
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Геабатанічнае раянаванне Беларусі
- •Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Сасновыя тыпы лесу Беларусі
- •Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый
- •Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Яловыя тыпы лесу Беларусі
- •Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
- •Хвойныя лясы
- •Шырокалістыя лясы
- •Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
- •Драбналістыя вытворныя лясы
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Вызначэнне глебава-тыпалагічных груп
Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
Мэта: азнёміцца з тыпалагічным спектрам фармацый цвердалістых і драбналістых лясоў Беларусі, набыць навыкаў выдзялення тыпаў цвёрдалістых і драбналістых лясоў, іх асацыяцый па лесаводча-таксацыйных апісаннях.
Уступнае тлумачэнне
Асноўным кампанентам шырокалістых лясоў з’яўляюцца дубовыя лясы (87,3%). На Беларусі дуб чарэшчаты знаходзіцца ў оптымуме свайго арэала. Ён утварае ўстойлівыя і высокапрадукцыйныя насаджэнні, якія па сваёй фітацэнатычнай структуры носяць занальныя рысы. У паўночнай частцы да дуба пастаянна дамешваецца елка, у цэнтральнай – елка і граб, у паўднёвай – граб, таму дубровы адпаведна падраздзяляюцца на яловыя, ялова-грабавыя, грабавыя, а таксама паплаўныя. Пастаяннымі спадарожнікамі дуба выступаюць таксама ясень, клён, ліпа, ільмовыя [23, 24].
У цяперашні час дубовыя лясы займаюць 3,4% лесапакрытай плошчы. Яны растуць на багатых дзірванова-папялістых і дзірванова-карбанатных суглінкавых і супясчаных глебах рознага ўвільгатнення. Па прадукцыйнасці дубровы адносяцца пераважна да ІІ (51,1%) і ІІІ (34,3%) класаў банітэту, сярэдні банітэт дубовых насаджэнняў – ІІ,2.
Тыпалагічны спектр дубовых лясоў прадстаўлены 8 асноўнымі тыпамі лесу, а з улікам занальна-кліматычных замяшчэнняў – 24. У вызначэнне тыпу лесу з улікам занальнага месцазнаходжання ўводзяцца індыкатарныя занальныя дрэвавыя пароды. Напрыклад, дуброву кіслічную ў паўночнай геабатанічнай зоне Беларусі вызначаюць як дуброву ялова-кіслічную, у цэнтральнай – як дуброву ялова-грабава-кіслічную, а на Палессі – як дуброву грабава-кіслічную.
Такім чынам, бінарная назва тыпу лесу адлюстроўвае не толькі фітацэнатычныя асаблівасці насаджэння, але і яго геаграфічнае (фітахаралагічнае) становішча.
Дубовыя насаджэнні характарызуюцца ў асноўным шмат’яруснасцю, змешаным саставам і складанай узроставай структурай. Монадамінантных і аднаўзроставых дрэвастояў толькі каля 10%. Патрэбна адзначыць, што да эксплуатацыйных лясоў (ІІ групы) адносіцца толькі 40% дуброў, а астатнія знаходзяцца на запаведных тэрыторыях і розных абаронных палосах (на паплавах рэк). Пойменныя дубровы выдзяляюць у асобную субфармацыю. Асноўным фармавальным фактарам, што вызначае іх тыпалагічную структуру, служыць рэжым паводкавага затаплення. Беларускімі геабатанікамі выдзелены наступныя паплаўныя тыпы дуброў: пры-рэчышчава-паплаўная, злакава-паплаўная, альхова-паплаўная, яся-нёва-паплаўная і шыракатраўна-паплаўная. Яны адрозніваюцца па працягласці і вышыні затаплення паводкавымі водамі, па дрэнажаванасці, грануламетрычным складзе і гумусаванасці алювіяльных глеб, а адпаведна, і па суэдыфікатарах у саставе дрэвастою, падлесачнага яруса і травянога покрыва.
Ясянёвыя, грабавыя і кляновыя лясы разам складаюць каля 0,5% лесапакрытай плошчы. Калі кляноўнікі і грабнякі прадстаўлены такімі ж тыпамі лесу, як дубровы, то фітацэнозы ясянёвых лясоў займаюць пэўны, толькі ім уласцівы, рад экатопаў. Ясеннікі растуць на перагнойна-папяліста-глеевых, перагнойна-глеевых і тарфяніста-перагнойна-глеевых добра дрэнажаваных працёчных глебах каля нізінных балот [25, 26].
Драбналістыя лясы Беларусі складаюць 35,4% лесапакрытай плошчы. Яны прадстаўлены бярозавымі (22,3%), чорнаальховымі (8,4%), асінавымі (2,1%) і шэраальховымі (2,6%) лясамі.
Драбналістыя лясы прадстаўлены як карэннымі, так і вытворнымі тыпамі лесу (табл. 32). Карэннымі тыпамі лесу з’яў-ляюцца толькі балотныя лясы вольхі чорнай і бярозы пушыстай [27, 28]. Пры гэтым чорнаальховыя лясы часцей характэрны для балот нізіннага тыпу, а пушыстабярозавыя – балот пераходнага тыпу. Павіслабярозавыя, асінавыя і шэраальховыя лясы з’яўляюцца вытворнымі ад сасновых, яловых ці шыракалістых лясоў.
Табліца 32