
- •Раздзел 2. Экалогія лесу Тэма 2.1. Ацэнка радыяцыйнага і цеплавога рэжымаў лясных насаджэнняў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Асветленасць у дубовых дрэвастоях рознага саставу (паводле а.А.Малчанава, 1973 [13]), люкс
- •Уплыў крайніх тэмператур на лес
- •Тэма 2.2. Лес і вада
- •Уступнае тлумачэнне
- •Ацэнка ляснога згуртавання, балы
- •Кантрольныя пытанні
- •Шкодны ўплыў ападкаў на лес
- •Паступленне водных ападкаў пад полаг насаджэнняў, мм
- •Гадавы расход вады ў дуброве асакова-сніткавай (паводле а.А.Малчанава [13]), %
- •Гадавы расход вільгаці ў 45-гадовых дрэвастоях рознай самкнутасці
- •Тэма 2.3. Ацэнка глебавага фактару ў жыцці лесу
- •Уводнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 2.4. Ацэнка ветру ў жыцці лесу. Вызначэнне ўплыву лясоў на паветраны рэжым
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Уплыў ветру на лес
- •Адносная хуткасць ветру на падветраных узлесках (паводле т. А. Бурэнінай [13]),%
- •Адносная хуткасць ветру ў лесе (паводле т. А. Бурэнінай [13]), %
- •Размеркаванне со2 у букавым лесе, %
Гадавы расход вады ў дуброве асакова-сніткавай (паводле а.А.Малчанава [13]), %
Частка воднага балансу |
Узрост дрэвастояў, гадоў |
||||
10 |
20 |
40 |
60 |
100 |
|
Паверхневы сцёк |
2,7 |
2,5 |
2,6 |
2,7 |
2,9 |
Выпарэнне з глебавага покрыва |
39,2 |
12,9 |
13,5 |
16,1 |
18,0 |
Выпарэнне з крон |
2,3 |
9,0 |
11,9 |
12,3 |
11,0 |
Транспірацыя |
25,8 |
58,6 |
60,8 |
67,3 |
53,0 |
Сумарнае выпарэнне |
67,3 |
80,5 |
86,2 |
95,7 |
82,0 |
Інфільтрацыя вільгаці глыбей за 4–5 м |
30,0 |
17,0 |
11,2 |
1,6 |
5,1 |
Заданне 2.2.6. Па дадзеных табл. 17 растлумачце змяненне расходу вады на асобныя часткі воднага балансу пры памяншэнні самкнутасці крон.
Табліца 17
Гадавы расход вільгаці ў 45-гадовых дрэвастоях рознай самкнутасці
(паводле А.А.Малчанава [13]), %
Частка воднага балансу |
Самкнутасць |
|||
1,0 |
0,85 |
0,75 |
0,5 |
|
Паверхневы сцёк |
2,2 |
2,4 |
2,4 |
2,2 |
Выпарэнне з глебавага покрыва |
13,1 |
12,2 |
13,8 |
16,3 |
Выпарэнне з крон |
11,9 |
8,1 |
7,3 |
3,9 |
Транспірацыя |
61,4 |
64,3 |
66,6 |
64,3 |
Сумарнае выпарэнне |
96,4 |
84,6 |
87,7 |
84,.5 |
Інфільтрацыя вільгаці глыбей за 5 м |
1,4 |
13,2 |
9,9 |
13,3 |
Заданне 2.2.7. Разгледзьце табл. 18. Вызначце, якое насаджэнне з прыведзеных і чаму будзе ў лепшай ступені выконваць функцыі: а) водаахоўныя і б) глебава-абаронныя.
Табліца 18
Колькасць ападкаў, якія трапляюць пад полаг насаджэнняў, %
Паказчыкі |
Насаджэнні |
||
яловыя |
букавыя |
змешаныя (8Е2Б) |
|
Колькасць ападкаў, якія прасачыліся скрозь полаг |
57 |
64 |
62 |
Сцёк па ствале |
2 |
17 |
8 |
Усяго дасягнула лясной глебы |
59 |
81 |
70 |
Затрымана ў кронах |
41 |
10 |
30 |
Заданне 2.2.8. Вызначце водаахоўна-абароннае значэнне наступных участкаў лесу паводле класіфікацый М. Е. Ткачэнкі, Б. Д. Жылкіна: а) сасняк чарнічны 7С2Е1Б, 80 гадоў, паўната 0,7, ІІ клас банітэту, падлесак сярэдняй гушчыні, размешчаны на правым беразе Бярэзіны, глеба супясчаная; б) дуброва арляковая 5Д4С1Б + Кл, 50 гадоў, паўната 0,6, ІІІ клас банітэту, падлесак густы, размешчаны на крутым беразе (ухіл 20о) Свіслачы, глеба супясчаная; в) бярэзнік кіслічны 10Б + Е, 40 гадоў, паўната 0,8, Іа клас банітэту, падлесак адсутнічае, размешчаны вузкай паласой (20 м) упоперак схілу з ухілам 10о, глеба сугліністая.
Заданне 2.2.9. Дайце ацэнку водаахоўна-абароннай ролі наступным насаджэнням па класіфікацыі Б. Д. Жылкіна: а) Беларусь – сасняк імшысты, 7С2Е1Б, 100 гадоў, паўната 0,8, ІІ клас банітэту, падлесак рэдкі, глеба супескавая, ухіл мясцовасці 4о; б) Беларусь – сасняк лішайнікавы 10С, 120 гадоў, паўната 0,5, ІV клас банітэту, падлесак адсутнічае, глеба рыхлапясчаная, ухіл мясцовасці – 20о; в) Каўказ – дуброва сніткавая 8Д2Бк, 150 гадоў, паўната 0,6, ІІ клас банітэту, падлесак густы, глеба сугліністая, ухіл мясцовасці 22о.