Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛесоведениеРАЗДЗЕЛ 3 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
16.67 Mб
Скачать

Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый

№ выдз.

Састаў дрэва-стою

Эдафатоп

банітэт

Месцараз-мяшчэнне, рэльеф

Глеба

Падлесак

Жывое наглебавае покрыва

Тып лесу

Асацыяцыя

Катэгорыя асацыяцыі

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі

Мэта: пазнаёміцца з тыпалагічным спектрам яловай фармацыі Беларусі; набыць навыкаў выдзялення тыпаў яловых лясоў і іх асацыяцый па лесаводча-таксацыйных апісаннях.

Уступнае тлумачэнне

Яловыя лясы з’яўляюцца адной з асноўных фармацый лясной рас­лін­нас­ці [22]. У нашай краіне яны займаюць каля 10% ле­са­пак­ры­тай плошчы. У паўночнай падзоне шыракаліста-яловых лясоў і цэн­т­ра­ль­най падзоне ялова-грабавых дуброў елка як эдыфікатар лясных фі­та­цэ­но­заў сустракаецца ва ўсіх спрыяльных для яе глебава-грун­та­вых умовах. На Палессі елка дасягае сваёй натуральнай мяжы ў ба­рэ­ а­ль­най вобласці суцэльнага распаўсюджвання.

Елка – адна з найбольш высокапрадукцыйных дрэвавых парод, што абумоўлена яе біялагічнымі ўласцівасцямі і спрыяльным спа­лу­чэн­нем кліматычных, глебавых і гідралагічных фактараў. Пе­ра­ва­жа­юць ельнікі Iа–І (каля 50%) і ІІ (45%) банітэтаў. Яловыя лясы зай­ма­юць адносна ўрадлівыя дзірванова-папялістыя свежыя і вільготныя суг­лін­кі і супескі, падсцілаемыя марэннымі суглінкамі і глінамі.

На Беларусі выдзяляюць 12 карэнных тыпаў ельнікаў і больш як 130 асацыяцый. Для кожнага тыпу характэрны асаблівы састаў і пра­дук­цый­насць дрэвастою, падлесак, расліннае покрыва, глебава-грунтавыя ўмо­вы, аднаўленчыя працэсы і іншыя паказчыкі.

Структура, фаутнасць, ветравальнасць, таварнасць яловых лясоў цес­на звязаны з тыпамі лесу, таму ў мэтах павышэння прадукцыйнасці ель­ні­каў лясную гаспадарку ў іх патрэбна весці на тыпалагічнай аснове.

Кантрольныя пытанні

1. Агульная характарыстыка фармацыі яловых лясоў.

2. Прывесці поўную характарыстыку карэнных тыпаў яловых лясоў.

3. Параўнаць прадукцыйнасць, магчымы састаў парод першага яруса, расліннасць падлеску і жывога наглебавага покрыва у сасняках і ельніках бруснічных, кіслічных, арляковых і даўгамошных.

Заданне 3.4.1. Даць характарыстыку яловых тыпаў лесу Беларусі ў выглядзе табл. 31. Даведачны дапаможнік – табліцы І. Д. Юркевіча [21].

Табліца 31

Яловыя тыпы лесу Беларусі

Тып

лесу

Шыфр тыпу эдафатоп

Пераважальны банітэт сасны

Прыкладны састаў дрэвастоя

Падлесак

Жывое наглебавае покрыва

1

2

3

4

5

6

Заданне 3.4.2. На аснове лесаводча-таксацыйнай характарыстыкі на­сад­жэн­няў (табл. 29) вызначыць: эдафатоп, клас банітэту ўчасткаў ле­су яловай фармацыі, тып лесу, асацыяцыі ельнікаў (і іх катэгорыі па па­ход­жан­ні). Выкарыстоўваючы даведачную літаратуру, дапоўніць спіс магчымых падлесачных парод і жывога наглебавага покрыва кож­на­га тыпу лесу, а таксама спрагназаваць магчымасці ўзнаўлення лесу. Ха­рак­та­рыс­ты­ку тыпаў лесу мэтазгодна звесці ў табліцу (як для сас­но­вых лясоў); даведачны дапаможнік – табліцы І. Д. Юркевіча.