- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Геабатанічнае раянаванне Беларусі
- •Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Сасновыя тыпы лесу Беларусі
- •Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый
- •Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Яловыя тыпы лесу Беларусі
- •Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
- •Хвойныя лясы
- •Шырокалістыя лясы
- •Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
- •Драбналістыя вытворныя лясы
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Вызначэнне глебава-тыпалагічных груп
Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
Лясныя фармацыі |
Эдафічна звязаныя і кліматычна замяшчальныя субфармацыі |
Геабатанічныя падзоны |
1 |
2 |
3 |
Хвойныя лясы
Сасновыя лясы |
Сасновыя монадамінантныя паўднёва-таежныя і падтаежныя |
I, II, III |
|
Палескія |
III |
|
Ялова-сасновыя паўднёва-таежныя і падтаежныя |
I, II |
|
Шыракаліста-сасновыя |
II, III |
|
Сасновыя балотныя |
I, II, III |
Яловыя лясы |
Яловыя паўднёва-таежныя |
I, II |
|
Яловыя немаральныя, або шыракаліста-яловыя |
I, II |
|
Шыракаліста-чорнаальхова-яловыя палескія |
II, III |
|
Яловыя балотныя |
I, II, III |
Шырокалістыя лясы
Дубовыя |
Ялова-дубовыя |
I, II |
|
лясы |
Ялова-грабава-дубовыя |
II |
|
Заканчэнне табл. 32 |
|||
1 |
2 |
3 |
|
|
Грабава-дубовыя |
II, III |
|
|
Ясянёва-дубовыя |
I, II, III |
|
|
Саснова-дубовыя |
II, III |
|
|
Дубовыя паплаўныя |
I, II, III |
|
Ясянёвыя |
Ялова-чорнаальхова-ясянёвыя |
I |
|
лясы |
Ялова-грабава-чорнаальхова-ясянёвыя |
II |
|
|
Грабава-дубова-чорнаальхова-ясянёвыя |
II, III |
|
|
Ясянёвыя паплаўныя |
I, II, III |
|
Грабнякі |
Вытворныя ад дубовых лясоў |
II, III |
|
Кляновыя лясы |
Вытворныя ад дубовых лясоў |
I, II, III |
|
Ліпнякі |
Вытворныя ад дубовых лясоў |
I, II, III |
|
Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
Чорнаальховыя лясы |
Чорнаальховыя монадамінантныя |
I, II, III |
Ялова-шыракаліста-чорнаальховыя |
I, II |
|
|
Шыракаліста-чорнаальховыя |
II, III |
|
Пушыстабярозава-чорнаальховыя |
I, II, III |
Пушыста-бярозавыя |
Пушыстабярозавыя монадамінантныя |
I, II, III |
лясы |
Саснова-пушыстабярозавыя |
I, II, III |
Драбналістыя вытворныя лясы
Павіслабяро- |
Ад сасновых |
I, II, III |
завыя лясы |
Ад яловых |
I, II |
|
Ад дубовых |
I, II, III |
Асінавыя |
Ад яловых |
I, II |
лясы |
Ад дубовых |
I, II, III |
Шэраальхо- |
Ад яловых |
I |
выя лясы |
Ад дубовых |
I |
Заўвага. Геабатанічныя падзоны: I – дубова-цемнахвойных лясоў; II – грабава-дубова-цемнахвойных лясоў; III – шыракаліста-сасновых лясоў
Фармацыя бярозавых лясоў у Беларусі шырока распаўсюджана і займае другое месца пасля саснякоў (22,3% лесапакрытай плошчы). Самастойныя лясныя фармацыі са сваім дамінаваннем утвараюць толькі бярозы павіслая і пушыстая. Экалагічны оптымум бярозы павіслай ляжыць у межах мінеральных глеб, дзе яна фарміруе вытворныя фітацэнозы на месцы карэнных сасновых, яловых і дубовых лясоў. Асноўная плошча павіслабярозавых лясоў сканцэнтравана ў падзоне дубова-цемнахвойных лясоў.
Вытворныя павіслабярозавыя лясы характарызуюцца больш высокай паўнатой і маюць вышэйшы клас банітэту ў параўнанні з пушыстабярозавымі. Сярэдні банітэт бярозавых лясоў складае I,8.
Па саставу дрэвавага яруса бярозавыя лясы могуць быць як монадамінантнымі павіслабярозавымі і пушыстабярозавымі, так і складанымі кандамінантнымі. Кандамінантнасць найбольш характэрна для павіслабярозавых лясоў. Пастаяннымі кампанентамі фітацэнозаў у павіслабярозавых лясах з’яўляюцца сасна, елка, дуб, вольха чорная, у пушыстабярозавых – вольха чорная, сасна, радзей елка.
Карэнныя пушыстабярозавыя лясы на балоце – бярэзнікі асакова-травяны (С5), асаковы (В5), балотна-папаратнікавы (В5), лазняковы (А5), асакова-сфагнавы (А5) і падвеева-сфагнавы (А5). Усяго апісана 29 тыпаў бярозавых лясоў. Фактычна іх значна больш, калі прыняць да ўвагі сустракальныя тыпы.
Чорнаальховыя лясы шырока распаўсюджаны на балотах нізіннага тыпу і займаюць 8,4% лесапакрытай плошчы.
На нізінных балотах вольха чорная займае месца з дастатковай працёчнасцю вод і ўступае бярозе пушыстай участкі з большай іх застойнасцю і з глебамі, менш забяспечанымі попельнымі рэчывамі. Яна пасяляецца таксама на мінеральных глебах з магутным перагнойным гарызонтам.
Прадукцыйнасць, натуральнае ўзнаўленне, тыпалагічныя асаблівасці чорнаалешнікаў (ольсаў) у асноўным залежаць ад ступені і характару вільготнасці глебы [28].
Чорнаальховыя лясы ва ўсіх падзонах прадстаўлены мона-дамінантнымі чорнаальховымі і бідамінантнымі пушыстабярозава-чорнаальховымі фітацэнозамі. Занальнымі субфармацыямі з’яўляюцца ялова-шыракаліста-чорнаальховыя лясы, характэрныя для падзон I і II, і шыракаліста-чорнаальховыя, тыповыя для падзоны III, але сустракаюцца і ў падзоне II. Сярэдні банітэт ольсаў II,0.
Карэнныя фітацэнозы чорнаалешнікаў: ольс вятроўнікавы (34,4% плошчы фармацыі) ольс асковы (28,6%), ольс балотны (0,9%), ольс папаратнікавы (5,5%), ольс касачовы (прыручаёвы) (1,9%) і ольс лазняковы (0,9%).
Акрамя карэнных фітацэнозаў, вольха чорная ўтварае выт-ворныя, замяняючы некаторыя асацыяцыі дубовых, яловых, дубова-ясянёвых і ялова-ясеневых лясоў на багатых, дастаткова вільготных глебах. Да іх адносяцца: ольс кіслічны, ольс сніткавы, ольс крапіўны і ольс папаратнікавы.
Асінавыя лясы складаюць каля 2,1% лясоў Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца вытворнымі фітацэнозамі.
Асіна патрабавальная да багацця глебы і ў змешаных насаджэннях часцей спадарожнічае елцы і дубу, чым сасне. Ва ўмовах сухіх бароў, верхавых і нізінных балот яна фітацэнозаў не ўтварае.
Асіннікі змяняюць карэнныя лясы на найбольш багатых глебах і часцей адносяцца да дрэвастояў высокапрадукцыйных. Сярэдні банітэт асіннікаў вышэйшы, чым у іншых лесаўтваральных парод.
Тыпы асінавых лясоў, вытворныя ад саснякоў, сустракаюцца адносна рэдка. Да іх адносяцца асіннік бруснічны (А2), асіннік імшысты (А2), асіннік арляковы (В2), асіннік кіслічны (С2), асіннік чарнічны (В3), асіннік прыручаёва-травяны (В4(5)) і асіннік даўгамошны (А4).
Вытворнымі тыпамі асінавых лясоў ад яловых і дубовых лясоў з’яўляюцца асіннікі: бруснічныя (В2), імшыстыя (В2(3)), арляковыя (С2), кіслічныя (Д2), сніткавыя (Д3), крапіўныя (Д4), папаратнікавыя (С4) прыручаёва-травяныя (С4(5)), чарнічныя (С5), доўгамошныя (В4).
У Беларусі сустракаюцца чатыры формы асіны: шэрая, зялёнакорая, светлакорая і цемнакорая, прычым зеленакорая адрозніваецца найбольш інтэнсіўным ростам і значна меншым пашкоджаннем стрыжнёвай гніллю. Асінавыя лясы прадстаўлены ў асноўным шэракорай формай.
У лясным фондзе шэраальховыя лясы займаюць 2,6% лесапакрытай плошчы. Арэал вольхі шэрай займае паўночную частку Беларусі.
Вольха шэрая патрабавальная да багацця глебы. Свежыя і вільготныя сугліністыя і супясчаныя глебы, якія падсцілаюцца суглінкам, з’яўляюцца аптымальнымі для яе росту. У гэтых умовах яна лёгка змяняе карэнныя яловыя і дубовыя фітацэнозы. На бедных сухіх пясчаных глебах, а таксама ва ўмовах верхавой і нізіннай забалочанасці яе сукцэсійныя якасці невысокія: тут яна рэдка ўтварае вытворныя асацыяцыі. Вытворныя шэраалешнікі ў цэлым няўстойлівыя, што ў першую чаргу належыць да фітацэнозаў, якія замянілі ельнікі [29].
Асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі тыпамі шэраалешнікаў з’яўляюцца: кіслічны (32,8%), сніткавы (31,2%), злакавы (10,0%) і вятроўнікавы (7,1%). Радзей сустракаюцца папаратнікавы (4,4%), арляковы (2,2%), чарнічны (2,0%), даўгамошны (0,5%) і асаковы (2,6%) тыпы шэраалешнікаў.
Вытворныя ад саснякоў: шэраалешнікі арляковы (В2), кіслічны (С2), чарнічны (В3) і даўгамошны (А4). Вытворныя ад ельнікаў і дуброў: шэраалешнікі арляковы (С2), кіслічны (Д2), сніткавы (Д3), папаратнікавы (С4), злакавы (С2(3)), вятроўнікавы (С4), чарнічны (С3), даўгамошны (В4), асаковы (В5).
