- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Геабатанічнае раянаванне Беларусі
- •Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Сасновыя тыпы лесу Беларусі
- •Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый
- •Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Яловыя тыпы лесу Беларусі
- •Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
- •Хвойныя лясы
- •Шырокалістыя лясы
- •Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
- •Драбналістыя вытворныя лясы
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Вызначэнне глебава-тыпалагічных груп
Кантрольныя пытанні
1. Даць фармулёўкі тыпу лесу паводле ДАСТ і паводле У. М. Сукачова.
2. Эколага-фітацэнатычная класіфікацыя лясоў У. М. Сукачова.
3. Асаблівасці беларускай лесатыпалагічнай школы.
4. Катэгорыі лясных асацыяцый і крытэрыі іх выдзялення.
5. Лясныя фармацыі і субфармацыі, серыі і цыклы тыпаў лесу.
Заданне 3.2.1. Пералічыць тыпы лесу, у якіх:
а) утвараецца грубы гумус;
б) натуральнае аднаўленне ідзе без змены парод;
в) можна арганізаваць прамыслова-паляўнічую гаспадарку;
г) павышана пажарная небяспека;
д) якія маюць вялікае абароннае і гідралагічнае значэнне.
Заданне 3.2.2. Размясціць у сістэме эколага-фітацэнатычных радоў У. М. Сукачова карэнныя тыпы сасновых, дубовых, чорнаальховых і пушыстабярозавых лясоў Паўднёвай Беларусі (падзона шыракаліста-сасновых лясоў).
Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
Мэта: пазнаёміцца з тыпалагічным спектрам сасновай фармацыі Беларусі, набыцць навыкі выдзялення тыпаў сасновых лясоў і іх асацыяцый па лесаводча-таксацыйных апісаннях.
Уступнае тлумачэнне
Фармацыя сасновых лясоў – самая распаўсюджаная ў Беларусі. Яна займае больш за палову (50,4%) лесапакрытай плошчы. У выніку комплексных геабатанічных даследаванняў сасновых лясоў Беларусі выдзелена 11 карэнных тыпаў лесу і больш за 60 асацыяцый.
Карэнныя сасновыя тыпы лесу Беларусі: сасняк лішайнікавы, сасняк верасовы, сасняк бруснічны, сасняк імшысты, сасняк арляковы, сасняк кіслічны, сасняк чарнічны, сасняк даўгамошны, сасняк багуновы, сасняк асаковы, сасняк сфагнавы. Пазней геабатанікамі выдзелены як самастойныя тыпы лесу саснякі прыручаёва-травяныя і асакова-сфагнавыя [19, 20].
Вызначаюцца тыпы сасновых лясоў з улікам асацыяцый, занальных асаблівасцей, эдафічных (багацце, вільготнасць глебы), геабатанічных і араграфічных (месцазнаходжанне, рэльеф, падрост, падлесак, жывое наглебавае покрыва) і таксацыйных (банітэт, састаў дрэвастою і інш.) паказчыкаў.
Сасновыя лясы растуць у разнастайных умовах: ад сухіх пясчаных дзюн да верхавых балот. Яны прадстаўлены монадамінантнымі барамі (саснякі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя, даўгамошныя), субарамі (саснякі арляковыя, кіслічныя і часткова чарнічныя) і саснякамі на балотах (саснякі багуновыя, асаковыя і сфагнавыя). Бары займаюць бедныя дзірванова-папялістыя пясчаныя глебы, субары фармуюцца на больш багатых і ўвільготненых пясчаных і супясчаных глебах, падчас падсцілаемых суглінкамі. У дрэвавым ярусе бароў сустракаецца дамешак бярозы павіслай. Характэрным кампанентам дрэвастояў у субаравых фітацэнозах зяўляецца елка, а на Палессі – дуб. На пераходных балотах пастаянны дамешак да сасны ўтварае бяроза пушыстая, для верхавых сфагнавых балот характэрны монадамінантныя саснякі.
Такім чынам, фітацэнатычная структура сасновых лясоў Беларусі ў кірунку з поўначы на поўдзень зведвае шэраг змен: тыповыя паўднёва-таежныя сасновыя і ялова-сасновыя лясы Паазеря паступова замяшчаюцца дубова-ялова-сасновымі лясамі ў цэнтральнай частцы Беларусі і шыракаліста-сасновымі лясамі на Палессі.
