
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
10.4. Утварэнне тэрмінаў
Тэрміны могуць адносіцца да розных тэрмінасістэм і ўтвараюцца рознымі спосабамі, але перш-наперш іх аб’ядноўваюць спецыфічныя асаблівасці ўзнікнення.
Тэрмiны стварaюцца як найменнi паняццяў, звязаных з вузкай галiной і прызначаюцца служыць сродкам зносiн прафесiяналаў (у спецыяльнай лiтаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ствараюцца для патрэб усяго грамадства.
Тэрмiны ўтвараюцца заўсёды свядома: яны не «з'яўляюцца», а «прыдумваюцца», «ствараюцца» па меры ўсведамлення ix неабходнасцi. Так, у 1869 г., калi Д.I.Мендзялееў склаў таблiцу хiмiчных элементаў, яна налiчвала 63 элементы, а зараз ix колькасць пераўзыходзіць за 100.
Тэрмiны ўтвараюцца ў адпаведнасцi з характэрнымi мадэлямi тэрмiнаўтварэння (напрыклад, хiмiчныя элементы — па мадэлi «ўтваральная аснова + суфiкс -iй/-ый»). Акрамя гэтага, для значнай колькасцi тэрмiнаў можна дакладна назваць iмя аўтара, якi ўпершыню выкарыстаў гэты тэрмiн, агульнаўжывальныя ж словы аўтарствам адзначаюцца рэдка.
Кожны новы тэрмiн, якi ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, наколькi ён фіксуецца ў навуковых працах, спецыяльных слоўніках. Так, пры Мiнiстэрстве адукацыі Рэспyблiкi Беларусь працуе Тэрмiналагiчная камiсiя, мэта якой — стварэнне, стабiлiзацыя тэрмiналогii ўвогуле i пэўных тэрмiнасiстэм у прыватнасцi.
Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў
I. Сінтаксічны спосаб — утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Гэта самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў амаль ва ўсіх галінах навукі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік + назоўнік (маскоўская патрыярхія, этнічная самасвядомасць, натуральная гаспадарка і інш.); назоўнік + прыметнік + назоўнік (палітыка ваеннага камунізму, князі славянскага паходжання і інш.), але пашыраны і шматкампанентныя словазлучэнні (рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій і інш.).
ІІ. Марфемны спосаб
1) суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў –ізм(-ызм-), -іянств
(-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш.; б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў –нн, -енн,(-энн-) для абазначэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), суфікса –к — для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў –ізм (-ызм-), -ацый, -іст (-ыст-) (гістарызм, паланізацыя, камуніст і інш.);
2) прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);
3) прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя (войны) і інш.).
ІІІ. Аснова- і словаскладанне
1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў (археалогія, відэазапіс, гісторыяграфія, аўтограф);
2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік, архівасховішча).
IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).
V. Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі), АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае і інш.).
VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак — ‘сціснутая кісць рукі‘ і кулак — ‘заможны селянін‘
Тэма 11. НАВУКОВАЕ МАЎЛЕННЕ
Навуковая мова ўяўляе сабой сукупнасць
сродкаў выражэння, пры дапамозе якіх чалавечы розум імкнецца апісаць сапраўды існуючае або даказаць ісціну.
Ш. Балі