Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шандроха Н.Э. Дапаможнік Прафесійнае маўленне г...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.13 Mб
Скачать

8.4. Лексіка паводле паходжання

Індаеўрапейская

брат, маці,вуха, нага, нос, язык, вада,сонца, дзень, вечар, зіма, два, востры, новы, стары, везці, ісці, драмаць і інш.

Агульна-

славянская

баба, барада, нядзеля, чацвер,месяц, бура, мыць, слухаць,

бегчы,

здаровы, я, мы, хто, адзін, трыста, там, ужо, за, пад і інш.

Усходне-

славянская

бацька, дзядуля, сарочка, ветлівы, гуляць, калыхаць, балаваць, адзінаццаць, сорак, трыццаць і інш.

Уласна-

беларуская

бусел, вясковец, алешнік,волат,

дранікі, надвор’е, сейбіт,вушак, жаданы, апошні, гаротны, гаманіць і інш.

Са славянскіх

моў

польская: палац, слодыч, маёнтак, тлусты, пагарда, братэрскі;

руская: зводка, подзвіг, саюз, савет;

украінская: варэнікі, хлебароб

З неславянскіх

моў

літоўская: дойлід, пуня, свіран;

татарская: аер, арда, барсук, гарбуз, кандалы, буран;

грэчаская: арыфметыка, бібліятэка, космас, Аляксандр;

лацінская: атэстат, аўтар, гумар, водар;

нямецкая: абзац, архіў, друк, ланцуг, цэгла;

французская: батон, метро, кафэ, басейн;

англійская: лідэр, байкот, докер, баксёр.

Значная частка запазычаных слоў паступова асвоілася беларусамі, увайшла ў склад агульнаўжывальнай лексікі і перастала ўспрымацца як лексіка іншамоўная (агурок – з грэч., базар – з цюрк., бульба – з лац.). Аднак шматлікія словы іншамоўнага паходжання ў беларускай мове захавалі пэўныя фанетыка-марфалагічныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць запазычанае слова і нават меркаваць, з якой менавіта мовы яно прыйшло.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў: наяўнасць у слове літары ф (фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я); пачатковыя э, о і непрыставачнае а (эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей); спалучэнні ге, ке, хе ў корані (агент, кельма, схема, Яўген); спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані (бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке); спалучэнні дзвюх галосных у корані (аул, ідэал, дуэт, гуаш); цвёрдасць зычных д,т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты (дэтэктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына,Атэла, тыгр); прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-,амфі- (амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр); суфіксы –ізм/-ызм, –іст/-ыст, –ір/-ыр (арганізм, сацыяліст, манціраваць) і інш.

8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання

Да спецыяльных слоў адносяць навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы. Навуковыя тэрміны з’яўляюцца назвамі спецыяльных паняццяў пэўнай сферы навукі, мастацтва, вытворчасці. Сярод іх вылучаюцца тэрміны вузкаспецыяльныя (гравіметрыя, дыхатамія, ідэаграфія, літаграфія, прэзумпцыя, фітацэноз) і агульназразумелыя (атмасфера, кісларод, дыягназ, імпульс, сертыфікат, сюжэт, гладыёлус). Да тэрмінаў блізкія прафесіяналізмы — словы, якія выкарыстоўваюць людзі пэўных прафесій (цукроза — ‘вуглявод’ у цукраносных раслінах, цэйтнот — ‘недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках’, шпандыр — ‘шавецкі рэмень’). Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы, таму прафесіяналізмы, у адрозненне ад тэрмінаў, могуць мець сінонімы (рубанак, шархебель, фуганак, адборнік).

Дыялектныя словы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі або граматычнымі асаблівасцямі (запан — ‘фартух’, чыравікі — ‘чаравікі’, цяртуха — ‘тоўчаная бульба’, абножыцца — ‘натаміць ногі’, надпісык — ‘адрас на пісьме’, тутацька — ‘тут’ і інш). Дыялектныя словы ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці выконваюць намінатыўную функцыю, а ў мове мастацкіх твораў ужываюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў.

Жаргонныя словы ўжываюцца ў гутарковай мове людзей, аб’яднаных сумесным заняткам, агульнымі інтарэсамі; ёсць жаргон паляўнічых, жаргон студэнтаў, спартсменаў і інш. Жаргонная лексіка — гэта пераасэнсаваныя, метафарызаваныя, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы (аўтамат — ‘залік за працу на практычных занятках’, тачка — ‘аўтамашына’, хвост — ‘акадэмічная запазычанасць’, клёва — ‘вельмі добра’). Жаргонныя словы і выразы заўсёды экспрэсіўныя, маюць адценне грубасці; у мастацкіх і публіцыстычных творах яны ўжываюцца як стылістычны сродак для рэалістычнай абмалёўкі людзей пэўных сацыяльных і ўзроставых груп.