Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение РАЗДЗЕЛ 2 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
440.32 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Значэнне сонечнай радыяцыі ў жыцці лесу.

2. Віды сонечнай радыяцыі ў лесе.

3. Значэнне святла ў жыцці лесу.

4. Якое фізіялагічнае значэнне для раслін маюць розныя прамяні сонечнага спектру? Што такое ФАР?

5. Пералічыце метады вызначэння святлолюбівасці дрэў.

6. Шкалы святлолюбівасці дрэвавых парод.

7. Як можа змяняцца святлолюбівасць адной і той жа пароды і ад якіх фактараў яна залежыць?

8. Уплыў ляснога полага на колькасць і састаў розных відаў сонечнай радыяцыі.

9. Якія змены ў будове кары, лісця, ствала, драўніны назіраюцца пад уплывам розных умоў асветленасці дрэвавых парод?

10. Якая роля святла ў аднаўленні лесу, фармаванні насаджэнняў і велічыні прыросту?

11. Значэнне цяпла ў жыцці лесу.

12. Як падзяляюцца дрэвавыя пароды па іх патрабавальнасці да цяпла? Шкалы цяплолюбівасці.

13. Уплыў на дрэвавыя пароды крайне нізкіх і крайне высокіх тэмператур.

14. У чым розніца тэмпературнага рэжыму поля, лесу і рознага памеру палян у лесе ў розныя перыяды года?

15. Як уплывае лес на тэмпературны рэжым глебы пад яго полагам?

16. Да суцэльнай лесасекі, накіраванай з усходу на захад, прымыкаюць сцены лесу на поўначы і на поўдні: а) каля якой сцяны лесу яловы самасеў будзе ў меншай ступені пакутаваць ад замаразкаў? б) на якую адлегласць можа распаўсюджвацца гэты ахоўны ўплыў сцяны лесу?

Заданне 2.1.1. Запоўніце табл 8.

Табліца 8

Прыкметы святлолюбівых і ценевынослівых парод

Знешнія прыкметы

Прыкметы, характэрныя для

святлолюбівых парод

ценевынослівых

Заданне 2.1.2. Разгледзьце табл. 9. Падлічыце адносную асветленасць (асветленасць у параўнанні з адкрытай мясцовасцю) і пабудуйце графікі залежнасці асветленасці (%) пад полагам дрэвастояў ад іх вышыні і ўзросту. Зрабіце адпаведныя вывады.

Табліца 9

Асветленасць у дубовых дрэвастоях рознага саставу (паводле а.А.Малчанава, 1973 [13]), люкс

Вышыня ад глебы

Узрост, гадоў

13

22

42

56

135

220

На глебе

350

454

1038

1317

1383

1143

На 1,3 м

506

796

1393

2986

3686

5119

На 1/3 вышыні дрэвастою

585

1293

3893

3468

4208

7167

На 0,5 вышыні дрэвастою

625

1660

5693

7695

11563

14921

Паміж кронамі

1925

3069

6394

12000

38493

48659

Над кронамі

64210

62377

68318

68508

65000

68217

Заданне 2.1.3. Выкарыстоўваючы табл. 10, пабудуйце графікі залежнасці асветленасці пад полагам лесу ад самкнутасці дрэвастою. Зрабіце адпаведныя высновы.

Табліца 10

Адносная асветленасць (%) пад полагам дубовых насаджэнняў рознай самкнутасці

Узрост, гадоў

Вышыня ад глебы

Самкнутасць

1,0

0,9

0,8

0,7

0,6

0,5

0,4

30

на глебе

2,0

2,5

3,5

7,0

12,0

25,0

38,0

30

на 1,3 м

3,0

4,0

6,0

9,0

14,0

30,0

42,0

30

у кронах

5,0

6,0

10,0

18,0

27,0

47,0

43,0

45

на глебе

2,0

2,5

4,0

5,0

12,0

28,0

38,0

45

на 1,3 м

3,0

4,0

5,0

6,0

15,0

31,0

40,0

45

у кронах

6,0

7,0

11,0

17,0

34,0

55,0

74,0

Заданне 2.1.4. Пад полагам спелых раўнамерна самкнутых дрэвастояў ёсць значная колькасць 15-гадовага яловага падросту. Зрабіце разлікі колькасці святла (%), якое трапляе пад полаг лесу, і вызначце, пад полагам якіх насаджэнняў менш захаваецца падрост елкі пасля суцэльнай высечкі (пры аднолькавай тэхналогіі): а) 7Е2Б1Ас; б) 8Е2С; в) 6Е2С2Б; г) 7Б2Е1С; д) 8С2Е; е) 6С2Е2Б. Чаму?

Заданне 2.1.5. Запоўніце табл. 11 аб шкодным уплыве на лес крайніх тэмператур.

Табліца 11