
- •Краязнаўства Беларусі
- •Пошук інфармацыі. Праца ў архіве.
- •Бібліятэкі
- •Формы краязнаўчай пазашкольнай працы
- •Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі
- •Мэты пахода
- •Методыка складання маршрута
- •Спіс асабістага рыштунка
- •Спіс групавога рыштунку
- •Як даць імя
- •Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма
- •Гідронімы
- •Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
- •Тапанімія Віцебска
- •Літаратура
- •Як узяць пад ахову аб’ект, які мае рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці
- •Літаратура па гкк г. Віцебска
Краязнаўства Беларусі
Тэма 3. Роля архіваў, музеяў, бібліятэк у вывучэнні краязнаўства
Важнейшымі асяродкамі развіцця краязнаўчых ведаў у краіне з’яўляюцца архівы, музеі, бібліятэкі.
Архівы
Важнасць архіваў і архіўных дакументаў у краязнаўчай дзейнасці. Праца ў архіве патрабуе дасканалых ведаў у архівазнаўстве – спецыяльнай гістарычнай дысцыплінай, якая вывучае работу архіўных устаноў, распрацоўвае методыку пошукаў і выкарыстання архіўных дакументаў.
Архіў (з грэч. άρχεϊον) – установа ці структурнае падраздзяленне арганізацыі, яая ажыццяўляе захоўванне, камплектаванне, улік і выкарыстанне архіўных дакументаў.
Задачы архіваў: практычная і тэарэтычная дзейнасць у вобласці архіўнай справы.
Функцыі: камплектаванне; забеспячэнне захавання і ўлік дакументаў; арганізацыя навукова-даведачнага апарата; выкарыстанне дакументаў у навуковых і асветных мэтах
У архіве маюцца наступныя аддзелы: Забеспячэння захавання дакументаў і фондаў, камплектавання, навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў, інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, даведачна-інфармацыйнай работы, гаспадарча-разліковы.
Архівы падзяляюцца на дзяржаўныя, ведамасныя, прыватныя. Архівы ёсць у музеях і бібліятэках.
Прывядзем структуру дзяржаўных архіваў у Рэспубліке Беларусь.
Нацыянальныя архівы: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (Гродна); Беларускі навукова-даследчы інстытут справаводства і архіўнай справы (БелНДІСАС)
Рэспубліканскія спецыялізаваныя: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў (БДАКД, Дзяржынск); Беларускі дзяржаўны архіў навуковай і тэхнічнай дакументацыі (БДАНіТД); Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ); Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БНДЦЭД)
Абласныя: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, а таксама Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці (а таксама ў Гомелі, Магілёве). Гэта былыя партархівы
Занальныя. У кожнай вобласці ў найбольш буйных гарадах маюцца занальныя архівы. У Віцебскай яны знаходзяцца ў гг. Глыбокае, Орша, Полацк
Гарадскія і раённыя. У кожным раёне краіны цяпер утвораны раённыя архівы.
Сукупнасць дакументальных матэрыялаў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, маюць навуковае, палітычнае, гаспадарчае, практычнае ці якое-небудзь іншае дзяржаўнае значэнне, незалежна ад часу іх утварэнне, тэхнікі і спосаба ўтварэння, склалаюць дзяржаўны архіўны фонд.
Шэраг дакументаў, якія маюць дачыненне да гісторыі і культуры пэўнага рэгіёна краіны можна атрымаць ў замежных архівах. Прыгадаем найбольш важныя федэральныя архівы Расійскай Федэрацыі: Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ), Российский государственный архив древних актов (РГАДА), Российский государственный исторический архив (РГИА), Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА), Российский государственный военный архив (РГВА). Вялікі комплекс дакументаў, звязаных з гісторыяй праваслаўнай царквы знаходзіцца ў Сінадальным архіве ў Санкт-Пецярбургу.
Шмат інфармацыі па гісторыі роднага краю можна знайсці ў польскіх архівах. Сярод іншых: Галоўны архіў старажытных актаў і архіў новых актаў у Варшаве. Вялікі комплекс дакументаў па гісторыі Беларусі знаходзіцца ў Вільнюсе.
Гісторыя архіўнай працы.
Першыя архівы (комплекс дакументаў пэўнага ведамства) ствараліся пры храмах. Пры канцылярыях буйных феадалаў таксама ствараліся прыватныя архівы.
З актавых матэрыялаў асоба важнае значэнне для краязнаўцаў мае архіў канцылярыі гаспадара (вялікага князя). Больш правільна называць “Метрыка ВКЛ”.
У 1852 г. расійскі імператар Мікалая І выдаў указ аб утварэнні ў Кіеве, Вільні і Віцебску цэнтральных архіваў для актавых кніг Заходніх губерній. Віленскі архіў пачаў працу з года заснавання. Размяшчаўся ў памяшканні былога Віленскага універсітэта. Аднак першы архіў на землях Беларусі ў сучасных межах быў утвораны ў 1863 г. у Віцебску пад назвай Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг. Ён дзейнічаў у горадзе да 1904 г., калі яго дакументы былі перавезены ў Вільню. З 1909 па 1919 г. функцыі рэгіянальнага архіва выконвала Віцебская вучоная архіўная камісія. Пасля рэвалюцыі быў створаны і дзейнічаў спачатку губернскі, потым акруговы архіў. У 1938 г., пасля ўвядзення абласной структуры ў БССР быў арганізаваны абласны архіў, які, як і ўсе архівы ў СССР знаходзіліся ў падпарадкаванні НКВД. У гады Вялікай Айчыннай вайны віцебскі архіў быў часткова эвакуяваны ў тыл СССР, але большая частка вельмі пацярпела ў выніку акупацыі. У 1944 г. пачалося аднаўленне сеткі архіваў вобласці. У 1960 г. архівы былі перарадзены з падпарадкавання НКВД у Савет міністраў БССР. У 1966 г. была праведзена рэфармаванне структуры савецкіх архіваў. У 1991 г. пачалося будаўніцтва сістэмы незалежнай Беларусі. На цяперашні момант створаны “Дэпартамент па архівам і справаводству Міністэрства юстыцыіі РБ”, які ажыццяўляе кіраўніцтва архіўнай справы ў краіне.