
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Геабатанічнае раянаванне Беларусі
- •Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.2. Вызначэнне адметных прыкмет тыпу лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.3. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў сасновых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Сасновыя тыпы лесу Беларусі
- •Характарыстыка сасновых тыпаў лесу і лясных асацыяцый
- •Тэма 3.4. Вызначэнне адметных прыкмет тыпаў яловых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Яловыя тыпы лесу Беларусі
- •Тэма 3.5. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпаў шырокалістых і дробналістых лясоў Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана в.С., 1982)
- •Хвойныя лясы
- •Шырокалістыя лясы
- •Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
- •Драбналістыя вытворныя лясы
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Уступнае тлумачэнне
- •Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі
- •Вызначэнне глебава-тыпалагічных груп
Геабатанічнае раянаванне Беларусі
Зона (вобласць) |
Правінцыя |
Падправінцыя |
Падзона (паласа) |
Акруга |
Раён |
|
|
|
|
|
|
Еўраазійская тайговая (хвойна-лясная) |
Паўноч-на-Еўра-пейская тайговая |
Валдайска-Анежская |
I. Дубова-цемна-хвойных лясоў
|
1. Заходне-Дзвінская 2. Ашмянска-Мінская 3. Аршанска-Магілёўская |
Полацкі (1), Суражска-Лучоскі (2), Браслаўскі (3), Дзісненскі (4) Нарачана-Вілейскі (5), Верхне-бярэзінскі (6), Мінска-Барысаўскі (7) Аршанска-Прыдняпроўскі (8), Бярэзінска-Друйскі (9), Сожскі (10), Бяседскі (11) |
|
|
Прыбалтыйска-Беларуская |
II. Грабава-дубова-цемна-хвойных лясоў |
4. Нёманска- Перадпалеская
5. Бярэзінска- Перадпалеская |
Нёманскі (12), Налібоцкі (13), Ваўкавыска-Навагрудскі (14), Белавежскі (15), Заходне-Перадпалескі (16) Цэнтральнабярэзінскі (17), Цэнтральнаперадпалескі (18), Чачэрска-Прыдняпроўскі (19) |
Еўрапейская шыракаліста-лясная |
Усходне-еўрапей-ская шыракаліста-лясная |
Палеская |
III. Шырака-ліста-сасновых лясоў |
7. Палеска-Прыдняпроўская |
Бугска-Прыпяцкі (20), Пінска-Прыпяцкі (21)
Цэнтральнапалескі (22), Прыпяцка-Мазырскі (23), Паўднёва-Палескі (24), Гомельска-Прыдняпроўскі (25) |
Лесараслінныя ўмовы – комплекс кліматычных, гідралагічных і глебавых фактараў, якія вызначаюць умовы росту і развіцця лесу.
Класіфікацыю ўмоў месцаўзрастання (лесараслінных умоў) распрацавалі А. А. Крудэнер, Е. В. Аляксееў, П. С. Паграбняк, Дз. В. Вараб’ёў і інш. Тып лесараслінных умоў для пакрытых і не пакрытых лесам зямель яны вызначалі з улікам урадлівасці і ступені ўвільгатнення глебы.
П. С. Паграбняк усю разнастайнасць тыпаў лесу размясціў у эдафічнай сетцы, аснову якой складаюць трафагенны рад і гіграгенны рад (табл. 27).
Табліца 27
Эдафічная сетка п. С. Паграбняка
Гігратопы |
Трафатопы |
|||
А (бедныя) |
В (адносна бедныя) |
С (адносна багатыя) |
Д (багатыя) |
|
0 – вельмі сухія |
А0 |
|
|
|
1 – сухія |
|
В1 |
|
|
2 – свежыя |
|
|
С2 |
|
3 – вільготныя |
|
|
|
Д3 |
4 – сырыя |
|
В4 |
|
|
5 – мокрыя |
А5 |
|
|
|
|
Бары |
Субары |
Складаныя субары |
Дубравы |
Члены трафагеннага рада – трафатопы (А, В, С, Д) харак-тарызуюць змяненне ўрадлівасці глебы; у межах трафатопаў выдзяляюць гігратопы – участкі гіграгеннага рада (0, 1, 2, 3, 4, 5), якія паказваюць змяненне вільготнасці глебы. Згодна са схемай, кожны тып лесу характарызуецца трафатопам і гігратопам (эдафатоп), напрыклад А5 – бор мокры, С2 – свежая складаная субар, Д3 – вільготная дуброва і г. д.
Такім чынам, пад тыпам лесараслінных умоў П. С. Паграбняк [1] разумеў «участкі тэрыторыі, што маюць аднародны лесараслінны эфект, г. зн. аднародны комплекс прыродных фактараў (кліматычных, гідралагічных), якія ўплываюць на расліннасць».