Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
239.41 Кб
Скачать

40. Станаўленне і развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 20-я – 30-я гг. Хх ст. Палітыка беларусізацыі , яе сутнасць, мэты і вынікі.

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20-30-я гады была беларусізацыя.

Беларусізацыя - гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я - пачатку 30-х гадоў. Яна характарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць нацыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русіфікацыі амаль зніклі.У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі знакамітыя дзеячы нацыянальна - вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года з'езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”. Гэтай пастановай прадугледжвалася:

1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г.д.;

2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады;

3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб'яўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б.Пачобкам, А.Смолічам, А.Луцкевічам, А.Станкевічам, Я.Лёсікам. Найбольш дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б.Тарашкевічам. У яго граматыцы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г.зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII - пачатку ХХ стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В.Дуніна - Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, зборнік Я.Купалы “Гусляр” і іншыя творы. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў І. Капіевіч, г.зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і граматычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]