Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Спосабы словаўтварэння, матэрыялы да КСР.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
108.03 Кб
Скачать

Камбінаваныя (або змешаныя) спосабы ўтварэння

Да камбінаваных спосабаў словаўтварэння адносяцца прэфіксальна-суфіксальны, прэфіксальна-постфіксальны і прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальны.Пры ўтварэнні новых лексем адначасова выкарыстоўваюцца два і болей дыстантныя (перарыўных) элементы: пры- -і- (губа---пры-губ-і-(ць), уз- -і-/-ы- (багаты ---уз-багац-і-(ць), без- -авіч-, -к- ( бацька--- бяз- бацьк-авіч, козыр---бес-казыр -к(а), ад- -ак- ( голас --- ад-галос-ак), пад- -н- (акно --- пад-акон-н-(ы), паза- -ав- ( клас --- паза-клас-ав-(ы), а- -і (-ы) ( поўнач—а-поўнач-ы, поўдзень --- а-поўдн-і), у- -у, -і ( вясна---у-весн-у, бок---у-бак-і). Элементы састаўных словаўтваральных сродкаў па свайму матэрыяльнаму саставу і па займаемым імі месцы ў слове ( а некаторыя і па значэнні) суадносныя са звычайнымі прэфіксамі, суфіксамі і постфіксамі. Таму многія даследчыкі, аддзначаючы камбінаваны характар даных словаўтваральных сродкаў, усё-такі лічаць, што складаюцца яны з адносна самастойных кампанентаў, здольных у некаторых выпадках адначасова ўдзельнічаць у працэсе словатворчасці. Вытворныя словы, утвораныя з дапамогай састаўных словаўтваральных сродкаў, разглядаюцца пры гэтым як вынік змешанага афіксальнага словаўтварэння, у якім у залежнасці ад якасці аб’ядноўваючых для ўтварэння новых лексем элементаў выдзяляюцца такія спосабы, як прэфіксальна-суфіксальны— мора --- уз-мор’j (э), горад--- пры-гарад-н-(ы); прэфіксальна-постфіксальны: ваяваць ---ад-ваявац-ца, глядзець --- пры-гледзец-ца; прэфіксальна-суфіксальны-постфіксальны: тавар --- а-тавар-ы- (ц)-ца, дождж --- раз-даждж-ы-(ц)-ца.

Такі пункт гледжання на працэс утварэння вытворных слоў з дапамогай састаўных словаўтваральных сродкаў не з’яўляецца адзіным у лінгвістычнай літаратуры. У спецыяльных даследаваннях сустракаецца супрацьлеглае апісанне дыстантных (перарыўных) элементаў, інакш вызначаецца і спосаб словаўтварэння, дзе яны ўдзельнічаюць як словаўтваральныя фарманты. Аўтары гэтых даследаванняў лічаць, што састаўныя словаўтваральныя сродкі функцыянуюць як адзінае цэлае. Іх выкарыстанне адпавядае аднаму словаўтваральнаму акту. Яны ўтвараюць новае слова не шляхам паслядоўнага далучэння сваіх частак да ўтваральнай асновы, а ў выніку аб’яднання з ёй у адзін прыём і ў комплексе. Функцыянальнае адзінства кампанентаў састаўных словаўтваральных сродкаў спалучаецца з іх семантычнай звязанасцю. Яны выражаюць не суму адносна самастойных значэнняў, часова спалучаных адзін з другім, а адзіны па сваім характары змест. Так, у дзеяслова адаспацца, утворанага з дапамогай з дапамогай дыстантнага словаўтваральнага ада- -ца, значэнне ‘прыйсці ў нармальны стан у выніку працягласці дзеяння спаць‘ сумяшчаецца з дадатковым значэннем. Ён змяшчаецца ва ўказанні на тое, што дзеянне гэта замыкаецца ў сферы самога носьбіта. Па-за сувяззю з гэтым дадатковым значэннем аналізуемае намі дзеянне ў сучаснай беларускай мове не прадстаўлена: у лексічнай сістэме дзеяслоў спацца адсутнічае.

Функцыянальнае і семантычнае адзінства дыстантных элементаў выкарыстоўваецца як асноўны доказ іх непадзельнасці на асобна ўзятыя кампаненты. Яны ўдзельнічаюць у працэсе словатворчасці як самастойны словаўтваральны сродак, комплексны па форме і алзіны па змесце. Абазначаецца гэты сродак у лінгвістыцы тэрмінамі конфікс ці цыркумфікс. Самі ж спосабы словаўтварэння, у якіх конфікс ці цыркумфікс выступаюць у якасці асноўнага словаўтваральнага фарманта, называюцца канфіксацыяй ці цыркумфіксацыяй.