
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •2. З малой літары пішуцца:
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •З вялікай літары пішуцца:
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •З вялікай літары пішуцца:
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
2. З малой літары пішуцца:
агульныя родавыя назвы геаграфічных, астранамічных і іншых падобных аб'ектаў у складзе ўласных назваў: Афрыканскі кантынент, Атлантычны акіян, Уральскія горы, гара Казбек, рака Вілія, возера Свіцязь, пустыня Сахара, Белавежская пушча, зорка Венера, Лагойскі тракт, вуліца Касманаўтаў, проспект Незалежнасці, плошча Перамогі, Князь-возера, Сапун-гара;
службовыя часткі ў складзе састаўных уласных геаграфічных найменняў: Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанэйра, Па-дэ-Кале, Булонь-сэр-Мэр, Сьера-дэ-лас-Мінас, Дар-эс-Салам, Салам-і-Гомес.
Каментарый. У цэлым правілы правапісу вялікай і малой літар у геаграфічных і астранамічных назвах засталіся без змен. Разам з тым, вывучаючы іх, неабходна засяродзіць увагу на некаторых момантах, якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці.
1. Згодна з правілам, што "ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў" пішуцца з вялікай літары, будзе пісацца Вялікае Княства Літоўскае (поўная назва: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае). Раней слова княства ў прыведзенай назве пісалася з малой літары.
Варта звярнуць увагу на правапіс вялікай літары ў афіцыйных назвах дзяржаў і дзяржаўных аб'яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэрацыя.
Асаблівая ўвага павінна быць звернута на правапіс вялікай літары:
а) у пачатковых службовых частках у складзе іншамоўных уласных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: Ла-Пампа (правінцыя), Ла-Манш (праліў), Лос-Анджэлес (горад);
б) у іншамоўных родавых агульных назвах у складаных геаграфічных назвах: Рыа-Грандэ (рыа - рака), Лоб-Нор (нор - возера), Ісык-Куль (куль - возера), Пуэрта-Рыка (пуэрта - порт).
Параўнаем правапіс аналагічных частак у некаторых іншамоўных асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, дзю Тар, дон Фердынанд, Лопэ дэ Вега, ле Корбюзье; Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Сейф уль-Іслам, Зульфія-кызы, Амад эд-Дзін, Седах зуль-Факар, Сулейман-паша, Махамед эль-Куні і інш.
Важна цвёрда засвоіць, што з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: Аўстра-Венгрыя, Эльзас-Латарынгія, Давыд-Гарадок, Брэст-Літоўскі, Буда-Кашалёва і інш. Аналагічна з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных прыметнікаў у складзе састаўных геаграфічных назваў: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Мінска-Маладзечанскае ўзвышша, Дняпроўска-Бугскі канал.
У адпаведнасці з новымі правіламі з вялікай літары пішуцца назвы частак дзяржаў і кантынентаў, якія маюць тэрміналагічны характар: Усходняя (Заходняя) Беларусь, Правабярэжная Украіна, Паўночная Італія, Сярэдняя Азія, Цэнтральная Амерыка.
У адпаведнасці са сфармуляванымі ў гэтым параграфе правіламі, з вялікай літары пішуцца вобразныя геаграфічныя назвы: Белакаменная (пра Маскву). У састаўных вобразных геаграфічных назвах з вялікай літары пішуцца першыя словы: Краіна белых буслоў, Краіна блакітных азёраў (пра Беларусь), Паднябесная імперыя (пра Кітай), Краіна ўзыходзячага сонца (пра Японію), Вечны горад (пра Рым), Краіна цюльпанаў (пра Галандыю).