Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
правапіс вялікай і малой літары.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
120.83 Кб
Скачать

§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

З вялікай літары пішуцца ў двукоссі: аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства "Камунарка", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі трактарны завод", установа "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка", кінатэатр "Перамога", гасцініца "Юбілейная", рэстаран "Журавінка", кафэ "Світанак", кандытарскі магазін "Ласунак", кнігарня "Слова", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне", спарткомплекс "Раўбічы", санаторый "Крыніца", турбаза "Дняпро", медыцынская служба "Хуткая дапамога", Беларускі рэспубліканскі фонд "Узаемаразуменне і прымірэнне", студыя "Сябры", установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імяМаксіма Танка";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс "Полымя", газета "Звязда", вілейская раённая газета "Шлях Перамогі", інфармацыйны бюлетэнь "Беларусіка", летапіс "Хроніка Быхаўца", даведнік "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", кніга "Літоўскі статут", перыядычнае даведачнае выданне "Летапіс друку", карта "Рэспубліка Беларусь";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах літаратурных, публіцыстычных, навуковых твораў, твораў розных галін мастацтва і інш.: паэма Якуба Коласа "Новая зямля", камедыя Янкі Купалы "Паўлінка", верш М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", песня "Ой, рэчанька", кінафільм Э. Клімава "Ідзі і глядзі", карціна В. К. Бялыніцкага-Бірулі "Зазелянелі беларускія бярозкі", габелен Г. Ю. Юзеевай-Шаблоўскай "Жанчыны Палесся", акварэль М. Л. Тарасікава "Букет бэзу", операА. В. Багатырова "У пушчах Палесся", танец "Лявоніха", казка "Сцяпан - вялікі пан";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў: набор мэблі "Вязынка", зубная паста "Лясная", пральны парашок "Ветразь", хлеб "Водар", сыр "Нарач", цукеркі "Крыжачок";

назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.) бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: аўтамабіль "Жыгулі", камбайн "Ніва", трактар "Беларус", тэлевізар "Гарызонт", іанізатар "Аніён-40Т", радыёпрыёмнік "Селена-403".

Назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: "масквіч", "вольва", "боінг" (самалёт), "гарызонт" (тэлевізар), але: "Мінск" (халадзільнік), "Волга" (аўтамабіль).

Каментарыі. 1. Правілы правапісу вялікай і малой літар у назвах з двукоссем засталіся фактычна без змен. Аднак трэба звярнуць увагу на асаблівасці напісання вялікай і малой літар некаторых назваў тэхнічных вырабаў. Напісанне вялікай або малой літары ў гэтых словах зале-ыць ад таго, якое слова паслужыла назвай для пэўнага вырабу. Калі для назвы вырабу выкарыстоўваецца агульны назоўнік, то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з малой літары: "масквіч", "вольва", "боінг", "гарызонт". Аднак калі ў якасці назвы выкарыстоўваецца ўласнае найменне, якое пішацца з вялікай літары (Мінск, Волга), то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з вялікай літары: "Мінск" (халадзільнік), "Волга" (аўтамабіль). У побытавым выкарыстанні назвы сродкаў перамяшчэння могуць ужывацца і без двукосся: прыехаў на масквічы.

  1. Трэба таксама адрозніваць напісанні назваў гатункаў він, мінеральных вод і інш., якія сталі агульнымі назвамі і пішуцца з малой літары і без двукосся. Напрыклад: партвейн, кагор, шампанскае, кока-кола, фанта; але: віно "Кагор", напой "Фанта". Таксама з малой літары і без двукосся пішуцца назвы харчовых і іншых тавараў у побытавым ужыванні: купіў кобрынскі сыр і малочныя сасіскі; але: сасіскі "Малочныя", сыр "Кобрынскі".

  2. З малой літары пішуцца ў двукоссі назвы відаў і гатункаў сельскагаспадарчых культур, гародніны, кветак і іншыя: маліны "мальбара", бульба "журавінка", агуркі "зязюля", цюльпан "чорны прынц". Не выдзяляюцца двукоссем і пішуцца з малой літары агульнавядомыя назвы раслін і іх гатункаў: вяргіня, белы наліў, антонаўка.