Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛесоведениеРАЗДЗЕЛ 3 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
16.67 Mб
Скачать

Тэма 3.1. Лесарасліннае раянаванне. Вызначэнне адметных прыкметаў тыпу лесараслінных умоў

Мэта: 1) пазнаёміцца з сучаснай класіфікацыяй лясоў свету і лясной расліннасці Беларусі; 2) па сукупнасці характарыстык навучыцца правільна вызначаць тып лесараслінных умоў – аднаго з асноўных лесаводчых паказчыкаў дрэвастояў.

Уступнае тлумачэнне

Асноўнымі кліматычнымі фактарам, які абмяжоўваюць рас­паў­сюд­ж­ван­не лесу, з’яўляюцца недахоп цяпла і вільгаці. Беларусь ля­жыць на стыку буйнейшых кангламерацый Еўропы: барэальных хва­ё­вых і немаральных лісцевых лясоў. Яловыя таежныя лясы дасягаюць тут паўднёвай мяжы свайго суцэльнага распаўсюджвання.

Расліннае покрыва Беларусі мае добрую занальную выяўленасць, якая характарызуецца наступнымі падзонамі [17, 18]:

Падзона шыракаліста-яловых (дубова-цемнахвойных) лясоў. Займае паўночную частку Беларусі і адмяжоўваецца з поўдня мяжой арэала граба;

Падзона ялова-грабавых дубраў (грабава-ялова-цемнахвойных лясоў). Займае цэнтральную частку Беларусі паміж межамі арэалаў граба і елкі;

Падзона грабавых дубраў (шыракалісцева-сасновых лясоў). Размяшчаецца на поўдзень ад мяжы суцэльнага распаўсюджвання елкі.

Занальнасць расліннасці Беларусі добра спалучаецца з кліматычнымі, глебавымі і араграфічнымі асаблівасцямі падзон.

Падраздзяленні геабатанічнага раянавання Беларусі (зоны (вобласці), правінцыі, падправінцыі, падзоны (палосы), акругі, раёны) прыведзены ў табл. 26 і на мал. 4.

Тыпалогія лесу, як і класіфікацыя расліннага покрыва цалкам, развіваецца ў розных кірунках у сувязі з адрозненнем задач і ўзроўняў пазнання такой складанай з’явы, як лес, таму што лес – дынамічная сістэма, і характарыстыкі раней аднароднага ўчастка лесу з цягам часу змяняюцца да непазнавальнасці. Але лясная гаспадарка не здольная развівацца без раздзялення лясоў на аднародныя па лесагаспадарчых мерапрыемствах участкі – тыпы лесу. Ідэі лясной тыпалогіі зарадзіліся ў XVIII–XIX стагоддзях і ў пачатку ХХ стагоддзя. Г. Ф. Марозаў абагульніў іх і развіў вучэнне пра «тыпы насаджэнняў» як сукупнасці насаджэнняў, аб’яднаных у адну вялізную групу з агульнасцю ўмоў месцаіснавання, або глебава-грунтавых умоў. Гэтае вучэнне з’явілася асновай для развіцця двух асноўных лесатыпалагічных кірункаў:

1) класіфікацыі тыпаў лесараслінных умоў;

2) біягеацэнатычнай класіфікацыі тыпаў лесу.

Межы

геабатанічных падзон

– – – –

геабатанічных акруг

• • • • •

комплексаў лясных масіваў

Мал. 4. Геабатанічнае раянаванне Беларусі (паводле В. С. Гельтману, 1982):

Геабатанічныя падзоны: I – дубова-цемнахвойных лясоў; II – грабава-дубова-цемнахвойных лясоў; III – шыракаліста-хвойных лясоў. Геабатанічныя акругі:

1 – Заходне-Дзвінская; 2 – Ашмянска-Мінская; 3 – Аршанска-Магілёўская;

4 – Нёманска-Перадпалеская; 5 – Бярэзінска-Перадпалеская; 6 – Бугска-Палеская;

7 – Палеска-Прыдняпроўская

У цяперашні час існуюць розныя рэгіянальныя школы лясной тыпалогіі – генетычная класіфікацыя Б. П. Калеснікава, дынамічная класіфікацыя І. С. Мелехава, класіфікацыя штучных лясоў стэпавай зоны А. Л. Бельгарда, эколага-матэматычная тыпалогія Н. К. Буша, беларуская лесатыпалагічная школа і інш. Усе класіфікацыі маюць біягеацэнатычную аснову, за якую выступіла большасць навукоўцаў і практыкаў – удзельнікаў Усесаюзнай тыпалагічнай канферэнцыі ў 1983 г.

Тып лесараслінных умоў (ДАСТ 18486-87) – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца аднароднымі лесарасліннымі ўмовамі пакрытых і не пакрытых лесам зямель.

Табліца 26