Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛесоведениеРАЗДЗЕЛ 3 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
16.67 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Агульная характарыстыка фармацыі дубовых лясоў.

2. Кароткая характарыстыка ясеннікаў, грабнякоў і кляноўнікаў.

3. Асаблівыя прыкметы тыпаў сухадольных і паплаўных дубраў.

4. Прывесці характарыстыку карэнных тыпаў дубовых і ясянёвых лясоў.

5. Агульная характарыстыка фармацыі дубовых лясоў.

6. Кароткая характарыстыка ясеннікаў, грабнякоў і кляноўнікаў.

7. Асаблівыя прыкметы тыпаў сухадольных і паплаўных дубраў.

8. Прывесці характарыстыку карэнных тыпаў дубовых і ясянёвых лясоў.

9. Агульная характарыстыка драбналістых лясоў Беларусі.

10. Кароткая характарыстыка бярозавых, чорнаальховых, асінавых і шэраальховых лясоў.

11. Даць характарыстыку карэнных тыпаў пушыстабярозавых і чорнаальховых лясоў, прывесці эдафічна звязаныя і кліматычна замяшчальныя асацыяцыі.

Заданне 3.5.1. На аснове лесаводча-таксацыйнай характарыстыкі насаджэнняў (табл. 29) вызначыць: эдафатоп, клас банітэту ўчасткаў лесу цвердалістых фармацый, тып лесу, асацыяцыі і іх катэгорыі. Выкарыстоўваючы даведачную літаратуру, дапоўніць спіс магчымых падлесачных парод і жывога наглебавага покрыва кожнага тыпу лесу, а таксама спрагназаваць магчымасці аднаўлення лесу. Характарыстыку тыпаў лесу мэтазгодна звесці ў табліцу (як для саснякоў і ельнікаў).

Заданне 3.5.2. На аснове лесаводча-таксацыйнай характарыстыкі насаджэнняў (табл. 29) вызначыць: эдафатоп, клас банітэту ўчасткаў лесу цвердалістых і драбналістых лясоў, тып лесу, асацыяцыі і іх катэгорыі. Выкарыстоўваючы даведачную літаратуру [21] дапоўніць спіс магчымых падлесачных парод і жывога наглебавага покрыва кожнага тыпу лесу, а таксама спрагназаваць магчымасці аднаўлення лесу. Характарыстыку тыпаў лесу мэтазгодна звесці ў табліцу (як для саснякоў і ельнікаў).

Заданне 3.5.3. На плане часткі лясніцтва выдзеліць (розным колерам або штрыхоўкай) карэнныя і вытворныя тыпы лесу, а таксама тыпы лесу, якія адносяцца да адной фармацыі, да адной серыі (або цыкла.

Тэма 3.6. Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі

Мэта: пазнаёміцца з класіфікацыяй глебава-тыпалагічных груп Рэспублікі Беларусь; навучыцца вызначаць мэтавыя пароды і карэнныя тыпы лесу па глебава-тыпалагічных групах.

Уступнае тлумачэнне

Асновай фармавання экалагічна ўстойлівых дрэвастояў з’яў­ля­ец­ца ўся разнастайнасць глебавых умоў Беларусі, якія згрупаваны ў 56 гле­ба­ва-тыпалагічных груп (ГТГ). У класіфікацыі ГТГ знайшло ад­люс­т­ра­ван­не месцаразмяшчэнне кожнай з іх у сістэме геаграфічных лан­д­шаф­таў (ландшафтных зон). У асобную групу ўвайшлі ГТГ парушаных прыродных месцапражыванняў, звязаных з дзейнасцю чалавека.

Назва ГТГ даецца па фармавальных карэнных тыпах лесу і пераважных глебавых тыпах, відах і разнавіднасцях. Улічваючы занальнасць фармавання дрэвастояў, назва некаторых ГТГ мяняецца ў межах кожнай з трох геабатанічных падзон. Пры гэтым змяняецца толькі назва карэнных тыпаў лесу, а ландшафтная і глебавая характарыстыка застаецца той жа.

Пералік ГТГ Беларусі і іх назва прыведзены ў табл. 33. Для кож­най ГТГ вызначаны мэтавыя пароды з улікам экалагічных, гас­па­дар­чых і эканамічных фактараў (табл. 34) [30].

Табліца 33