Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лац. мова (біёлагі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
185.86 Кб
Скачать

Фанетыка Тэма 1. Лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў

1. Прачытайце.

Ala – крыло; minor – малы; arteria – артэрыя; lamĭna – пласцінка; abdomen – жывот; fovea – ямка; palma – далонь; regio – вобласць; inferior – ніжні; anterior – пярэдні; membrana – перапонка; vena – вена; gingīva – дзясна; hepar – печань; gemma – нырка; gutta – кропля; herba – трава; folium – ліст; solutio – раствор.

2. Прачытайце, растлумачце вымаўленне с.

Caput – галава; collum – шыя; cavĭtas – поласць; carbo – вугаль; acĭdum – кіслата; occĭput – патыліца; truncus – ствол; facĭes – паверхня; caecus – сляпы; scapŭla – лапатка; muscŭlus – мышца; corpus – цела; clavicŭla – ключыца; costa – рабро; cranium – чэрап; biceps – двухгаловы; cornu – рог.

3. Прачытайце, растлумачце вымаўленне і.

Adiūto – дапамагаць; intestinum – кішка; paries inferior ніжняя сценка; insŭla – востраў; iunctūra – злучэнне; iugum – узвышэнне; maior – вялікі; fossa infratemporālis – падскроневая (подвисочная) ямка; iuventus – маладосць; iliacus – падуздышны.

4. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне ss і s:

fossa – яма; huměrus – плечавая косць; mesenterium – брыжэйка; impressio – уцісканне; sinus – пазуха; sigmoideus –сігмападобны; septum nasi – перагародка носа; canālis hypoglossālis – пад’язычны канал; processus styloideus – шылападобны адростак; basis – аснова; segmentum – сегмент; pars petrōsa – камяністая частка; fissura – шчыліна; dens incisīvus – разцовы зуб; mucōsus – слізісты.

5. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне x і z.

flexio – згібанне; axis – вось; externus – вонкавы; fornix – звядзенне; index – паказальнік; plexus – спляценне; larynx – гартань; dexter – правы; radix – корань; extremĭtas – канец; zona – пояс; zygomatĭcus – скулавы; trapezius – трапецападобны; vena azўgos – няпарная вена.

6. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне дыфтонгаў: сrataegus – глог (боярышник); vertebrae – пазванкі; costae – рэбры; caecus – сляпы; oesophăgus – стрававод; pleura – плеўра; auriculāris – вушны; pseudomembrāna – няправільная перапонка; oedēma – ацёк; аēr – паветра; auris – вуха; auricŭla – вушная ракавіна; haematopoetĭcus – крывятворны; caudalis – хваставы.

7. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне qu і ngu: quadrātus – квадратны; vertěbra quinta – пяты пазванок; lingua – мова; lingula – язычок; unguis – пазногаць; squamōsus – лускаваты (чешуйчатый); sublingualis – пад’язычны; angŭlus – вугал; sanguis – кроў; sanguineus – крывяносны.

8. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне ti: adductio – прывід; abductio – адвядзенне; articulātio – сустаў; eminentia узвышэнне; ostium – адтуліна; digestio – страваванне; distantia – адлегласць; substantia – рэчыва; mixtio – сумесь; masticatio – жаванне.

9. Прачытайце, звярніце ўвагу на вымаўленне дыграфаў і іншых спалучэнняў зычных:

nucha – шыя; thyreoideus – шчытападобны; thorax – грудная клетка; labyrinthus ethmoidālis – рашэцісты лабірынт; hemispherium – паўшар’е; splanchnologia – спланхналогія; bronchus – бронх; phalanges – фалангі; isthmus – перашыек; arteria ophthalmica – вочная артэрыя; nodus lymphaticus – лімфатычны вузел.

10. Напішыце лацінскімі літарамі словы, дадзеныя ў беларускай транскрыпцыі:

[нэрвус], [субкутанэус], [акустыкус], [органон], [апэкс], [сцэлетон], [капітулюм], [максілля], [кауда], [дэнтэс], [квантус], [тэнзор], [цэлля], [сангвіс], [цэллюля], [артікуляцыо], [мукозус], [комміссура], [квадрыцэпс], [фіброза], [плексус], [ваза], [ос коксэ] (дыфтонг), [дыафрагматікус], [скэлетон].