Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.08 Кб
Скачать

11. Гук як фанэтычная адзінка. Аспэкты вывучыэньня гукаў.

Гукі маюць розныя ўласьцівасьці, а таму іх разглядаюць з розных бакоў: акустычнага, артыкуляцыйнага, пэрцэптыўнага й функцыянальнага.

Акустычны аспэкт (фізычны аспэкт). Гукі мовы – зьява фізычная, як і ў прыродзе, а фізычныя якасьці гукаў і дасьледуе акустыка (грэц “слухавы”). Таму гэты аспэкт і называецца фізычным. кожны гук мае сілу, або інтэнсыўнасьць, працягласьць або колькасьць і вышыню

Сіла або інтэнсыўнасьць залежыць ад сілы ўзьдзеяньня выдыхаймага паветра на маўленчыя органы. Сіла выяўляецца ў гучнасьці (у Дб)

Працягласьць або колькасьць гукаў вызначаецца працягласьцю ваганьняў маўленчых органаў. Пры менш працяглым ваганьні ўтвараюцца менш працяглыя гукі й наадварот. Працягласьць выяўляецца ў працягласьці й інтанацыі й вышыня гука залежыць ад частаты ваганьняў галасавых зьвязак, гэта значыць колькасьці ваганьняў у сэкунду. Чым большая частата ваганьняў тым вышэйшы гук. Вышыня вымяраецца ў Гц. У залежнасьці ад крыніцы вагальных рухаў сярод гукаў адрозьніваюцца тоны й шумы. Тоны – гэта раўнамерныя ваганьні галасавых зьвязак. Усе галосныя гукі маюць тоны. Шумы –гэта непэрыядычныя ваганьні, якія ўтвараюцца пры звужэньні, перашкодзе для паветранага струменя. Да шуму адносяцца зычныя.

Артыкулякацыйны або фізыялягічны

Гук зьяўляецца вынікам працы маўленчых органаў. Маўленчы органы называюцца артыкуляцыйным апаратам. Гукі мовы ўтвараюцца ў выніку артыкуляцыі маўленчых ворганаў, а таму гукі мовы зьяўляюцца фізыялягічнай зьявай.

Пэрцэптыўны аспэкт (ад лат percepcio успрыманьне). Гэты аспэкт дазваляе вывучыць гукі з пункут погляду ўспрыманьня іх носьбітамі мовы.

Функцыянальны або лінгвістычны. Для зносін істотнымі зьяўляюцца ня ўсе гукі, а толькі тыя, якія выконваюць сэнсаадрозьнівальную функцыю. Гэты аспэкт і вывучае фаналёгія. Фанэма –гэта ідэальны шаблён, а любы гук - ё рэалізацыя гэтай фанэмы

12. Будова маўленчага апарату.

Маўленчыя ворганы ўтвараюць маўленчы апарат, што складаецца з трох частак:

  1. Дыхальныя ворганы й дыяфрагма. Да дыхальных ворганаў – лёгкія, бронхі й трахею – гэта самая ніжняя частка маўленчага апарату, таму што там утвараецца паветраны струмень для вымаўленьня.

Удых утвараецца – дыяфрагма й лёгкія пашыраюцца й паветра праз трахею, бронхі трапляе ў лёгкія – адбываецца ўдых. На выдыху ўтвараюцца гукі.

Другая частка складаецца з гартані або грэц сынонім “ларыкс” – гэта верхняя пашыраная частка трахеі. Менавіта ў гартані й разьмешчаны галасавы апарат, які складаецца з храсткоў і мышцаў. Упоперак гартані нацягваюцца 2 мускульныя галасавыя зьвязкі. Галасавыя зьвязкі вельмі эластычныя, могуць зьцягвацца-расьцягвацца, быць напружанымі-ненапружанымі, утвараць шчыліну розных памераў. Паветра праходзіць праз галасавыя шчыліны й прымушае галасавыя зьвязкі дрыжаць. Менавіта так пачынаецца працэс стварэньня гукаў.

3-я частка прадстаўлена глоткай або фарыкс таксама поласьць рота, носа. Фарыкс можа звужацца ў сваёй ніжняй частцы шляхам скарачэньня мышцаў глоткі й менавіта такім чынам утвараюцца фарынгальныя гукі. Фарынгальныя гукі пашыраны ў сэміцкіх і каўказкіх мовах.

Фарыкс або глотка падзяляецца на поласьць рота й поласьць носа. Іх разьмяжоўвае паднябеньне (лац. PALATUm-) – пярэдняя частка – цьвёрдая, а задняя – мягкая (мягкае паднябеньне).

М П заканчываецца маленькім язычком (угула (язычок)). Цьвёрдае паднябеньне падзяляецца на пярэдняе й сярэдняе. Паветраны струмень, што выходзіць з гартані можа трапляць у поласьць рота або ў поласьць рота. Калі мягкае паднябеньне прыўзьнята, то паветра ідзе праз поласьць рота й тады ўтвараюцца ротавыя гукі (л, л’). Калі паветраны струмень ідзе праз поласьць носа, то гукі набываюць носавую афарбоўку (м, м’, н, н’). Поласьць рота –гэта асноўная частка, дзе ўтвараюцца… Поласьць роту можа зьмяняць форму й аб’ём, дзякуючы наяўнасьці рухомых маўленчых ворганаў (актыўныя маўленчыя ворганы (вусны, мягкае паднябеньне, угула, вусны, ніжняя сківіца, язык, галасавыя зьвязкі), пасыўныя - зубы, верхняя сківіца, альвеолы, цьвёрдае паднябеньне.

Большую ролю ў артыкуляцыі адыгрывае язык (коньчык, сьпінка языка й корань языка). Сьпінка языка падзяляецца - на пярэднюю, сярэднюю, заднюю.

Артыкуляцыя або ўтварэньне гукаў – гэта лінейны працэс, які складаецца з трох фаз. Першая фаза – экскурсыя – гэта наданьне маўленчым ворганам становішча, неабходнага для ўтварэньня гука. 2-я фаза – вытрымка –гэта фіксацыя ворганаў у пэўным становішчы. 3-я фаза – рэкурсыя - гэта вяртаньне маўленчых ворганаў у стан спакою. Звычайна экскурсыя й рэкурсыя супадаюць

Усю сукупнасьць артыкуляцый, неабходных для ўтварэньня гукаў пэўнай мовай называецца артыкуляцыйнай базай

Агульная ненапружанасьць маўленчых ворганаў, менавіта па гэтай прычыне д- ’, т-ц’, ў .

Моцная памягчэньне

з’

с’

Спэцыфічнае вымаўленьне цьвёрдых зычных, калі сьпінка языка падымаецца да цьвёрдага паднябеньня (Велярызацыя).

Артыкуляцыйная клясыфікацыя зычных гукаў. Улічваюцца 4 прыметы: 1. Месца ўтварэньня. 2. Спосаб утварэньня. 3. Удзел голасу й шуму. 4. Наяўнасьць альбо адсутнасьць палатэлізацыі (palate)

Месца ўтварэньня зычных вызнычаюць актыўныя й пасыўныя маўленчыя ворганы. Паводле актыўнага ворганаў гукі падзяляюцца на губныя (лабіяльныя) і язычныя.

У залежнасьці да якога арт-га воргану гукі падзяляюцца на губнагубныя (білабіяльныя) –актыўны ворган ніжняя губа й будзе дакранацца да верхняй губы ([б],[ б’], [п], [п’], м, м’, ў і на губназубныя (лабіяльна-дэнтальныя) – актыўным ворганам зьяўляецца ніжняя губа( в, в’, ф, ф’) – дакрананьне да верхніх зубоў

Язычныя. 1. зьвязана з актыўнай часткай языка: 1. Пэрэднеязычныя( вымаўляюцца з паднятым кончыкам языка( д, т, з, с, ж, ш,z,r, н, н’,л, л’,з’,с’, ц, ц’z,z', сярэднеязычныя(j), заднеязычныя( γ, γ’, г, г’, к, к’, х,х’)

Паводле пасыўнага воргана. Падзяляюцца на зубныя( д, т, з, с, z,ц, л, л’,н, р); пярэднепаднябенныя(з’, с’, z’, ц’, н’, ж,ш, ,r), сярэднепаднябенныя (j), заднепаднябенныя (( γ, γ’, г, г’, к, к’, х,х’)

Спосаб утварэньня хар-р перашкоды й спосабам пераадоленьня гэтай перашкоды. Змычныя або выбухныя, імгненныя. Пры ўтварэньні гэтых гукаў вылучаюцца 2 фазы артыкуляцыі: 1. Ствараецца поўная змычка актыўных і пасыўных ворганаў. 2 Паветраны струмень парушае гэтую змычк, утвараецца гук, падобны на выбух(б, б’, п, п’, д, т, г, г’, к, к’). 3 Шчылінныя (фрыкатыўныя, працяжныя). Пры ўтварэньні гукаў паміж актыўнымі й пасыўнымі ворганамі ствараецца шчыліна, праз якую праходзіць струмень выдыхваемага паветра (в, в’, ф, ф’, х, х’, γ, γ’, ж, ш, з, з’, с, ‘, ў, j). 3 Змычна-шчылінныя (афрыкаты) Ворганы змыкаюцца й плаўна разыходзяцца, празь якія выходзіць струмень выдыхваемага паветра( z, z’, ц, ц’, , r). Змычнапраходныя (або плаўныя) – адбываецца поўная змычка ворганаў у адным месцы з адначасовым праходам для паветра ў другім месцы. У залежнасьці ад таго празь якую поласьць праходзіць паветра, змычна праходныя падзяляюцца на насавыя (паветраны струмень і дзе праз поласьць носа (н, н’, м, м’) і ротавыя (бакавыя) – паветраны струмень ідзе праз поласьць рота (л, л’). Дрыжачыя (вібрант) – гэтыя гукі ўтвараюцца ў выніку дрыжаньня ворганаў (р).

Удзел голасу й шуму. Усе зычныя падзяляюцца на 2 клясы : санорныя (утвараюцца пры дапамозе тону й шуму (л,л’, м, м’, н, н’, в, в‘, р, j,ў) й шумныя падзяляюцца на звонкія й глухія. Звонкія ўтвараюцца пры дапамозе шуму і тону, але шум пераважае(б, б’, г, г’, γ, j, д, z, z’, ж, , з, з’) гл, ш (к, к’, п, п’, с, с’, ф, ф’, х, х’, ц’, ц’, r, ч, ш, т)

Пары па глухасьці γ –х, г-к.

Наяўнасьць-атустнасьць палатэлізацыі (памягчэньня): асноўная артэкуляцыя ўскладняецца дадатковай сярэднеязычнай або ётавай артэкуляцыяй. Зычныя з дадатковай артэкуляцыяй наз палэтэлізаванымі (мягкімі). Зычныя без палэтэлізацыі наз цьвёрдымі. Гук j зьяўляецца палэтальным.

У бм утвараюцца пары

д-

т-ц'

ц

Ня мае пары па цьвёрдасьці

Зацьвярдзелыя, ня маюць пар па мягкасьци:

ж, ш

, r

р, ц