1.   Калі пачынаецца гісторыя старжытнабеларускага пісьменства?

2.   Якая падзея моцна паўплывала на развіццё старажытнарускай літаратуры?

3.   На якія катэгорыі паводле паходжання можна падзяліць літаратуру перыяду XI–XIII стст.. Пазначце паходжанне перакладной літаратуры, з чым звязана яе з’яўленне на старажытнаўсходнеславянскіх землях?

4.   Пералічыце асаблівасці літаратуры перыяду Старажытнай Русі.

5.   Назавіце найбольш папулярныя жанры і творы перакладной літаратуры.

6.   Дайце агульную характарыстыку арыгінальнай літаратуры XI–XIII стст.

7.   Якімі творамі вядома арыгінальная жыційная літаратура? Як яны суадносяц­ца з традыцыйнай жанравай структурай адпаведных твораў?

8.   Назавіце найбольш вядомых прадстаўнікоў і творы арыгінальнага красамоў­ства.

9.   З якіх твораў складаецца літаратурная спадчына Кірылы Тураўскага? Пазначце мастацкую спецыфіку твораў беларускага златавуста, яго ас­ноўны мастацкі прыём.

10. Вызначце асаблівасці летапісу як помніка старажытнарускай арыгінальнай літаратуры.

11. Прааналізуйце жанравыя, стылёвыя, кампазіцыйныя асаблівасці «Аповесці мінулых гадоў».

12. З якімі праблемамі сутыкаюцца даследчыкі «Слова пра паход Ігара» пры вызначэнні часу, месца, аўтарства твора. Чаму?

13. Ахарактарызуйце стылёва-жанра­выя асаблівасці «Слова пра паход Ігара».

14. У якіх умовах пачыналася зараджэнне ўласнабеларускай літаратуры як літаратуры нацыянальна адметнай?

15. Якія па-залітаратурныя фактары прадвызначылі развіццё і станаўленне ста­рабеларускай літаратуры?

16. Якія асаблівасці сярэднявечнай літаратуры працягваюць адзначацца ў творах XІV–XV стст. Якія змены паступова адбываюцца ў мастацкім тэксце?

17. Назавіце аўтараў і мастацкія творы рэлігійнай літаратуры гэтага часу?

18. Чаму свецкая арыгінальная літаратура ў гэты перыяд прадстаўляе найболь­шую цікавасць для літаратуразнаўчага вывучэння?

19. Якія найбуйнейшыя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага вам вядомыя? Коратка ахарактарызуйце іх.

20. Якія змены адбыліся ў беларуска-літоўскіх летапісах XІV – пач. XVІ стст. у параўнанні з летапісаннем папярэдняга перыяду?

21. Як праявілася ідэя прэстыжнасці ў беларуска-літоўскіх летапісах і якім чынам яна паўплывала на «алітаратурванне» тэксту?

22. Ахарактарызуйце месца і ролю аўтара ў летапісанні перыду ВКЛ?

23. Якім чынам ў беларуска-літоўскім летапісанні выявілася тэндэнцыя да белет­рызацыі (мастацкасці) твораў?

23. Якія найбуйнейшыя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага вам вядомыя? Коратка ахарактарызуйце іх.

24. Раскажыце пра змястоўную спецыфіку і мастацкія асаблівасці «Хронікі Бы­хаўца» як аднаго з найбольш поўных летапісаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Мастацкія тэксты для самастойнага прачытання і аналізу:

Кірыла Тураўскі «Прытча пра душу і цела».

«Аповесці мінулых гадоў».

«Слова пра паход Ігара».

Тэматыка творчых заданняў

  • Жыціе Еўфрасінні Полацкай як выдатны помнік старабеларускага пісьмен­ства.

  • Жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага ў сучасных навуковых даследаваннях.

  • Ідэйна-эстэтычны змест твораў Кірылы Тураўскага.

  • Станаўленне і развіццё беларуска-літоўскага летапісання.