Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение РАЗДЗЕЛ 2 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
440.32 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Значэнне глебы ў жыцці лесу.

2. Уплыў грануламетрычнага складу глеб на прадукцыйнасць дрэвастояў (прывесці прыклады).

3. Уплыў розных форм рэльефу на лес.

4. Як змяняюцца тыпы каранёвых сістэм дрэвавых парод у залежнасці ад глебава-грунтавых умоў? На якіх глебах і якім дрэвавым пародам уласціва ветравальнасць?

5. Пералічыце крыніцы абагачэння глебы азотам.

6. У чым розніца паміж паняццямі «патрэба» і «патрабавальнасць» дрэвавых парод? Шкалы патрэб і патрабавальнасці дрэвавых парод да глебы Г. Ф. Марозава.

7. Якія дрэвавыя пароды адносяцца да аліга-, меза- і мегатрофаў? Паняцце пра ацыда-, нітра- і кальцафілах.

8. Асаблівасці ўплыву лесу на глебу. Што такое гуміфікацыя, як гэты працэс ажыццяўляецца і ад чаго залежыць? Яго інтэнсіўнасць.

9. Віды, уласцівасць, паказчыкі і значэнне ляснога подсцілу.

10. Як змяняецца працягласць распаду ападу ў залежнасці ад саставу дрэвавых парод у лесе, вільготнасці глебы, рэльефу, паўнаты насаджэння і г. д.?

Заданне 2.3.1.  Прааналізуйце параўнальную прадукцыйнасць дрэвастояў 80-гадовага ўзросту ў залежнасці ад грануламетрычнага складу глеб і зрабіце адпаведныя высновы (табл. 19).

Табліца 19

Уплыў грануламетрычнага складу глебы на прадукцыйнасць дрэвастояў

Тып лесу

Працэнт фізічнай гліны

Агульная прадукцыйнасць, м3/га

Запас стваловой драўніны, м3/га

С. імшысты

6,4

578

391

С. кіслічны

29,9

759

535

Е. імшысты

7,1

636

573

Е. кіслічны

26,8

845

773

Б. імшысты

6,6

484

375

Б. кіслічны

20,7

668

545

Заданне 2.3.2. Запоўніце табл. 20.

Адкажыце на пытанні:

а) Якім насаджэнням па саставу адпавядаюць прыведзеныя тыпы перагною?

б) Які адмоўны ўплыў для лесу робіць грубы гумус?

в) Як можна паскорыць гніенне грубага гумусу і як паўплывае гэта на стан лесу?

Табліца 20

Тыпы ляснога перагною

Тып перагною

Магутнасць ляснога подсцілу

Апад якіх дрэў і хмызнякоў

Тэрмін і ступень гніення

Кіслотнасць глебы (рН)

Глебавая фауна і мікра-флора

Наглебавае покрыва

Мяккі гумус, або муль

Прамежкавы гумус – модэр

Грубы гумус – мор

Тэма 2.4. Ацэнка ветру ў жыцці лесу. Вызначэнне ўплыву лясоў на паветраны рэжым

Мэта: 1) пазнаёміцца з уплывам, які робіць вецер на дрэвастоі; 2) даць ацэнку ўплыву лесу на змяненне ветравога рэжыму; 3) пазнаёміцца з уплывам, які робяць асобныя кампаненты атмасфернага паветра і забруджвальныя рэчывы на жыццядзейнасць дрэвавых раслін; 4) даць аналіз змянення паветранага рэжыму лесам; разгледзець шкалы газаўстойлівасці і фітанцыднасці дрэвавых парод.