
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
8.8. Беларуская фразеалогія
Фразеалогія (ад грэч. phrasis = выраз, logos = вучэнне) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя моўныя звароты; 2) устойлівыя звароты у якой-небудзь мове, у мове пісьменніка, асобнага твора. Фразеалагізмы — устойлівыя спалучэнні (звароты) з непадзельным, цэласным значэннем, якія ў сказе выступаюць як эквіваленты асобных слоў і словазлучэнняў і з’яўляюцца адным членам сказа. Напрыклад: біць бібікі — ‘гультайнічаць’; хоць вока выкалі — ‘вельмі цёмна’; пусціць чырвонага пеўня — ‘падпаліць’ і інш.
Фразеалагізмы складаюцца не менш як з двух кампанентаў. Праўда, ёсць нешматлікая група фразеалагізмаў, якія выражаюцца адным словам: лындаць (біць лынды), змотвацца (змотваць вудачкі), намудрыць (нагарадзіць абы-чаго) і інш.
Структура фразеалагізмаў:
1) устойлівыя таўталагічныя слоўныя комплексы (здавён-даўна, смялей смелага, усё і ўся, махалам махаць, хлеб-соль, ледзь-ледзь);
2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
з крыжа зняты, як назаўтра трэба);
3) фразеалагізмы-спалучэнні слоў (і нашым і вашым, ні рыба ні мяса, смех і грэх, ні села ні пала, жук і жаба);
4) фразеалагізмы-сказы розных тыпаў (галава варыць, язык свярбіць, чорная кошка прабегла, забівае дух, як агнём апякло, хоць ты плач, куды вочы глядзяць, дзе ракі зімуюць, еш не хачу і інш.).
Узнікненне многіх фразеалагізмаў звязана з былымі павер’ямі (дарогу перабягаць, у сарочцы нарадзіцца), даўнейшымі абрадамі (званіць ва ўсе званы, дыхаць на ладан) і інш. Пераасэнсаваліся і сталі фразеалагізмамі шматлікія выразы з гістарычных падзей (варфаламееўская ноч, мамаева пабоішча, сталыпінскі гальштук).
Фразеалагізмы з’яўляюцца састаўным кампанентам мовы, яе неацэнным багаццем, якое накаплівалася стагоддзямі. У фразеалагізмах адлюстраваны сам чалавек ва ўзаемаадносінах з навакольным светам, самабытны гістарычны і сацыяльны вопыт, побыт і звычаі народа.
Тэма 9. БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ
9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
ХІІ — ХІV стст. — берасцяныя граматы зафіксавалі назвы некаторых тагачасных прадметаў і паняццяў. У тэксце берасцяной граматы 1359 г. (г. Віцебск) вылучаюцца словы, якія пазней увайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы і сталі асновай для стварэння асобных тэрмінаў з розных галін гаспадарчай дзейнасці (купіць, прадаць, наяўнасць, жыта, грыўня і інш.).
ХІV — ХVІІ стст. З другой паловы ХІV ст. пісьмовая мова, якая склалася на тэрыторыі Беларусі, стала афіцыйнай мовай Вялікага княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю асноўных стыляў, у тым ліку і навуковага. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў выконвалі так званыя глосы — пераклады ці апісальныя тлумачэнні паміж радкамі рукапісу або на палях стараславянскіх слоў ці запазычанай лексікі. Значнае пашырэнне сярод усходнеславянскіх кніжнікаў набылі глосы, створаныя Ф.Скарынам, В.Цяпінскім, С.Полацкім і інш. Ф.Скарына ў сваіх друкаваных кнігах адлюстраваў асноўныя рысы беларускага маўлення і ў прыватнасці — лексіку тэрміналагічнага характару: вызволити, дорослый, досконалый, збройный, листъ, научение, разумность, речи добрые, скарбъ, час.
Пэўную частку беларускіх тэрмінаў змяшчалі спецыяльныя рукапісныя зборнікі, так званыя прыточнікі, або гласарыі, — слоўнікі глосаў, якія яшчэ ў той час называліся лексіконамі, лексісамі і інш. і былі пашыраны ў ХVІ ст.
«Лексіс» Л.Зізанія, 1596 г., выдадзены ў Вільні, рэестр слоўніка 1061 слова —
першы друкаваны слоўнік усходніх славян.
«Лексікон» С.Буднага
«Лексіс з толкованнем славенскіх моў проста» (пытанне пра аўтарства
пакуль адкрытае);
«Лексікон словенароскі», выдадзены ў 1627 г. П.Бярындам, рэестр слоўніка
— 6982 словы.
Значная частка змешчаных у тагачасных слоўніках тэрмінаў захавалася і ўвайшла ў тэрміналагічны фонд сучаснай беларускай мовы: выхованье, мова, особа, оборонца, пытанье, сведомость, скарга, утіск. Такім чынам, распаўсюджанае кнігадрукаванне (XVI — XVII ст.) садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, пашырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы.
Найбольш развітымі галінамі тэрміналогіі ў XVI — XVII cтст. былі наступныя:
грамадска-палітычная (гістарычная) (власть, держава, престолъ, декретъ, конституция, самодержецъ, страна, тронъ, краина, коронация, столица, титулъ, гербъ, еднанье, указъ, привилей, статутъ, верховный, радити, учредити, великое княство литовское, господарь, канцлеръ, поветъ, волость);
юрыдычная (акт, апеляция, судья, асессоръ, прокураторъ (речникъ), осочникъ, оправца);
ваенная (войско, оружие, дружина, конный, люди ратные, гвардия, гусаръ, капитанъ);
гандлёвая (вага, важити, купецъ, мерка, прибытокъ, торговля, цена);
сельскагаспадарчая (борона, жито, овесъ, сеянье, снопъ, зерне, збожье, молотити).
1696 г. — забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам, што адмоўна ўздзейнічала на фарміраванне тэрміналагічнай лексікі (замацаванне навуковых тэрмінаў адбывалася перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях).
Канец ХIХ — пач. ХХ стст. У 1870 г. Iмператарскай Акадэміяй навук выдаецца «Слоўнік беларускай мовы» I.I.Насовіча (слоўнікавы рэестр — больш за 30 тысяч слоў). Слоўнік меў універсальны характар, бо прысутнічалі рысы тлумачальнага, перакладнога, дыялектнага і этымалагічнага слоўніка.
1919 г. — створаны Беларускі школьны савет, які распрацоўваў асноўныя тэрміны для беларускай пачатковай школы.
1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая арганізавала працу па ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі. У выніку з’явіліся 24 слоўнікавыя выпускі тэрмінаў па розных галінах навукі: граматыцы, логіцы, батаніцы, грамадазнаўству і г.д.
Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне тэрмінаў-неалагізмаў: адвольны множнік, азначальны сказ, даследаванне, магутнасць, ступень, суквецце, уяўны і інш. Але значная частка з іх не замацавалася ў практыцы. У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 1920 — 1930-х гг. значны ўклад унеслі М.Байкоў, М.Гарэцкі, В.Ластоўскі, С.Некрашэвіч.
30-я гг. ХХ ст. — жорсткія палітычныя рэпрэсіі. 1937 г. — выходзіць загад аб канфіскацыі з бібліятэк СССР і БССР кніг беларускай навуковай тэрміналогіі.
Пасляваенны час — канец ХХ ст.
1955 — 1965 гг. — праца сектара тэрміналогіі ў Iнстытуце мовазнаўства АН БССР.
Значную ролю ў распрацоўцы і ўнармаванні беларускай тэрміналогіі адыгралі «Беларуска-рускі слоўнік» (1962), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», «Руска-беларускі слоўнік» у 3-х тамах (1993г.) і інш.
1980 г. — створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія.
1987 г. — выходзіць манаграфія Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія», у якой разглядаюцца асноўныя этапы фарміравання тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы, аналізуецца структура тэрмінаў, асвятляюцца асноўныя прынцыпы і заканамернасці ўпарадкавання тэрміналогіі.
1989 г. — створана Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф.Скарыны.
1991 г. — Тэрміналагічная камісія была ператворана ў Рэспубліканскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. Камісія мае свой друкаваны орган — «Тэрміналагічны зборнік».
1999 г. — выходзіць «Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі» (аўтары Г.У.Арашонкава, А.М.Булыка, У.В.Люшцік, А.I.Падлужны), дзе разглядаліся тэарэтычныя і практычныя пытанні стварэння навуковай тэрміналогіі на беларускай мове.
2005 г. — друкуецца «Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія» (аўтар Л.А.Антанюк), дзе аналізуюцца праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі.
Тэма 10. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
Агульнавядома, што перш за ўсё слова выконвае
намінатыўную, ці дэфінікатыўную, функцыю, гэта
значыць альбо з’яўляецца сродкам дакладнага абазначэння,
і тады яно – просты знак, альбо сродкам лагічнага
вызначэння, тады яно – навуковы тэрмін.
В.Вінаградаў