
Чакоўская Сьвятлана Леанідаўна
5790095 – Тэлефон Чакоўскай
Сьпіс літаратуры:
«Сучасная беларуская артаграфія» Кандраценя, І. У. Менск 2012
«Беларускі правапіс» І.Л. Бурак
Беларуская мова Энцыкляпэдыя 1994
Беларуская граматыка ў 2-х частках. (1-я частка) Менск 1985 год
Лексікалёгія сучаснай беларускай мовы пад рэд. Баганькова Менск 1994 год
Лепешаў І.Я. Фразыялёгія сучаснай беларускай мовай Менск 1998
Плотнікаў Б.А. Беларуская мова лінгвістычны кампэндыюм Менск 2003
Правілы беларускай артаграфіі й пунктуацыі Менск 2008 год
Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанэтыка… Менск 1995
Куліковіч У.І. Сучасная беларуская артаграфія. Правілы… Менск 2011
1-74 – на іспыт
1-40 – вывучыць да зімовай сэсіі
«Суасная беларуская мова»
1-я КР ст 3-12 выканаць да зімовай сэсіі
2-я КР у сыстэме university (1-я КР (фанэтыка, артаэмія, фаналёгія)). Кампутарны кабінэт – дамовіцца з супрацоўнікам аб тым, каб рабіць КР дома.
3-ці варыянт КР – гэта мой варыянт
49 аўдыторыя – сядзіць лябарант, туды здаваць КР
Беларуская мовая як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, духоўны скарб нацыі, аснова нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.
Мова –гэта найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Мова ўзьнікае ў грамадстве й з патрэб грамадства. Мова – гэта сацыяльная грамадская зьява. Галоўная функцыя мовы – камунікацыя.
Сувязь чалавека з навакольным сьветам зьдзясьняецца праз намінатыўную функцыю (зьнешнія прадметы называюцца пры дапамозе моўных сродкаў)
Любая мова мае зьнешнюю форму, якая успрымаецца органамі пачуцьцяў, а таксама ўнутраны зьмест або ідэальную частку, што ўваходзіць у мысьленьне чалавека.
Функцыя адлюстраваньня – гэтай функцыя можна выразіць пачуцьці, эмоцыі.
Кагнітыўная функцыя – пазнавальная, чалавечае пазнаньне грунтуецца на ведах пры дапамозе моўных сродкаў.
Метамоўная функцыя – зьвязана з тым, што мова зьяўляецца й сродкам і аб’ектам вывучэньня.
Фатычная – функцыя ўсталяваньня кантакту.
Мова зьяўляецца й спосабам выражэньня пачуцьцяў кожнага чалавека й тым самым выконвае экспрэсыўную функцыю.
Пры зносінах зьяўляецца важным не толькі тое, што гаворыцца, але і як. Маўленьне можа ацэньвацца пры эстэтычных характарыстыках. Эстэтычная функцыя мовы.
Для таго каб быць сродкам зносін мова павінна адлюстроўваць усё, што мы ведаем пра навакольны сьвет. Гэта магчыма таму, што ў моўных сродках замацоўваецц праца чалавецтва ў спазнаньні сьвету. Любая мова зьяўляецца таксама помнікам духоўнай працай мінулых пакаленьняў.
Кожная мова абслугоўвае пэўны калектыў і заўсёды мова адпавядае патрэбам народу.
Тэрмін мова мае й іншае значэньне. У лінгвістыцы ё разьмежаваньне натуральных і штучных моў.
Штучныя мовы, штучныя альгарэтмічныя мовы –мовы паміж кампутарам і чалавекам.
Мова жэстаў – гэта сыстэма дадатковых сыгналаў рухамі частак цела.
Аднак усе гэтыя штучныя мовы маюць абмежаваны слоўнік, прымітыўную граматыку, абмежаваную сфэру ўжываньня, яны пазбаўлены самаразьвіцьця.
Мова – гэта істотная адзнака этнічнага калектыва (нацыі)
Нацыянальная мова –
Кожная нацыя атаясамліваецца з мовай, але разам з тым назіраюцца выпадкі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (Швэйцарцы карыстаюцца фр, ням, іт мовамі) – зьява мультылінгвізма (шматмоўе)
Адна нацыя можа карыстацца й двума мовамі. Такая назва называецца білінгвізм (лац. – 2, лінгва – мова) – гэта валоданьне й папераменнае карыстаньне асобай або калектывам двума мовамі.
Адрозьніваюць 3 віды білінгвізму: 1. Індывідуальны (уласьцівы асобным членам калектыву). 2. Калектыўны. 3. Нацыянальны.
Любая мова фармуе асобу й зьяўляецца асновай духоўнасьці чалавека. У мове схаваны код духоўнасьці яго народа.
Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы.
Гэта клясыфікацыя моў ляжыць за межамі самой мовы й вызначаецца сацыялёгіяй, а сацыял ёгія – гэта навука, што вывучае зьявы й працэсы сумеснага жыцьця людзей, структуру чалавечых аб’яднаньняў, іх зьмяненьняў.
Роля мовы ў жыцьці людзей , таксама функцыя мовы ў розных соцыюмах таксама й ляжаць у аснове клясыфікацыі.
1 Крытэр – натуральныя мовы да іншых знакавых сыстэм. Іншыя знакавыя сыстэмы: музыка, кветкі, жывапіс, мова жывёльнага сьвету.
2 Крытэр – мовы натуральныя й штучныя.
3 Мовы жывыя й зьніклыя.
4 Жывыя мовы ад колькасьці іх носьбітаў
5 Культурна-гістарычная роля мовы – сусьветныя мовы
6 Мовы ў залежнасьці ад іх грамадскіх функцый, форм існаваньня й сфэр выкарыстаньня (літаратурная мова, мова міжнацыянальных зносін). У сфэрах мясцовых – мовы нац. меншасьцяў, мясцовыя гаворкі, жаргоны.
Арго – гэта тайная ўмоўная мова дэклясаваных элементаў
Беларуская мова на лінгвістычнай мапе сьвету. Генэтычная й тыпалягічная характарыстыка мовы
Паводле генэтычнай тэёрыі паходжаньня ўсе мовы маюць адзін істок
Індаэўрапейская прамова – мовы паходжаньня з мзьяўл роднаснымі й аб’яднаныя ў адну моўную сям’ю.
Індаўрапэйская сям’я падзяляецца на 16 моўных груп:
гярманская, раманская, балтыйская й інш.
Сярод і’ вылучаюць славянскую крупу.
З пачатку існавала індаэўрапейскае адзінства: на адной тэрыторыі жылі людзі і валодалі адной мовай. Славяне выдзяліліся з мовы каля 2000 г. да н.э, і пачалі гаварыць на агульнаславянскай мове (праславянскай). Аднак гэта мова не была паўсюль аднолькавай – дыялекты. Кожная славянская мова мае пласт агульнаславянскай лексыкі. Асновы граматы
Прапушчана
4 Асноўныя этапы разьвіцьця беларускай мовы. Паняцьце аб сучаснай беларускай мове.
Адзінства фанетычнай, граматычнай сыстэмы, наяўнасьць беларускіх лексем. 14-18 ст бел мова была сфармавана
3-ці этап з 19 ст па нашыя дні. Пач 19 ст. пачатак беларускага нац адраджэньня. Вылучаюцца постаці Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
20-я гады 20 ст – палітыка беларусізацыі, бел мова набыла статус дзяржаўнай. Былі ўтвораны БНР і БССР
30-я гады – функцыі бел мовы пачынаюцца звужацца. Рэпрэсыі, выцясьненьне бел мовы з усіх сфэр ужытку.
1990 год быў прыняты закон аб мовах у БССР. Згодна з гэтым законам бел мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Была зацьверджана праграма разьвіцьця бел мовы
1995 – год адбыўся рэфэрэндум аб мовах. Была канстытуцыйна зацьверджана ў 1996 годзе.
Бел мова – гэта поліфункцыянальная мова, якая можа пасьпяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства.
На сучасным этапе назіраецца тэндэнцыя да разьвіцьця й ускладненьня сыстэмы нац беларускай мовы.
Сыстэма сучаснай бел нац мовы: 1. Літаратурная мова – гэта найвышэйшая форма нац мовы, якая хар-ца агульнанац-й значнасьцю, поліфункцыянальнасьцю й разнастайнасьцю пісьмовых і вусных жанраў. 2. Тарашкевіца – другі варыянт нац мовы, зьяўляецца неафіцыйным. Арыентавана на сыстэму 20-х гадоў 20 ст. Распаўсюджана сярод замежжа. У 1918 беларуская граматыка для школ Тарашкевіча – першая афіцыйная ўзаконеная праца па бел мове. 3. Народныя гаворкі. На сёньняшні дзень ідзе гаворка пра рэшткі традыцыйных гаворак, якія толькі спарадычна выкарыстоўваюцца сярод насельніцтва. Паступова выцясьняюцца літаратурнай мовай. 4. Сацыяльныя дыялекты: кампутарны, студэнцкі жаргон… 5 Трасянка – гэта разнавіднасьць зьмешанага вуснага маўленьня, якое хар-ца наяўнасьцю элементой другой вуснай сыстэмы. Артылякацыяйная база –звыклыя рухі, якія выкарыстоўваюцца для ўтварэньня гукаў пэўнай мовы. У кожнай мове свая непаўторная артыкуляцыйная база.