
- •Гісторыя і сучасны стан мовы беларускага народа
- •1. Нацыянальная мова як крыніца духоўнай і інтэлектуальнай культуры народа.
- •Лексiка I фразеалогiя
- •3. Характарыстыка лексікі па паходжанні і ўжыванні.
- •4. Фразеалагізмы. Афарызмы. Перыфраза.
- •Тэрмiналагiчная лексiка
- •1. Паняццi «тэрмiн», «тэрмiналогiя», «тэрмiнасiстэма».
- •4. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў.
- •Стылістыка і культура маўлення
- •1. Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы.
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •Структура і змест рэферата
- •Асноўныя патрабаванні да складання рэферата
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
Як падрыхтаваць канспект артыкула
Уважліва прачытайце тэкст, канспект якога трэба падрыхтаваць.
Перачытваючы кожны абзац, выдзяляйце ў ім асноўную думку (пры гэтым да кожнага абзаца можна задаваць пытанне “Пра што гаворыцца ў гэтай частцы тэксту?”).
Адказ на такое пытанне да кожнага абзаца і дасць асноўныя палажэнні тэксту.
Фармулюючы асноўныя думкі кожнага абзаца, ілюструючы іх прыкладамі, атрымліваем канспект артыкула.
Пры перадачы зместу можна кіравацца словамі аўтара. Калі ж трэба перафармуляваць аўтарскую думку, важна захаваць яе, не сказіць сэнс.
Рэцэнзiя – аналiз i ацэнка твора. Пры падрыхтоўцы рэцэнзіі трэба не толькі ўважліва прачытаць твор, але і пазнаёміцца з творамі, блізкімі па тэматыцы, праблеме, каб аб’ектыўна і добразычліва ацаніць зробленае аўтарам.
Рэцэнзія мае пэўную структуру, кампазiцыю i складаецца з
агульнай даведкi, iнфармацыi пра твор (акрэслiваецца жанр, тэма, праблематыка, галiна ведаў, да якой адносiцца твор);
характарыстыкi структуры, кампазiцыi;
агульнай ацэнкi твора;
аналiзу частак (раздзелаў): разглядаюцца асноўныя iдэi, палажэннi аўтара, яго аргументы, ход i логiка разважанняў, якасць iлюстрацыйнага матэрыялу, мова твора;
заключнай ацэнкi, вывадаў, палажэнняў, прапаноў.
Для сувязі паміж часткамі рэцэнзіі можна выкарыстаць наступныя сінанімічныя рады: тэма, пытанне, праблема, задача, мэта, разважанне, сцвярджэнне, думка, ідэя; пункт погляду, пазіцыя, тэорыя, канцэпцыя; з’ява, заканамернасць, працэс, тэндэнцыя; асаблівасць, спецыфіка, адметнасць, уласцівасць, рыса; аргумент, доказ, сітуацыя, становішча, абставіны, варункі; вывад, вынік, заключэнне.
Анатацыя – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Анатацыя павінна даць уяўленне пра:
характар арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга);
яго будову (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх высноў прыходзіць аўтар);
прызначэнне арыгінала (на каго разлічаны, які аб’ём, якасць выканання, абгрунтаванне, вывады).
Анатацыі бываюць трох відаў:
інфармацыўная (апісальная);
індыкатыўная (скарочаная);
анатацыя, якая складаецца з аднаго сказа (анатацыя-бібліятэчная картка).
Анатацыя нагадвае сабой вельмі кароткі з усіх магчымых запіс галоўнага зместу першаснага дакумента, які складзены ў выніку кампрэсіі тэксту арыгінала і ў некалькіх радках дае ўяўленне пра яго тэматыку. Такім чынам, яна дае магчымасць сфарміраваць думку аб мэтазгоднасці больш дэталёвага азнаямлення з дадзеным матэрыялам.
Сярэдні аб’ём індыкатыўнай анатацыі – 30-40 слоў (тры – чатыры сказы). Інфармацыйная анатацыя ўключае ад трох да дзесяці сказаў (60-100 слоў). Анатацыя, якая падсумоўвае тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з аднаго - двух сказаў.
Анатацыя нагадвае сабой кароткую даведку зместу зыходнага тэксту, пішацца з пазіцыі аўтара, які крытычна пераасэнсоўвае матэрыял, абагульняе і сціскае яго. Тэкст анатацыі складаецца пераважна з назыўных сказаў. Разам з агульнай характарыстыкай анатацыя можа ўключаць некаторыя дадатковыя звесткі пра крыніцу і яе аўтара.
Схема анатацыі
Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
Назва твора;
Месца выдання, выдавецтва, год выдання;
Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па раздзелах);
Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;
Чытацкае назначэнне.
Рэферат – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.
У адрозненні ад анатацыі, якая адказвае на пытанне, аб чым гаворыцца ў першасным дакуменце, і дае агульнае ўяўленне аб ім, яго сціслую характарыстыку (звычайна ў выглядзе пераліку асноўных праблем), рэферат дае адказ на пытанне, якая інфармацыя ўтрымліваецца ў першакрыніцы, што новае, істотнае змяшчае першасны дакумент.
У наш час у сферы навуковай дзейнасці рэферат з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных жанраў пісьмовага паведамлення.
Рэфераванню падлягае пераважна навуковая і тэхнічная літаратура, у якой утрымліваецца новая інфармацыя.
Рэферат, як правіла, не прызначаецца для замены першакрыніц. Ён толькі дапамагае чытачу адабраць патрэбную яму літаратуру, дае асноўныя звесткі пра змест першаснага дакумента.
Віды рэфератаў
Існуе некалькі класіфікацый рэфератаў, найбольш поўная з іх наступная.
Рэфераты падзяляюцца па паўнаце выкладу зместу на:
інфармацыйныя (рэфераты-канспекты), якія змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферу прымянення;
індыкатыўныя (указальныя, або рэфераты-рэзюмэ), якія змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні.
Па колькасці рэфераваных першасных дакументаў на:
манаграфічныя, складзеныя на падставе аднаго дакумента;
аглядныя, складзеныя па некалькіх дакументах на адну тэму.
Па чытацкім прызначэнні на:
агульныя, у якіх пераказваецца змест у цэлым, разлічаны на шырокае кола чытачоў;
спецыялізаваныя, у якіх пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў.
Па складанні:
аўтарамі (аўтарэфераты);
спецыялістамі ў той галіне, да якой адносіцца першасны дакумент.