
Універбацыя
Універбацыя (або семантычная кандэнсацыя) – гэта спосаб утварэння новых слоў на базе ўстойлівых словазлучэнняў. Сутнасць яго заключаецца ў ліквідацыі супярэчнасці паміж формай і зместам: двучленнасцю наймення і адзінствам яго значэння.
У якасці ўтваральнай базы звычайна выкарыстоўваюцца не ўсе словазлучэнні, а толькі аснова аднаго слова. Як правіла, бярэцца той кампанент, у якім змяшчаецца асноўная інфармацыя: матор(ная) лодка ---маторка, тушан(ае) мяса – тушонка, грузав(ы)аўтамабіль --- грузавік. У працэсе ўтварэння даных слоў удзельнічаюць суфіксы з првадметным значэннем (-к-, -ік-). У кожным слове яны абазначаюць той канкрэтны прадмет, які ў базавым спалучэнні вызначаецца назоўнікам.
Утварэнне новых слоў шляхам універбацыі (семантычнай кандынсацыі) не з’яўляецца чымсьці прынцыпова новым для беларускага словаўтварэння. Такая словаўтваральная мадэль, як вінтавае ружжо—вінтоўка, касторавае масла--- касторка беларускай мове вядома даўно. Аднак у апошні час яна асабліва актывізавалася, што найперш звязана з эканоміяй моўных сродкаў. Любое слова-універб з’яўляецца больш кароткім сродкам выражэння, чым устойлівае словазлучэнне.
Прадуктыўнасць універбацыі (семантычнай кандынсацыі) як спосаба ўтварэння новых слоў асабліва высокая ў размоўнай стылі. Адтуль яны пранікаюць у кадыфікаваную літаратурную мову, што ў пэўнай ступені сведчыць аб дэмакратызацыімоўных сродкаў.
Немарфалагічныя спосабы словаўтварэння
Абрэвіяцыя. Гэта спосаб утварэння скарочаных і складанаскарочаных слоў. Утвараюцца яны шляхам аб’яднання ўсечаных частак асноў некалькіх слоў, а таксама ўсячэннем частак асноў з цэлымі словамі: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый --- ААН, Беларускі дзяржаўны універсітэт ---БДУ, цеплавая электрацэнтраль--- ЦЭЦ , дзяржаўная экзаменацыйная камісія- ДЭК, спартыўны клуб--- спортклуб, спецыяльны карэспандэнт—спецкор.
Як спосаб утварэння слоў абрэвіяцыя асабліва актыўна стала выкарыстоўвацца ў другой палове ХХ ст. Па дадзеных рускага даследчыка Д.І.Аляксеева на пачатку ХХ ст. у мове налічвалася каля пяці дзесяткаў слоў, а на сучасным этапе развіцця мовы налічваецца каля 70 тысяч. Такая прадуктыўнасць абрэвіяцыі тлумачыцца тым, што праз мінімальнае фармальнае выражэнне перадаецца максімум інфармацыі, а таксама з дапамогай абрэвіяцыі можна ўтварыць цэльнааформленае слова, дзе раней выкарыстоўвалася толькі апісанне паняцця: канструктарскае бюро--- КБ, аддзел тэхнічнага кантролю—АТК, медыцынскі брат—медбрат.
Утваральнай базай пры абрэвіяцыі можа быць або словазлучэнне (часцей зха ўсё), або слова (звычайнай ў размоўнай мове: медыцынская сястра—медсястра, факультэт--- фак, універсітэт—універ).
У якасці словаўтваральнага фарманта выкарыстоўваецца адвольнае ўсячэнне асноў, якія ўваходзяць у матывавальнае словазлучэнне. Пры гэтым апошняе слова можа і не скрачацца зусім. Абрэвіятуры сінанімічны зыходным словазлучэнням.
Прыёмы скарачэння слоў у беларускай мове дастаткова разнастайныя. Гэта абумоўлена наяўнасцю розных па сваёй будове абрэвіятурных утварэнняў. Выдзяляецца некалькі асноўных структурных тыпаў абрэвіятур.
Ініцыяльныя абрэвіятуры—гукавыя (або фанемныя): нэп [нэп] , ЦЭЦ [цэц] і літарныя: НДІ [эн-дэ-і] ---навукова даследчы інстытут; ЭВМ [э-вэ-эм] ---электронная вылічальная машына,ВНУ [вэ-нэ-у]—вышэйшая навучальная ўстанова. Утвараюцца ініцыяльныя абрэвіятуры без пэўнай словаўтваральнай мадэлі. Адрозніваюцца неўпарадкаванасцю структурнай арганізацыяй ў адносінах да ўтваральных асноў. Часта цалкам аднолькавыя па форме і структуры абрэвіятуры абазначаюць уласныя і агульныя назоўнікі, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, канкрэтныя і абстрактныя: ТЮГ –Тэатр юнага гледача, БДПУ імя М.Танка—Беларускі дзяржаўны універсітэт імя М.Танка, мнс—малодшы навуковы супрацоўнік, ДАІ – дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя.
Ініцыяльныя абрэвіятуры не скланяюцца і маюць той род, што і апорнае слова адапаведнага намінатыўнага словазлучэння.
Складовыя абрэвіятуры. Складваюцца з пачатковых складоў тых слоў, што ўваходзяць у словазлучэнне: лінкор—лінейны карабель, гаркам—гарадскі камітэт.
Устаўныя (тэлескапічныя) абрэвіятуры. Утвараюцца з пачатковай часткі першага слова і канцавой часткі другога: мапед--- матацыкл і веласіред, матэль – матарызаваны атэль, рацыя – радыё і станцыя.Словы такога тыпу часам называюць яшчэ вышчарбленымі.
Абрэвіятуры змешанага тыпу. Утвараюцца ў выніку спалучэння розных спосабаў утварэння абрэвіятур: гукавога і літарнага, ініцыяльнага і складовага—Белта (складовы + гукавы), ЦСКА --- ( цэ-эс-ка) (літарны + гукавы), завуч (складовы+ гукавы).
Усе тыпы абрэвіятур на сучасным этапе развіцця мовы з’яўляюцца дастаткова прадуктыўнымі. Асабліва шырока яны выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні назоўнікаў.
У апошняе дзесяцігоддзе ў масавым парадку штвараюцца не толькі гукавыя, літарныя, складовыя і тэлескапічныя абрэвіятуры, але і з’яўляюцца і новыя тыпы скарочаных слоў тыпу Глаўбелінжстрой – Галоўнае беларускае упраўленне па будаўніцтву інжынерных збудаванняў. Такія незвычайныя словы з ланцужкоў рэштак марфем часцей за ўзнікаюць у сферы тэрміналогіі і наменклатурных найменняў, адкуль яны пранікаюць у агульнаўжывальную лексіку.
Шырокае распаўсюджанне слоў тыпу спец, маг, хор прывяло да выдзялення з абрэвіятур новага спосабу словаўтварэння, які ў лінгвістычнай навуцы атрымаў назву “ўсячэнне”. Працэс усячэння ахоплівае пераважна доўгія словы, якія складаюцца з двух карнёў, або ўскладненыя аднакаранёвыя канструкцыі: кінаматограф—кіно, таксаматор--- таксі, спецыяліст--- спец. Высокая частотнасць ужывання такіх слоў выклікана патрэбай зменшыць іх гукавы састаў.
Усячэнне слоў адбываецца, як правіла, на базе двух часцін мовы—назоўнікаў і прыметнікаў. Такія словы валодаюць высокай экспрэсіўнасцю ў параўнанні з іх поўнымі прататыпамі, таму часцей за ўсё яны і ўзнікаюць ў маўленні моладзі, якая імкнецца неардынарна называць звычайныя рэчы: магнітафон—маг, рок-н-рол – рок, саксафон—сакс, намеснік – нам, баскетбол--- баскет. Безумоўна, частка такіх слоў пранікае ў беларускую мову шляхам запазычання, паколькі ўтварэнне абрэвіятур шляхам адвольнага ўсячэння ёсць і ў іншых еўрапейскіх мовах. Так, у англійскай мове – гэта самы прадуктыўны тып скарачэння слоў. Тое ж можна сказаць і пра французскую мову.
Значэнне лексем, якія ўтварыліся ў выніку аб’яднання ўсечаных частак некалькіх слоў або частак і поўных слоў, адпавядае значэнню суадносных неаднаслоўных найменняў: СКБ—спецыяльнае канструктарскае бюро, ВАК --- вышэйшая атэстацыйная камісія. Паралельнае ўжыванне абрэвіятур і поўных, разгорнутых найменняў для абазначэння аднаго і таго ж рэальнага факта сведчыць аб тым, што складанаскарочаныя словы не з’яўляюцца самастойнымі лексічнымі адзінкамі. Часцей за ўсё яны выконваюць дадатковыя функцыі: выкарыстоўваюцца як кароткі, аднаслоўны варыянт найменняў, якія складаюцца з некалькіх слоў. Аднак ступень залежнасці абрэвіятур ад поўных найменняў бывае рознай. Нярэдка абрэвіятуры могуць адрывацца ад зыходных, базавых словазлучэнняў і выкарыстоўваюцца як самастойныя словы: ЗАГС, ГУМ, ЦУМ, БелАЗ, МАЗ, МЗХ.
Адзінкавыя складанаскарочаныя словы знаходзяцца ў асобых сэнсавых і фармальных адносінах з базавымі, утваральнымі словазлучэннямі. Так, слова лаўсан суадносіцца з пачатковымі гукамі слоў, якія ўваходзяць у састаўное найменне “Лабараторыя высокамалекулярных злучэнняў Акадэміі навук”, аднак данае слова не з’яўляецца носьбітам таго зместу, якое заключана ў гэтым састаўным найменні, а таксама мае фармальнае разыходжанне . Фактычна яно не ўспрымаецца як абрэвіятура. Толькі па крыніцы свайго паходжання гэта абрэвіятурнае ўтварэнне.
Субстантывацыя ( канверсія—ад лац. сonversio- ператварэнне) . Гэта рэгулярны пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі, у выніку чаго ўтвараюцца новыя лексемы.
Словаўтваральным фармантам пры субстантывацыі з’яўляецца сістэма флексійматываванага слова, якая ўяўляе сабой частку сістэмы флексій матывавальнага слова. Параўн.: гасціны пакой , марожанае мяса (парадыгма прыметнікаў гасціны і марожанае складаецца мінімум з 36 словаформ)—гасціная, марожанае ( у парадыгме назоўнікаў гасціная і марожанае аб’ядноўваюцца толькі 12 словаформ). У працэсен субстантывацыі парадыгма дзеепрыметніка ці прыметніка змяняеццца не толькі колькасна, але і якасна: залежныя флексііі прыметнікаў або дзеепрыметнікаў ператвараюцца ў незалежныя афіксы назоўнікаў.
Адрозніваюць субстантывацыю ўласнамоўную (поўную і няпоўную) і кантэкстуальную. Уласнамоўная субстантывацыя ахоплівая выпадкі як поўнага, так і частковага пераходу прыметнікаў і дзеепрыметнікаў ў назоўнікі. Пры поўнай субстантывацыі слова страчвае ўсе свае сувязі з ад’ектыўнай ці дзеяслоўнай сістэмамі і цалкам пераходзе ў разрад назоўнікаў (важаты, ляснічы, камандуючы), пра паходжанне якіх нагадвае толькі асобае граматычнае афармленне. Пры няпоўнай субстантывацыі прыметнік ці дзеепрыметнік як бы раздвайваеваецца на дзве лексічныя адзінкі. Адна з іх выконвае сваю першасную функцыю ( нямы чалавек, працоўныя масы, настаўніцкі пакой), другая выкарыстоўваецца ў мове ў ролі назоўніка (нямы, працоўныя, настаўніцкая).
Кантэкстуальная (або аказіянальная) субстантывацыя, у адрозненне ад ўласнамоўнай, існуе толькі на ўзроўні пэўнага кантэксту, ва ўмовах якога прыметнік ці дзеепрыметнік набывае ўласцівасці і якасці назоўніка. Напрыклад: Адкрываць нязведанае заўсёды цікава. На стол падалі заліўное. Калгасная слясарная стаяла наводшыбе.
Пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі—дастаткова распаўсюджаная з’ява ў сучаснай беларускай мове. Гэта тыпізаваная разнавіднасць марфолага-сінтаксічнага спосабу ўтварэння слоў. Адносіцца яна да сінтаксічнай дэрывацыі, паколькі ў працэсе субстантывацыі ўтвараюцца лексемы, якія сваім семантычным аб’ёмам адпавядаюць сваім утваральным словам, але адрозніваюцца ад іх новым граматычным афармленнем.
Зрашчэнне. Спосаб словатворчасці, які адносіцца да лексіка-сінтаксічнага словаўтварэння. Уяўляе сабой тыпізаваную разнавіднасць лексікалізацыі словазлучэння, для ажыццяўлення якой дастаткова аднаго часавага зрэзу. У сінхронным словаўтварэнні выкарыстоўваецца толькі пры ўтварэнні ад’ектываў, утвораных на базе словазлучэнняў і словаформ, звязаных падпарадкавальнымі адносінамі: мала вядомы --- малавядомы, вышэй адзначаны --- вышэйадзначаны, шырока ведаць--- шырокавядомы, мала сакавіты---- маласакавіты.
Зрашчэнне як спосаб утварэння адрозніваецца ад складання тым, што слова, утворанае спосабам зрашчэння, поўнасцю паўтарае марфемны склад словазлучэння, на базе якіх яны ўзнікаюць.
У якасці словаўтваральнага фарманта пры зрашчэнні выступае замацаваны парадак кампанентаў: у прэпазіцыі—заўсёды падпарадкавальны кампанент, і адзіны націск на асноўным кампаненце.