Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение РАЗДЗЕЛ 2 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
440.32 Кб
Скачать

Уплыў крайніх тэмператур на лес

Віды пашкоджанняў

Якія пароды пашкоджваюцца

Прычыны пашкоджання

Вынік

пашкоджання

Крайне высокія тэмпературы

Апёк кары

Апал каранёвай шыйкі

Апёк лісця (ігліцы)

Крайне нізкія тэмпературы

Маразабойная шчыліна

Выцісканне сеянцаў

Пабіванне парасткаў

Маразабойная «яма»

Тэма 2.2. Лес і вада

Мэта: 1) даць ацэнку ўплыву вільгаці на лес; 2) пазнаёміцца з існуючымі шкаламі вільгацелюбівасці дрэвавых раслін; 3) даць ацэнку ўплыву лесу на колькасць ападкаў; 4) пазнаёміцца з гідралагічнымі функцыямі лясоў, існуючымі класіфікацыямі гэтых функцый.

Уступнае тлумачэнне

Вада, поруч з сонечнай радыяцыяй і іншымі кліматычнымі рэсурсамі, з’яўляецца важнейшым экалагічным фактарам у жыцці і распаўсюджванні раслін на Зямлі. Яна выкарыстоўваецца раслінамі ў працэсе асіміляцыі, фотасінтэзу, транспірацыі, перамяшчэння і засваення мінеральных рэчываў праз карані ў ствол і крону, з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для клетак і тканак. Непасрэдна на жыўленне дрэвамі выкарыстоўваецца каля 0,001% паглынутай вады. Большая частка яе ідзе на транспірацыю, абарону раслін ад пе-рагрэву, абязводжвання і засыхання.

Асноўнымі крыніцамі вільгаці для раслін з’яўляюцца: 1) атмасферныя ападкі (дождж, снег); 2) кандэнсацыйныя ападкі (раса, іней, шэрань, галалёд, туман; 3) грунтавыя воды; 4) глебавая вільгаць.

Значэнне ападкаў залежыць ад часу іх выпадання, інтэнсіўнасці і працягласці, тэмпературы і вільготнасці паветра, уласцівасці глебы, рэльефу і іншых фактараў.

Ападкі (дождж, снег, снежныя крупы, ледзяныя крупы, град) могуць рабіць як станоўчы, так і адмоўны ўплыў на расліны. Станоўчы праяўляецца ў: 1) крыніцы ўвільгатнення глебы; 2) распаўсюджванні насення дрэвавых парод (па шарпаку зімой); 3) засцярозе каранёвых сістэм, падросту, самасеву, насення і глебавай фауны ад вымярзання (пры вышыні снегу 50 см рознасць тэмператур на паверхні снегу і глебы дасягае 20оС); 4) спрыянні гібелі шкоднікаў. Адмоўны ўплыў: 1) снегалом (пашкоджанні верхавін, галін, кроны, ствала); 2) снегавал (вывальванне дрэў з каранямі); 3) пабіванне градам маладых дрэў; 4) цвёрды налёт (паўпразрысты слой лёду таўшчынёй да 2–3 мм, які мае крышталічную будову); 5) дэфармацыя ствалоў. Да снегалому асабліва схільныя сасна, асіна і таполя, снегавалу – жарднякі елкі, аледзянення – зімняголыя лясы, асабліва густы жардняк дуба, а таксама таполя, бяроза і асіна.

Г. Ф. Марозаў [2] прапанаваў адрозніваць патрабаванне дрэвавых парод да вільгаці (колькасць вільгаці, неабходнай для задавальнення патрэб дадзенага віду на падтрыманне тургару тканак, працэсаў фотасінтэзу, дыхання, абароны ад перагрэву і абмену рэчываў паміж рознымі органамі раслін) і патрабавальнасць іх да вільгаці (адносіны да ўмоў вільгаці асяроддзя і здольнасць выцягваць неабходную колькасць вільгаці ў тых ці іншых умовах).

М. К. Турскі [14] прапанаваў адным з першых шкалу дрэвавых парод па ступені іх вільгацелюбівасці, пачынаючы з найбольш патрабавальных, у наступным парадку: вольха чорная, ясень, клён, бук, граб, вяз, ліпа, асіна, елка, піхта, лістоўніца, бяроза, сасна.

П. С. Паграбняк [1] размеркаваў дрэвавыя пароды па ступені павелічэння вільгацелюбівасці наступным чынам:

1) ультраксерафіты (вельмі сухалюбы) – растуць у засушлівых раёнах: саксаул, ядловец, дуб пушысты і коркавы;

2) ксерафіты (сухалюбы) – прыстасаваныя да значнай страты вільгаці, растуць ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення: сасна крымская, сасна звычайная, сасна Банкса, лох, абляпіха, скумпія, абрыкос, вяз драбналісты;

3) мезаксерафіты – пераходная група ад сухалюбаў да парод сярэдняй патрабавальнасці да вільгаці: дуб чарэшчаты, бераст, груша звычайная, клён палявы, клён вастралісты, чарэшня, яблыня;

4) мезафіты – сярэднія па патрабавальнасці да ўвільгатнення і засухаўстойлівасці: ліпа, граб, ясень, арэх, лістоўніца, бук, каштан ядомы, каштан конскі, бяроза павіслая, асіна, сасна кедравая, сасна веймутава, піхта, аксаміт амурскі, арэшнік, бузіна;

5) мезагіграфіты – пароды, якія патрабуюць дастатковага ўвільгатнення: вяз, чаромха, вярба казіная, вярба ломкая, бяроза пушыстая, крушына ломкая, вольха шэрая, айва;

6) гіграфіты (вільгацялюбы) – вельмі адчувальныя да засухі, якія растуць толькі ва ўмовах лішку ўвільгатнення, вытрымліваючы недахоп кіслароду ў глебе: вярба шэрая, вярба вушастая, кіпарыс балотны, вольха чорная.

Вільгаць, якая знаходзіцца ў глебе, падзяляецца на гравітацыйную, капілярную (найбольш карысная і даступная для раслін), калаідальную, плёначную і гіграскапічную.

Лес значна ўплывае на выпаданне і размеркаванне ападкаў. Устаноўлена, што над бязлеснай тэрыторыяй ападкаў выпадае на 10–15% менш, чым над аблесенай. Водны баланс вільгаці ў лесе можна выразіць формулай, прапанаванай Г. М. Высоцкім:

N = A + F + V + T,

дзе N – ападкі, A – паверхневы сцёк (15–35%), F – падземны, або ўнутрыглебавы, сцёк (20–40%), V – выпарэнне з паверхні дрэў, травы, глебы (15–50%), T – транспірацыя (30–40%).

Ападкі, якія выпалі, затрымліваюцца кронамі, выпараюцца ў атмасферу, сцякаюць па ствалах. Ценевынослівыя і хвойныя пароды затрымліваюць адпаведна больш вільгаці, чым святлолюбівыя і зімняголыя. Сцёк ападкаў па ствалах у парод з шурпатай карой значна меншы, чым у гладкакорых. Устаноўлена, што ў залежнасці ад умоў месца росту, узросту і іншых фактараў лістоўніца затрымлівае 12–18%, сасна – 20–25%, елка – 40–60%, піхта – 60–80%, дуб, бук, граб, ясень, клён – 15–25%, бяроза, асіна, вольха – 10–16% ападкаў, якія выпалі. Найбольшая колькасць ападкаў затрымліваецца кронамі сярэднеўзроставых насаджэнняў. Сцёк ападкаў па ствалах складае у сасны ў сярэднім 4,0%, у дуба – да 10,9%, у бука – да 20%. Пры выпаданні ў сасняках 1–2 мм ападкаў паверхні глебы дасягае каля 50% іх, 5–10 мм – 70%, а пры інтэнсіўнасці больш за 20 мм – 81%.

Лес таксама робіць істотны ўплыў на сцёк вады, спрыяючы больш раўнамернаму яго размеркаванню па часе. На водараздзелах і ў месцах з перасечаным рэльефам лес з’яўляецца накапляльнікам грунтавых вод, а пры блізкім заляганні апошніх можа паніжаць іх узровень.

Уплыў лясоў на водны рэжым. Лясы Беларусі па іх народнагаспадарчым, экалагічным значэнні, мясцаразмяшчэнні і выконваемых функцыях падзяляюць на групы лясоў і катэгорыі ахоўнасці. Да першай групы аднесены лясы, якія ўключаюць наступныя катэгорыі ахоўнасці: водаахоўныя, абаронныя, санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя. Да другой групы адносяцца эксплуатацыйныя лясы.

Водаахоўныя лясы абараняюць рэкі і іншыя вадаёмы ад заглейвання і разбурэння іх берагоў. Гэтыя лясы паляпшаюць мікраклімат і гідралагічны рэжым тэрыторыі водазбораў, прадухіляюць воды ад забруджвання, пераводзяць паверхневы сцёк ва ўнутрыглебавы, паляпшаюць умовы нерасту рыб і г. д.

Абаронныя лясы ўключаюць супрацьэразійныя, абаронныя палосы ўздоўж чыгуначных і аўтамабільных дарог, дзяржаўныя аба-ронныя лясныя палосы і інш. Яны паляпшаюць гідралагічныя і кліматычныя ўмовы мясцовасці.

Санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя лясы ўключаюць гарадскія насаджэнні, лясы зялёных зон вакол буйных населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў, курортныя лясы і г.д. Гэтыя лясы абараняюць аб’екты ад вятроў, снегавых заносаў, пылу, абагачаюць паветра азонам і фітанцыдамі, ачышчаюць яго ад прамысловых газаў і пылу, паляпшаюць здароўе насельніцтва, з’яўляюцца месцам адпачынку людзей.

Лес, асноўным прызначэннем якога з’яўляецца рэгуляванне паступлення вады ў вадаёмы і прадухіленне іх ад заглейвання, называецца водарэгулявальным. Лясы, якія прадухіляюць глебу ад воднай і ветравой эрозіі, а таксама абараняюць сельскагаспадарчыя землі, шляхі транспарту і населеныя пункты ад шкоднага ўплыву кліматычных і гідралагічных фактараў, называюцца абароннымі.

Для ацэнкі гідралагічных функцый лясоў, планавання і правядзення ў іх адпаведных лесагаспадарчых мерапрыемстваў прапанаваны класіфікацыі зямель па іх водаахоўна-абароннай ролі.

У 1939 годзе М. Е. Ткачэнка [10] выдзеліў наступныя катэгорыі лясоў: 1) водаахоўныя; 2) водарэгулявальныя; 3) абаронныя; 4) комплексныя водаахоўна-абаронныя.

Больш поўнай класіфікацыяй для ацэнкі водаахоўна-абароннай ролі лесу з’яўляецца трохчленная пяцібальная класіфікацыя Б. Д. Жылкіна (1940, 1958 [15]): першы член – лесараслінная вобласць, другі – тып мясцовасці, трэці – тып лесарасліннага згуртавання.

У лясах лесараслінных абласцей у залежнасці ад месцазнаходжання ўчастка лесу даецца наступная ацэнка ў балах: 100 – лесатундра, 200 – поўночныя хваёвыя лясы, 300 – паўднёвыя хваёвыя лясы, 400 – хваёва-шыракалістыя лясы і лесастэп, 500 – горныя лясы Крыма, Каўказа, Далёкага Усходу, Сярэдняй Азіі.

Тып мясцовасці ацэньваецца па рэльефе і грануламетрычным складзе глебы (табл. 12).

Табліца 12

Ацэнка тыпу мясцовасці, балы

Глеба

Ухіл, о

да 3

4–15

16 і больш

Пясчаная

10

20

30

Супясчаныя

20

30

40

Сугліністая і гліністая

30

40

50

Тып лесарасліннага згуртавання ацэньваецца па групе парод і прадукцыйнасці дрэвастою (табл. 13). Па гэтых трох паказчыках кожнаму ўчастку даецца адпаведная сумарная ацэнка ў балах (напрыклад, 434).

Вядомы таксама класіфікацыі водаахоўна-абаронных лясоў І. В. Цюрына (1946) і А. С. Казменкі (1947) [7, 8, 9, 12, 14].

Табліца 13