
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
Жанры навуковай літаратуры: водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, рэзюмэ.
Водгук складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і ацэначнай. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы, змест і структура могуць усебакова не характарызавацца, увага акцэнтуецца на пераканаўчых аўтарскіх разважаннях.
Рэцэнзія складаецца з выкладу зместу і пазіцыі аўтара першакрыніцы і ацэначнай часткі. Гэта своеасаблівы артыкул-даследаванне важкасці аўтарскіх канцэпцый і правільнасці меркаванняў, вывадаў, рэкамендацый. У адрозненне ад водгуку, у рэцэнзіі аўтар аб’ектыўна ацэньвае навуковую працу, робіць вывады і заключэнні. Інакш кажучы, робіцца дэталёвы кваліфікаваны аналіз крыніцы.
Анатацыя — кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.
Схема анатацыі
а) прозвiшча аўтара;
б) назва крыніцы;
в) месца выдання, выдавецтва, год;
г) аб'ём (колькасць старонак, малюнкаў, таблiц);
д) кароткi змест (пералiк асноўных палажэнняў тэксту-крынiцы);
е) чытацкае прызначэнне.
Узор анатацыі:
Чаропка В.
Лёсы ў гicторыi / Вiтаўт Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 559 с.
Kнiгa складаецца з эсэ i нарысаў пра гiстарычных асоб беларускага мiнулага. Аўтар расказвае пра жыццё палiтычныx дзеячаў, асветнікаў, пicьменнiкаў: Еўфрасiнню Полацкую, Казiмiра Лышчынскага, Сiмяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Iгната Дамейку, Льва Сапегу i iнш. Па-новаму трактуюцца вобразы такix складаных асоб, як Ягайла, Жыгiмонт Стары. У кнiзе чытач знойдзе i эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясiнскага, Канстанцiна Кaлiноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на старонках кнiгi. Ix лёсы — гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны.
Адрасуецца ўсім, хто iмкнецца глыбей ведаць гicторыю Белаpyci.
Рэферат (ад лацін. refere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад галоўнага зместу крыніцы (тэксту, артыкула, кнігі, навуковай працы і інш.). Усе рэфераты складаюцца ў выніку кампрэсіі навуковай інфармацыі.
Схема рэферата-канспекта:
а) уступная частка;
б) aпісанне (уласна-рэфератыўная частка);
в) заключная частка.
Ва ўступнай частцы даецца характарыстыка зыходных дадзеных артыкула: аўтар, крынiца, раскрыццё сэнсу артыкула, назва, чаму прысвячаецца, вызначэнне характару артыкула.
Апiсанне, або ўласна-рэфератыўная частка, уключае ў сябе кароткі змест асноўных пералiчаных пытанняў i праблем, закранутых у артыкуле, вынiкi даследаванняў, аналiз двух-трох пытанняў, якiя, на думку рэферэнта, з'яўляюцца асноўнымi, выклад пазiцыi аўтара, даведкавую частку, у якой указваецца колькасць iлюстрацый, таблiц, бiблiяграфiя.
Заключная частка змяшчае вывад аўтара, заўвагi рэферэнта аб значэннi артыкула, ацэнку паўнаты своечасовасцi разгляду праблем.
Схема рэферата-рэзюмэ
а) загаловачная частка (складаецца з дакладнага бiблiяграфiчнага апiсання крынiцы;
б) рэфератыўная частка (змяшчае асноўную iнфармацыю);
в) даведачны апарат (колькасць iлюстрацый, таблiц, бiблiяграфiя).
Лексiчныя сродкi сувязi тыя ж, што i ў рэфераце-канспекце. Iндыкатыўны рэферат, або рэферат-рэзюмэ, указвае на асноўныя аспекты зместу першаснага дакумента. Змест навуковага артыкула ў рэфераце гэтага тыпу мaксiмальна сцicлы, пададзены ў выглядзе абагульнення асноўныx палажэнняў i яго вывадаў.
Рэзюмэ (франц. resume — выкладаць коратка) — сціслы пераказ маўлення. Так, напрыклад, рэзюмэ навуковай працы пішацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Спачатку ўказваюцца ключавыя словы (15 — 30), якія вызначаюць паняційны апарат працы. Вызначаюцца аб’ект даследавання, мэта, метады, навуковая навізна працы, яе тэарэтычные і практычнае прымяненне.
Тэма 12. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВАЯ СФЕРА МАЎЛЕННЯ