Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шандроха Н.Э. Дапаможнік Прафесійнае маўленне г...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.13 Mб
Скачать

8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі

Лексіка (ад грэч. lexikos = які адносіццца да слова) — гэта сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Лексікалогія (грэч. lexikos = слоўнікавы, logos = навука, вучэнне) гэта навука пра слоўнікавы склад мовы, яе лексіку. Лексікалогія даследуе функцыянаванне слоў як асобных адзінак мовы: вывучае значэнні слова, сістэмныя сувязі, паходжанне, сферы ўжывання і інш. Аб’ект вывучэння лексікалогіі — слова.

8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы

Амонімы (грэч. homos = аднолькавы і onyma = імя) — словы з аднолькавым гучаннем, але розным значэннем.

Сярод амонімаў вылучаюць наступныя тыпы:

1) лексічныя амонімы — словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх формах поўнасцю (лава — ‘вулканічная маса’ і лава — ‘від мэблі’) або часткова (кар’ер — ‘бег каня’ і кар’ер — ‘месца здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам’; у родным склоне гэтыя словы маюць розныя канчаткі);

2) марфалагічныя амонімы, або амаформы, — словы, якія адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькі формах (вусны як назоўнік са значэннем ‘губы і ’вусны’ як прыметнік са значэннем непісьмовы);

3) фанетычныя амонімы, або амафоны — гэта словы, якія супадаюць у гучанні і адрозніваюцца ў напісанні (казка —каска, плод і плот, везці — весці, колас — Колас);

4) графічныя амонімы, або амографы — словы, якія супадаюць у напісанні, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску (прыкла́д — пры́клад, кара́ — ка́ра, капа́ць — ка́паць).

Існуюць таксама і міжмоўныя амонімы — словы розных моў, аднолькавыя ці блізкія па гучанні, але розныя па значэнні. Прывядзём некалькі прыкладаў беларуска-рускіх міжмоўных амонімаў: бел. маніць — ‘хлусіць, абманваць’ і рус. манить — ‘клікаць, зваць’; бел. адказаць — ‘сказаць, адазвацца’ і рус. отказать — ‘адмовіць’, бел. краска — ‘кветка’ і рус. краска — ‘фарба’.

Сінонімы (грэч. synonimos = аднайменны) — словы, якія па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні.

Група сінонімаў утварае сінанімічны рад, у якім першае месца займае асноўнае, апорнае, найбольш ужывальнае слова — дамінанта (у сінанімічным радзе балота, багна, дрыгва, твань, алёс, імшара дамінантнае слова балота).

Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя (адрозніваюцца дадатковымі семантычнымі адценнямі): бяда, няшчасце, ліха, гора; стылістычныя (адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай): волат (кніжн.), здаравяк (разм.), бугай (разм.-груб.) і кантэкстуальныя (сінанімічнымі бываюць у пэўным кантэксце): бурліць, кіпіць (жыццё).

Антонімы (грэч. anti = супраць, onyma = імя) — пары слоў з супрацьлеглым значэннем.

Паводле структуры антонімы бываюць аднакаранёвыя (праўда — няпраўда, згоданязгода) і рознакаранёвыя (сіла — слабасць, радасць — гора). У мастацкіх і публіцыстычных творах часам выкарыстоўваюцца кантэкстуальныя антонімы, супрацьлегласць якіх выяўляецца толькі ў кантэксце: Ты да чалавека з душой, а ён да цябе спіной (прыказка).

Паронімы (грэч. para = каля і onyma = імя) — блізкія па гучанні і марфемнай структуры словы, значэнні якіх розныя ці часткова супадаюць: адрасант — ‘той, хто пасылае паштовае адпраўленне’ і адрасат — ‘той, каму адрасавана паштовае адпраўленне’; нататка — ‘кароткі запіс для памяці’ і натацыя — ‘настаўленне, павучанне’. Паранімічнымі парамі могуць быць як спрадвечна беларускія словы (сыты — сытны), так і запазычаныя (абанент — абанемент).