- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
Мова — найважнейшы сродак зносiн памiж людзьмi. Яна ўзнiкае ў грамадстве, з развiццём грамадства i ахоплiвае ўсе сферы дзейнасцi чалавека. Пры дапамозе мовы людзi абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязi паміж народамі, дзяржавамi, развiваюць вытворчасць, тэхнiку, навуку, робяць адкрыццi. Такі універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. І хоць у мовазнаўстве няма адзінага меркавання адносна функцый мовы, аднак большасцю даследчыкаў вылучаюцца асноўныя функцыі мовы:
1. Камунікатыўная (лац. communicatio = паведамленне, сувязь) – мова з’яўляецца унікальным сродкам зносін паміж людзьмі.
a) рэгулятыўная, ці фатычная (лац. fatum = выраз) – функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі ў працэсе зносін;
б) акумулятыўная (лац. accumulatio = збіранне) -- функцыя захоўвання традыцый культуры, гісторыі, спадчыны, сувязі паміж продкамі і нашчадкамі.
2) Пазнавальная, ці кагнітыўная (лац. cognitio = пазнанне) -- функцыя пазнання свету і навакольнага асяроддзя.
а) намінатыўная (лац.nominatio = называнне) -- найменне прадметаў і з’яў;
б) экспрэсіўная (лац. expression= выражэнне, выяўленне), ці эмацыйная (фр.emotion, ад лац.emovere = хваляваць) — функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.
3) Эстэтычная, ці мастацкая – функцыя ўздзеяння не толькі зместам, але і вонкавай формай: рытмічнасцю, мілагучнасцю і вобразнасцю маўлення.
4) Этнічная – мова выступае сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі.
1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
Мова — натуральная знакавая сістэма, якая аб’ядноўвае ўсіх носьбітаў, забяспечваючы працэс мыслення ў грамадстве. Разам з тым існуюць мовы штучныя, якія мэтанакіравана ствараюцца на аснове натуральных моў для міжнародных зносін ці зносін у спецыяльным асяроддзі. Сярод міжнародных штучных моў найбольшую папулярнасць атрымала мова эсперанта. Існуюць таксама штучныя мовы валапюк, іда, інтэрлінгва. Спецыялізаваныя штучныя мовы (сімвалічныя мовы навукі) створаны ў асобных галінах навукі, напрыклад, у матэматыцы, хіміі, фізіцы. Некаторыя штучныя мовы прызначаны для працы людзей з машынамі, напрыклад. мовы праграмавання фартран, алгол, кабол.
Людзі карыстаюцца і іншымі сродкамі зносін, напрыклад, жэстамі, рознымі штучнымі сігналамі, знакамі (матэматычныя, хімічныя, дарожнага руху, азбука Морзе і інш.). Словам мова часам абазначаюць і такія адметныя сродкі выразнасці, як мова жывёл, мова кветак, мова кіно, мова выяўленчага мастацтва і інш. Але ўсе гэтыя сістэмы маюць абмежаваныя магчымасці і не валодаюць здольнасцю універсальнага адлюстравання ўсіх праяў свету, а выступаюць як дапаможныя ў дачыненні да адзінага універсальнага сродку мовы слоў.
Тэма 2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЯЕ МЕСЦА Ў МОЎНАЙ
СУПОЛЬНАСЦІ СВЕТУ
Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі,
Што пранесла праз жудасны век,
І сівая, і разам сучасная,
Як харошы, жывы чалавек.
Новы час непатрэбнае крышыць,
Наша ж мова, вечнасці ніць,
З праславянскіх крыніц і узвышшаў
Красаваць будзе з намі і жыць.
Ларыса Геніюш
