Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Спосабы словаўтварэння, матэрыялы да КСР.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
108.03 Кб
Скачать

Спосабы словаўтварэння

  1. Сінхроннае і дыяхроннае словаўтварэнне. Спосабы сінхроннага словаўтварэння, іх класіфікацыя паводле характару словаўтваральных фармантаў: афіксальныя, бязафіксныя і змешаныя (камбінаваныя) спосабы словаўтварэння.

  2. Прадуктыўнасць сінхронных спосабаў словаўтварэння.

  3. Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфалагічна-сінтаксічны.

  4. Разнавіднасці марфалагічна-сінтаксічнага словаўтварэння: субстантывацыя, ад’ектывацыя, адвербіялізацыя, пранаміналізацыя, нумералізацыя, прэпазіцыяналізацыя і інш.

  5. Прадуктыўнасць дыяхронных спосабаў словаўтварэння.

Асноўным сродкам узбагачэння лексікі з’яўляецца словаўтварэнне (інакш – дэрывацыя, ад лац. derivatio—адвядзенне), г.зн. узнікненне новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу шляхам індывідуальнай або масавай словатворчасці.

Утварэнне новых лексічных адзінак—адна з галоўных прыкладных задач словаўтварэння. У працэсе словатворчасці актыўна ўдзельнічаюць розныя спосабы словаўтварэння. Яны дзейнічаюць на ўзроўні шэрагу словаўтваральных тыпаў з адным і тым жа відам словаўтваральнага фарманта (пры гэтым не ўлічваецца ні матэрыяльнае ўвасабленне фарманта, ні яго канкрэтнае словаўтваральнае значэнне).

С п о с а б ы с л о в а ў т в а р э н н я – гэта класы вытворных слоў, супрацьпастаўленыя па характару словаўтваральнага фарманта.

Першая поўная класіфікацыя спосабаў словаўтварэння ў лінгвістыцы была зроблена рускім даследчыкам В.У. Вінаградавым. У сваіх працах (“Вопросы современного русского словообразования” (1953), “Словообразование в его отношении к грамматике и лексикологии” (1952), ён вылучыў і ахарактарызаваў 4 асноўныя напрамкі ў працэсе словатворчасці.

1.Марфалагічнае словаўтварэнне. У аснове яго -- ператварэнне зыходных лексічных адзінак у новыя словы шляхам далучэння афіксаў або ўсячэнне элементаў зыходнай адзінкі ( камень—камен-н(ы), выбары—пера—выбары, мыць—мыц-ца, вада—па-вад-ак, белы—бель, выходзіць – выхад). Межы марфалагічнага словаўтварэння шырокія. У ім прадстаўлены такія прадуктыўныя спосабы словаўтварэння новых слоў, як суфіксальны, прэфіксальны, постфіксальны, змешаныя (прэфіксальна-суфіксальны, прэфіксальна-постфіксальны, суфіксальна-постфіксальны і інш.), фанетыка-марфалагічны (бяссуфіксны). Пераважная большасць беларускіх вытворных лексем ўтвораны гэтымі спосабамі.

П. Марфолага-сінтаксічнае словаўтварэнне. Ахоплівае ўсе выпадкі пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: субстантывацыю (ад лац. substantivum – назоўнік)--пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі: знаёмы чалавек—сустрэў знаёмага, гаручае топліва—прывезлі гаручае; ад’ектывацыя (ад лац. adjectivum—прыметнік)—пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі: распушчальная кава, рослы сабака, вядомы мастак; пранаміналізацыя (ад лац. pronomen –займеннік)—пераход назоўнікаў, прыметнікаў і лічэбнікаў у займеннікі: парыцца – рэч прыемная, ляжыць цэлы дзень, зайшоў да аднаго сябра; адвербіялізацыя (ад лац. adverbium – прыслоўе)—пераход іменных часцін мовы ў прыслоўі: ныраць у глыб вады – ныраць углыб, з боку ад дарогі—расце збоку.

Для абазначэння пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую ў лінгвістычнай літаратуры часам ужываюцца тэрміны транспазіцыя (ад лац. transpositio-- перастаўленне) або канверсія (ад лац. conversio—ператварэнне, змена).

Асноўная змена пераходу слоў з адной часціны ў другую заключаецца ў змяненні ўмоў сінтаксічнага функцыянавання лексем. Новыя словы пры гэтым з’яўляюцца вынікам расшчаплення адзінай лексічнай адзінкі, з якой выдзяляюцца дзве самастойныя лексемы з рознымі лексіка-граматычнымі прыметамі.

Паводле В.У.Вінаградава да марфолага-сінтаксічнага словаўтварэння адносіцца і словаскладанне—утварэнне новых слоў у працэсе марфалагічнага ператварэння сінтаксічных адзінак—словазлучэнняў: электрычны рухавік—электрарухавік, калоць лёд—ледакол, чорныя вочы – чарнавокі, літаратурны і мастацкі – літаратурна-мастацкі.

Ш. Лексіка-сінтаксічнае словаўтварэнне. Прадстаўлена рознымі выпадкамі зліцця элементаў словазлучэння і ператварэння іх ва ўстойлівую адзінку, якая функцыянуе ў якасці слова: слабаразвіты ---слаба развіты, трыста—тры сотні, сягоння—сего дня. Вытворныя словы пры лексіка-сінтаксічным словаўтварэнні выступаюць як вынік працэса лексікалізацыі словазлучэнняў. Пры аб’яднанні ў адну лексему, кампаненты словазлучэнняў страчваюць свае фанетычныя, семантычныя і граматычныя ўласцівасці асобных слоў. Замест раздзельнааформленай сінтаксічнай адзінкі з’яўляюцца цэласнааформленыя лексічныя адзінкі, больш складаныя па сваёй структуры, але з агульным планам выражэння і зместу.

ІУ. Лексіка-семантычнае словаўтварэнне. Базуецца на семантычным расшчапленні полісемантычных слоў. Яго асноўныя прычыны-- страта семантычнай агульнасці і разрыў семантычных сувязей паміж рознымі значэннямі мнагазначнага слова. Новыя словы пры гэтым утвараюцца ў выніку адасаблення асобных значэнняў і афармлення іх як самастойных лексічных адзінак. Па форме яны заўсёды супадаюць з зыходным словам, але змест іх семантычна незалежны: у ім няма нічога агульнага са зместам зыходнага слова, г.зн. вынікам лексіка-семантычнага словаўтварэння з’яўляюцца словы-амонімы. Параўн.: графік ‘дыяграма, якая пры дапамозе крывых адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.’ – графік ‘мастак, спецыяліст у галіне графікі’, бабка ‘сталёвая кавадлачка для кляпання кос’ – бабка ‘дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распрасцёртым снапом’, іспанка ‘адна з цяжкіх форм грыпу’ – іспанка ‘жыхарка Іспаніі’.

Класіфікацыя В.У.Вінаградава з’яўляецца першым найбольш поўным і сістэматызаваным апісаннем спосабаў утварэння новых слоў. Доўгія гады яна шырока выкарыстоўвалася ў праграме ВНУ і ў спецыяльных даследаваннях. Яе значэнне захоўваецца і сёння, аднак сучасныя вучэбныя дапаможнікі, у тым ліку і акадэмічная “Беларуская граматыка” (1985), даюць новую класіфікацыю спосабаў словаўтварэння. І гэта натуральна. Лінгвістычная навука не стаіць на месцы. За гады, якія прайшлі пасля з’яўлення класіфікацыі В.У.Вінагарадава, даследчыкі выдзелілі і апісалі новыя спосабы словатворчасці, не адзначаныя В.У.Вінаградавым, правялі дакладную мяжу паміж дыяхронным (гістарычным) і сінхронным словаўтварэннем. У выніку даследавання выявілася, што пры сінхронным апісанні сучаснай словаўтваральнай сістэмы выдзяляюцца адны спосабы словаўтварэння, а пры дыяхронным падыходзе – іншыя. Так, да дыяхроннага словаўтварэння адносяцца такія спосабы словаўтварэння, для функцыянавання якіх неабходна некалькі часавых перыядаў—лексіка-семантычны, часткова лексіка-сінтаксічны і часткова марфолага-сінтаксічны (усе выпадкі пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую, за выключэннем субстантывацыі). Вытворныя словы, утвораныя гэтымі спосабамі, з’яўляюцца ў мове не адразу, а паступова, у выніку працяглага гістарычнага развіцця. Працэс утварэння іх заўсёды індывідуальны, пазбаўлены якіх-небудзь тыпізаваных уласцівасцей і нерэгулярны ў сваім праяўленні.

Пры апісанні сінхроннага словаўтварэння прапаноўваюцца розныя класіфікацыі спосабаў утварэння вытворных слоў, выкаоыстоўваецца розная тэрміналогія. У прынцыпе ўся разнастайнасць наяўных у сучаснай лінгвістычнай літаратуры класіфікацый спосабаў словатворчасці можна звесці да двух асноўных. Першая абапіраецца на якасць словаўтваральнага фарманта, другая – на характар утваральнай (матывавальнай) базы.

У залежнасці ад якасці словаўтваральнага фарманта выдзяляюцца марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы словаўтварэння ці афіксальныя і неафіксальныя. Да марфалагічных (або афіксальных) адносяцца: прэфіксальны, суфіксальны, постфіксальны і камбінаваныя спосабы словаўтварэння, складанне, складанне ў спалучэнні з суфіксацыяй.

Да немарфалагічных ( або неафіксальных) адносяцца абрэвіяцыя, зрашчэнне і субстантывацыя прыметнікаў і дзеепрыметнікаў.