Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение РАЗДЗЕЛ 2 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
440.32 Кб
Скачать

Ацэнка ляснога згуртавання, балы

Прадукцыйнасць

Група парод

цёмна-хваёвыя

сасновыя і складаныя цёмнахваёвыя

зімняголыя і складаныя сасновыя

Нізкая, IV клас банітэту і ніжэй

1

2

3

Сярэдняя, ІІ–ІІІ клас банітэту

2

3

4

Высокая, І клас банітэту і вышэй

3

4

5

Кантрольныя пытанні

  1. Значэнне вільгаці ў жыцці раслін.

  2. Пералічыце крыніцы вільгаці для раслін.

  3. Які станоўчы і адмоўны ўплыў робяць ападкі на дрэвавыя пароды?

  4. Віды вільгаці ў глебе. Якія з іх з’яўляюцца даступнымі для раслін?

  5. З якіх частак складаецца водны баланс у лесе?

  6. Дайце азначэнне паняццям «патрабаванне» і «патрабавальнасць» дрэвавых парод да вільгаці. Шкалы адносін раслін да вільгаці М. К. Турскага і П. С. Паграбняка.

  7. Як уплывае лес: а) на колькасць ападкаў; б) на паверхневы і ўнутрыглебавы сцёк; в) на фізічнае і фізіялагічнае выпарэнне вільгаці; г) на вільготнасць глебы і ўзровень грунтавых вод?

  8. Якія дрэвастоі, хвойныя ці лісцевыя, чыстыя ці змешаныя, маладнякі ці спелыя, густыя ці рэдкія, у большай ступені пакутуюць ад снегалому?

  9. Дзе будзе большай магутнасць снегавога покрыва: у полі, пад полагам дрэвастою або на лясной паляне?

  10. Якому кірунку лесасек аддаць перавагу пры недахопе вільгаці ў глебе?

  11. Дзе будзе большая вільготнасць глебы: на глыбіні 75 см пад полагам 60-гадовага сасновага дрэвастою з паўнатой 0,8 на супясчанай глебе ці на суцэльнай лесасецы пры аднолькавых глебава-тапаграфічных умовах?

  12. Растлумачце: 1) Чаму ў раўнінных лясах сума ападкаў большая, чым у полі, прыблізна на 5–8%, а ў горных лясах – на 200–300%? 2) Чаму выпарэнне з паверхні глебы ў лесе меншае, чым у полі (прыблізна на 50%)? 3) Чаму паверхневы сцёк у лесе значна менш, чым у полі? 4) Чаму веснавы запас вільгаці ў лесе большы, чым у полі? 5) Чаму глыбінны сцёк у лесе большы, чым у полі? 6) Як уплывае лес на ўзровень грунтовых вод, забалочванне і разбалочванне мясцовасці?

  13. У чым заключаецца ахоўная роля лесу?

  14. Класіфікацыі водаахоўна-абаронных лясоў.

  15. Як змяняецца водаахоўна-абаронная роля лесу пры: а) перамяшчэнні з поўначы на поўдзень; б) змяненні стромкасці схілу; в) павелічэнні колькасці фізічнай гліны ў глебе; г) павышэнні прадукцыйнасці насаджэння; д) павышэнні працэнта лясістасці?

Заданне 2.2.1. Запоўніце табл. 14.

Табліца 14

Шкодны ўплыў ападкаў на лес

Від шкоды

Пароды, найбольш схільныя да пашкоджання

Прычыны

пашкоджання

Характар

пашкоджання

Цвёрды налёт

Пераўвільгатненне

Засуха

Град

Снегалом

Снегавал

Заданне 2.2.2. Якія з пералічаных дрэвастояў у большай ступені будуць пакутаваць ад працяглай засухі (паўната 0,7, тып умоў месца росту – кіслічны): а) 10Е, 110 гадоў; б) 4Е3С3Л, 110 гадоў; в) 10С+Е, 110 гадоў; г) 10Л+С, 110 гадоў; д) 10Е+Б, 40 гадоў; е) 4Е3С3Л, 40 гадоў.

Заданне 2.2.3. Абгрунтуйце, які з дрэвастояў будзе ў большай ступені пакутаваць ад снегалому: а) 10С + Б, 30 гадоў, паўната 1,0, серыя тыпу лесу – імшыстая ці б) 10Б + С той жа паўнаты і тыпу лесу; в) 7С2Б1Ас, 40 гадоў, паўната 0,9, сасняк чарнічны ці г) 7С2Б1Ас, 40 гадоў, паўната 0,5, сасняк чарнічны; д) 9Е1Б, 50 гадоў, паўната 0,9, ельнік кіслічны, ці е) 9Е1Б, 50 гадоў, паўната 0,6, ельнік кіслічны, ці ж) 9Б1Е, 50 гадоў, паўната 0,9, бярэзнік кіслічны.

Заданне 2.2.4. Карыстаючыся дадзенымі табл. 15, на адным малюнку пабудуйце графікі пранікнення ападкаў пад полаг розных насаджэнняў і дайце тлумачэнні розніцы ў характары паступлення ападкаў пад полаг.

Заданне 2.2.5. Па дадзеных табл. 16 пабудуйце графікі і растлумачце розніцу ў расходзе вады на асобныя часткі воднага балансу ў дуброве асакова-сніткавай.

Табліца 15