
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
1. Перавага розных па структуры складаных сказаў над простымі. Сярод складаных сказаў найбольш распаўсюджаны злучнікавыя, сярод простых — аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя і безасабовыя.
2. Выкарыстоўваюцца ўскладненыя i складаныя сiнтаксiчныя канструкцыi: Што ж уяўляе па сваёй сутнасці трасянка з лiнгвiстычнага пункту погляду?.. Яе варта разглядаць як кантамінацыю — адзiн з трох магчымых вынiкаў узаемадзеяння моў, што процiпастаўляецца, з аднаго боку, асiмiляцыi (выцясненню ці замене матэрыi адной мовы матэрыяй другой мовы пры захаваннi ў большай ці меншай ступені ix формы), а з другога — акамадацыі (захаванню кожнай мовай сваёй матэрыi пры змене формы адной з ix пад уплывам другой цi ўзаемным большым або меншым зблiжэннi ix формы). (Г.А.Цыхун)
3. Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамi і словазлучэннямі: На самай справе, з’яўленне ў беларускай мове савецкага перыяду фармальна і семантычна тоесных з рускімі слоў — даволі пашыраная з'ява. (Г.І.Кулеш).
4. Характэрна «расшчапленне» выказнiка, калi дзеяслоў з канкрэтным лексiчным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дапаможным дзеясловам: лабараторыя даследуе – лабараторыя праводзіць даследаванне.
5. Для сувязi сказаў выкарыстоўваюцца паўторы назоўнiкаў, часта ў спалучэннi з указальнымi займеннiкамi гэты, той, тaкi: Сучасныя лiнгвiсты актыўна выкарыстоўваюць новыя метады даследавання моўных з'яў і фактаў. Гэтыя метады адпавядаюць патрабаванням сусветнай навукi; сказаў i абзацаў — пабочныя словы (такім чынам, значыць, нарэшце, так), прыслоўi (пасля, вышэй, зараз, спачатку), састаўныя злучнiкі (дзякуючы таму што, у сілу таго што, нягледзячы на тое што, у той час як).
6. Для сувязi частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сiнтаксiчныя канструкцыі: як ужо гаварылася; неабходна заўважыць, што; неабходна падкрэсліць, што; як будзе паказана ў далейшым.
7. Шырока выкарыстоўваюцца пасiўныя канструкцыi, бо ў іх на першым плане дзеянне, а не яго вытворца, у выніку чаго забяспечваецца аб'ектыўнасць і неасабовая манера выкладу: У «Беларускай граматыцы для школ» Б.Тарашкевiча выяўлены і апісаны асноўныя рысы беларускай лiтаратурнай мовы.
8. Выкарыстанне намінатыўных сказаў у загалоўках, фармулёўках раздзелаў, параграфаў і г.д.
9. Пераважаюць злучнiкавыя сказы над бяззлучнiкавымi. 3вязана гэта з тым, што сувязь памiж часткамi складанага сказа пры дапамозе злучнiкаў выражаецца больш дакладна, адназначна. Сярод злучнiкавых найбольш часта ўжываюцца складаназалежныя, даданая частка якiх заключае асноўную iнфармацыю, а галоўная частка зусiм або амаль зусiм пазбаўлена зместу: Варта адзначыць, што...; Неабходна падкрэслiць, што...; Нашы назіранні выявілі, што… і г.д.
11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
Па тэматычным пpынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма — падтэма — мiкpатэма.
Тэма — гэта cyтнacць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.
Cказы, аб'яднаныя падтэмай, yтвараюцъ частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў — галоўных кампазiцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лiчьщца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўкy тэмы, у наcтyпных сказах — яе развiццё, а ў aпошніх — вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без aпошнix сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькi мiкратэм. Iнтанацыйна i структурна сказы аб'ядноўваюцца ў пэўныя мiкратэмы, якiя здольны выражаць закончаную думку aўтapa, т.зв. складаныя сiнтаксiчныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькi мiкратэм.
У навyкoвых тэкстах, дзе даюцца апiсаннi рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбiраецца методыка даследавання, «абзацы-тэмы» адносна самастойныя i не маюць цеснай сувязi памiж сабой. Абзац у такіx тэкстах iгpae спецыфiчную ролю актывiзацыi ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!
Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннікi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам; разам з тым; па меры таго, як; тым не менш; у той час, калі; нягледзячы на тое, што і інш..
У залежнасцi ад спосабаў выкладу iнфармацыi адрознiваюць тры тыпы тэкстаў: aпавяданне, aпiсанне i разважанне. Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай лiтаратуры, асаблiва пры перадачы падзей, дзеянняў, якiя адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развiццё i заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах у выглядзе бібліяграфічных даведак, тэкстаў аб гісторыі навуковых адкрыццяў і інш.
Апiсанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасцi i часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Aпiсанне можа быцъ аб'ектыўным (у тэкстах навуковага i афiцыйна-справавога стыляў) i суб'ектыўным (у тэкстах мастацкай лiтаратуры).
У разважаннi разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргументавана, з канкрэтнымi вывадамі i заключэннямi.
Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькi апiсанне (фiзiка, хiмiя), аднак больш пашыранымi формамi перадачы iнфармацыі з'яўляюцца тэксты тыпy «апісанне-разважанне».