
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Геабатанічнае раянаванне Беларусі
- •Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Сасновыя тыпы лесу Беларусі
- •Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый
- •Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Яловыя тыпы лесу Беларусі
- •Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
- •Хвойныя лясы
- •Шырокалістыя лясы
- •Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
- •Драбналістыя вытворныя лясы
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Вызначэнне глебава-тыпалагічных груп
Кантрольныя пытанні
1. Лесарасліннае раянаванне Беларусі.
2. Роля Г. Ф. Марозава ў развіцці лясной тыпалогіі.
3. Даць фармулёўкі тыпу лесараслінных умоў паводле ДАСТ і паводле П. С. Паграбняка.
4. Асаблівасці лесатыпалагічнай класіфікацыі П. С. Паграбняка.
5. Што такое эдафатоп? Яго абазначэнне, прымяненне ў практыцы лясной гаспадаркі Беларусі.
6. Ахарактарызаваць асноўныя сучасныя лесатыпалагічныя кірункі.
Заданне 3.1.1. Акрэсліце месцаразмяшчэнне па шыраце і вышыні над ўзроўнем мора тыпаў лясоў свету, пазначаныя на мал. 3.
Заданне 3.1.2. Па матэрыялах уліку ляснога фонду Рэспублікі Беларусь прывядзіце падзел лясоў па занятай плошчы: народнагаспадарчые, па катэгорыях ахоўнасці, фармацыях, класах і групах узросту.
Заданне 3.1.3. Апішыце індыкатарную расліннасць – дрэвавую, падлесачную, травяністую і мшыста-лішайнікавую для кожнага тыпу лесараслінных умоў эдафічнай сеткі П. С. Паграбняка.
Заданне 3.1.4. Размясціць у эдафічнай сетцы П. С. Паграбняка карэнныя тыпы лясоў Беларусі: а) сасновыя; б) яловыя; в) дубовыя; г) чорнаальховыя.
Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
Мэта: 1) засвоіць біягеацэнатычныя канцэпцыі У. М. Сукачова, а таксама І. Д. Юркевіча, В. С. Гельтмана для правільнага выдзялення тыпаў лесу і лясных асацыяцый; 2) азнаёміцца з глебава-тыпалагічнымі групамі Рэспублікі Беларусь.
Уступнае тлумачэнне
Тып лесу (ДАСТ 18486-87) – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца пэўным тыпам лесараслінных умоў, пародным саставам дрэвастою, іншай расліннасцю і фаунай. Пры аднолькавых эканамічных умовах пэўным тыпам лесу адпавядаюць аднолькавыя сістэмы лесагаспадарчых мерапрыемстваў.
У аснову класіфікацыі тыпаў лесу У. М. Сукачовым пакладзены ўсе кампаненты лесу, іх узаемасувязь паміж сабой і лесарасліннымі ўмовамі. Усю разнастайнасць тыпаў лесу У. М. Сукачоў размясціў у сістэме эколага-фітацэнатычных радоў:
рад А – памяншэнне ўрадлівасці і вільготнасці;
рад В – павелічэнне застойнага ўвільгатнення;
рад С – павелічэнне ўрадлівасці глебы;
рад D – павелічэнне працёчнага ўвільгатнення;
рад Е – пераходны ад застойнага ўвільгатнення да працёчнага.
Сістэмы эколага-фітацэнатычных радоў сасновых і яловых тыпаў лесу У. М. Сукачова паказаны на мал. 5 і 6.
-
А
C. лішайнікавыя
С. зялёнамошныя
С. сф.
С. дм.
С. бр.
В
С. чар.
С. ліп. С. дуб.
С
С. кіс.
С. ляшч
Сасновае
С. складаныя
сфагнавае
балота
С. пр.
С. балотна-травяныя
D
Мал. 5. Сістэма эколага-фітацэнатычных радоў тыпаў сасновых лясоў У. М. Сукачова
-
А
Е. сфагнавыя
Е. зеленамошныя
Е. дм.
Е. бр.
В
Е. сф.
Е. чар.
Е. ліп. Е. дуб.
С
Е. кіс.
Е.
.
Е. складаныя
ас.- сф.
Е
Е. сф.-тр.
Е. балотна-травяныя
Е. пр.
D
Мал. 6. Сістэма эколага-фітацэнатычных радоў тыпаў яловых лясоў У. М. Сукачова
Такім чынам, пад тыпам лесу У. М. Сукачоў разумеў «участкі лесу, аднародныя па саставу дрэвавых парод, па другіх ярусах расліннасці і фауне, па комплексе лесараслінных умоў (кліматычных, глебавых, гідралагічных), па ўзаемаадносінах паміж раслінамі і асяроддзем, па ўзнаўленчых працэсах і кірунку змен у іх, а значыць, якія пры аднолькавых экалагічных умовах патрабуюць аднародных лесагаспадарчых мерапрыемстваў».
У Беларусі рэгіянальную тыпалогію распрацавалі І. Д. Юркевіч і яго вучні на аснове канцэпцыі У. М. Сукачова. У класіфікацыю ўведзены шэраг новых тыпаў лесу – ельнік сніткавы, ельнік крапіўны, ельнік папаратнікавы, дуброва папаратнікавая, сасняк арляковы і інш. Такія тыпы лесу, як сасняк ліпняковы, сасняк ляшчынавы і сасняк дубняковы, пераведзены ў ранг лясных асацыяцый саснякоў арляковых, кіслічных і чарнічных. Група тыпаў лесу «ельнікі складаныя» таксама падзелена на ельнікі арляковыя, кіслічныя, сніткавыя і чарнічныя.
Адначасова з удакладненнем лесатыпалагічнай класіфікацыі ў межах кожнага тыпу лесу выдзелены шэраг асноўных асацыяцый. Рэкамендуецца таксама ўлічваць тып лесараслінных умоў па двухмернай эдафічнай сетцы Аляксеева – Паграбняка.
Такім чынам, пад тыпам лесу (тыпам ляснога біягеацэнозу) разумеюць сукупнасць аднародных лясных асацыяцый, кампаненты якіх варыююць, але не выходзяць за межы тыпу лесу.
Лясныя асацыяцыі – гэта форма існавання тыпаў лесу, яго варыянты (падтыпы). Лясныя асацыяцыі па паходжанні В. С. Гельтман [18] падзяляе на: узроставыя; эдафічна звязаныя; фітацэнатычна замяшчальныя; дыгрэсіўна-дэмутацыйныя; радыяцыйна-экалагічныя.
Асацыяцыі прапаноўваецца выдзяляць у наступных выпадках.
1. Калі дамешак драбналістых дрэвавых відаў у асноўным ярусе хваёвых і шыракалістых парод складае 25–30% і больш агульнага запасу.
2. Калі дамешак у асноўным ярусе хвойных і шыракалістых парод іншых відаў хваёвых і шыракалістых парод складае 15–20% і больш агульнага запасу.
3. Калі ў другім дрэвавым ярусе сустракаецца парода, якой няма ў асноўным ярусе або яна прадстаўлена там ў невялікім дамешку, не даючы падставы для выдзялення асацыяцыі.
4. Пры наяўнасці падросту ў колькасці не менш за 5 тыс. асобін асноўнага віду на адным гектары сярэдняй вышынёй не менш за 1,5 м.
5. У вытворных драбналістых лясах (павіслабярозавых, асінавых, шэраальховых) – пры наяўнасці карэнных парод не менш за 10% агульнага запасу.
6. Пры наяўнасці падлеску самкнутасцю не менш за 0,3 пры сярэдняй вышыні 1,5 м і больш і агульнай колькасці асноўнага віду не менш за 5 тыс. шт/га.
7. Калі дамешак да асноўнага (дамінавальнага) віду ў жывым наглебавым покрыве складае не менш за 20% агульнай пакрыўнасці. Пры гэтым агульная покрыўнасць павінна быць больш за 10%, а дамешку (судамінанта) не менш за 5%.
Тыпы лесу, у сваю чаргу, з’яўляюцца класіфікацыйнымі адзінкамі такіх катэгорый, як серыя тыпаў лесу, цыкл тыпаў лесу, фармацыя і інш.
Лясная фармацыя ў найбольш агульным паняцці – гэта сукупнасць лясоў з перавагай адных і тых жа відаў (або аднаго віду) у дрэвавым ярусе, распаўсюджаных на вызначанай, часцей за усё даволі вялікай тэрыторыі. Лясныя фармацыі складаныя па аб'ёме і розныя па змесце, паколькі дамінантамі і судамінантамі дрэвавага яруса тыпаў лесу з’яўляюцца віды рознай фітацэнатычнай і экалагічнай значнасці.
Дрэвавы ярус лясных фітацэнозаў можа быць монадамінантным (з адной дрэвавай пароды), бі- (двух парод) і кондамінантным (змешаным аднаярусным і складаным двух’ярусным). У кондамінантных фітацэнозах адзін з дрэвавых відаў з’яўляецца асноўным эдыфікатарам, які вызначае прыналежнасць фітацэнозу да той ці іншай фармацыі, астатнія з'яўляюцца індыкатарамі больш дробных таксанамічных катэгорый: тыпаў лесу і лясных асацыяцый.
Лясную фармацыю можна падзяліць на субфармацыі, якія ахопліваюць некалькі тыпаў лесу на пэўным адрэзку эдафа-фітацэнатычнага рада фармацыі. Такія субфармацыі называюцца паводле В. С. Гельтмана эдафічна звязанымі. Яны могуць быць выдзелены на падставе агульнасці і рознасці ў саставе эдыфікатараў, субэдыфікатараў дрэвавага яруса або па іншых фітацэнатычных крытэрыях. Напрыклад, фармацыя сасновых лясоў можа падзяляцца на субфармацыі сасновых бароў, субараў (ялова-сасновых лясоў у паўночнай частцы Беларусі або дубова-сасновых – у паўднёвай) і балотных саснякоў, якія суадносна характарызуюць аўтаморфныя (рэдка паўгідраморфныя) магутныя пясчаныя адначленныя глебы, паўгідраморфныя (рэдка аўтаморфныя), пераважна двухчленныя пясчаныя і супясчаныя глебы, і гідраморфныя тарфяна-балотныя глебы.
Фармацыю называюць па асноўнай дамінанце; напрыклад, фармацыя сасновых лясоў – Pineta. Назва субфармацыі павінна адлюстроўваць асноўныя асаблівасці ахопленай ёю групы фітацэнозаў. Напрыклад, субфармацыя ўласна сасновых лясоў (сасновых бароў) – Pineta monodominantus, субфармацыя ялова-сасновых лясоў – Piceeta-Pineta, субфармацыя балотных сасновых лясоў – Pineta palustris.
Серыя тыпаў лесу аб’ядноўвае карэнныя тыпы лесу дзвюх або некалькіх лясных фармацый, якія адрозніваюцца па саставу дамінантаў дрэвавага яруса і падобныя па саставу другіх ярусаў. Напрыклад, серыя Oxalidosa (кіслічная) аб’ядноўвае Pinetum oxalidosum і Piceetum oxalidosum у адну групу.
Іншае паняцце ўяўляе цыкл тыпаў лесу – аб’яднанне карэнных і вытворных тыпаў лесу, якія прадстаўлены рознымі стадыямі разбурэння і аднаўлення першапачатковага карэннага тыпу. Кожная серыя ўключае характэрныя ёй цыклы тыпаў лесу (кіслічная серыя – ельнік, сасняк, асіннік кіслічныя і зноў аднаўленне ельніка кіслічнага).
На падставе абагульненай схемы тыпаў лесу У. М. Сукачова В. С. Гельтманам [18] выкананы аналіз тыпаў лесу Беларусі ў сувязі з лесарасліннымі ўмовамі (мал. 7).
Мал. 7. Класіфікацыйная схема эдафафітацэнатычных радоў тыпаў лесу карэнных лясных фармацый Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі (паводле В. С. Гельтмана, 1982)
Рад А характарызуе зніжэнне ўрадлівасці глеб (памяншэнне фізічнай гліны і водазабяспечанасці), г. зн. вядзе да найбольш бедных аўтаморфных сухіх пясчаных глеб. Рад В вызначае нарастанне застойнага ўвільгатнення і развіццё алігатрофных працэсаў забалочвання спачатку на мінеральных, а потым на тарфяна-балотных глебах і заканчваецца верхавымі балотамі. Рад С паказвае павелічэнне багацця глеб пры некаторым павелічэнні іх аўтаморфнасці. У паўднёвых раёнах (Палессе) гэты рад характарызуецца значным зніжэннем водазабяспечанасці глебы. На поўначы Беларусі пры ўмераным тэрмічным рэжыме і дастатковай колькасці ападкаў гэта з’ява выражана слаба. Рад Д адлюстроўвае павелічэнне вільготнасці глеб пры працёчным увільгатненні, развіццё перагнойна-глеевых глеб і балотных працэсаў эўтрофнага тыпу. Тарфяна-балотныя глебы займаюць асноўную частку сектара ВД. У яго межах па радзе Е павялічваецца іх абводненасць, а па радзе F – ад алігатрофных да меза- і эўтрофных балот – нарастае працёчнае ўвільгатненне. Прамежкавы рад G вызначае павелічэне гідраморфнасці багатых перагнойна-глеевых і тарфяна-балотных глебаў. Усе ўказаныя вышэй якасці эдафатопаў змяняюцца не толькі ўздоўж нанесеных ліній А, В, С, D, E, F, G, але і ў паралельных ім кірунках.
Сасновыя сухадольныя лясы займаюць сектары АВ і АС. Сасняк лішайнікавы эдафічна спалучаны з саснякамі: верасовым, бруснічным і мшыстым. Сасняк чарнічны працягвае эдафафітацэна-тычны рад саснякоў, кантактуючы з сасняком даўгамошным, які эдафічна звязаны з саснякамі верхавых балот.
Перакрыццё тыпаў лесу ў межах фармацыі паказвае наяўнасць эдафічна спалучаных асацыяцый гэтых тыпаў. А перакрыццё тыпаў лесу розных фармацый указвае на наяўнасць эдафічна спалучаных асацыяцый, якія ўтвараюць субфармацыю.
На схему (мал. 7) нанесены таксама эдафафітацэнатычныя арэалы сасны, елкі, дуба і інш. Яны паказваюць, у якіх тыпах лесу пастаянна сустракаецца дадзены від у якасці дамешку да асноўнага ці падпарадкаваных ярусаў фітацэнозу. Так, напрыклад, елка звычайная ў большасці тыпаў саснякоў маецца ў дамешку, як і сярод алешнікаў.