Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение РАЗДЗЕЛ 2 май исправленный 27.06.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
440.32 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Прывядзіце прыклады фізіялагічнага і фізічнага ўплыву ветру на дрэвастоі. Станоўчы і адмоўны ўплыў ветру на лес.

2. Уплыў ветру на каранёвыя сістэмы дрэў. Прывядзіце прыклады.

3. Чым абумоўліваецца ветравальнасць дрэў? Якія дрэвавыя пароды і ў якіх умовах часцей за ўсё падвяргаюцца ветравалу?

4. Якія дрэвавыя пароды часцей за ўсё падвяргаюцца буралому? Прычыны буралому.

5. Ці небяспечна ў адносінах да ветравалу пакіданне насенных дрэў пры суцэльных высечках у чыстых сасняках на: а) лёгкіх суглінках; 2) на сухіх пясчаных глебах?

6. У якім з двух яловых дрэвастояў – саставу 10Е ці 7Е3Б 120-гадовага ўзросту паўнатой 0,8, пры аднолькавых умоў росту можна больш інтэнсіўна правесці зрэджванне з мэтай з’яўлення пад полагам лесу самасеву?

7. Ёсць два 100-гадовыя дрэвастоі ельніку чарнічнага на цяжкім суглінку: з паўнатой 0,7 і 0,9. У якім з іх можна правесці больш інтэнсіўнае зрэджванне дрэвастою пры правядзенні першага прыёму паступовай высечкі з мэтай з’яўлення пад полагам самасеву?

8. Якія дрэвавыя пароды з’яўляюцца найбольш небяспечнымі ў адносінах абхвоствання?

9. Састаў атмасфернага паветра.

10. Асноўныя крыніцы вуглякіслага газу ў лесе, значэнне яго ў жыцці раслін.

11. Шкала адносін дрэвавых парод да ўздзеяння шкодных газаў.

12. Лес і фітанцыды, шкала фітанцыднасці.

Заданне 2.4.1. Запоўніце табл. 21 уплыву ветру на лес.

Табліца 21

Уплыў ветру на лес

Уплыў ветру

Прычыны ўздзеяння

Характар уплыву, хуткасць ветру

Дрэвавыя пароды, найбольш схільныя да ўплыву ветру

Станоўчы ўплыў

Павелічэнне:

а) фотасінтэзу

б) транспірацыі

Распаўсюджванне пылку, насення, пладоў

Адмоўны ўплыў

Эксцэнтрычнасць ствала

Сцягападобнасць кроны

Механічныя пашкоджанні

Абхвостванне дрэў

Засяканне ігліцы

Ветравал

Буралом

Заданне 2.4.2. Разгледзьце табл. 22. Пабудуйце графік змянення хуткасці ветру на падветраным узлеску.

Заданне 2.4.3. Разгледзьце табл. 23. Пабудуйце графік змянення адноснай хуткасці ветру ў глыбіні лесу. Як змяняецца скорасць ветру ў насаджэнні ў залежнасці ад яе велічыні на ўзлеску?

Табліца 22