
6. Зямля пад белымі крыламі
1. Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай краіны? (Бусел.)
2. У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера… Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легендаў і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны беларускі курорт. (Возера Нарач.)
3. Якую расліну – сімвал беларускай зямлі – згадвае М. Багдановіч у славутым вершы «Слуцкія паясы». (Васілёк.)
4. Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы «Курган»? (Дуб.)
5. Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы. (Зубр, Белавежская пушча.)
6. Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая даедраўніну для будаўніцтва, вытворчасці высокаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты. (Елка.)
7. На месцы былой сельскагаспадарчай выстаўкі быў закладзены Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. У якім годзе адбылася гэта падзея? (У 1931 г.)
1-ы вядучы
Над прасторай сінявокай Беларусі пралятаў з калыскай у дзюбе бусел. Аглядаў лясы ён і палеткі, у калысцы нёс матулям дзетак. Нас таксама ён прынёс на Беларусь, кожны з нас – патомны беларус. Ведайце ўсе, я ганаруся тым, што нарадзіўся ў Беларусі!
2-і вядучы
Мая Беларусь… Па нашых землях тапталiся прышэльцы, ворагi. Прыходзiлi да нас з мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героiнагадваюць жывым: «Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!»
3-і вядучы
Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх могілках ніколі не вянуць кветкі.
1-ы вядучы
Шануйце родны край — Айчыну, тых, хто яе абараняў, Хто ў бітвах з ворагам загінуў, хто перамогу атрымаў.
2-і вядучы
Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.
3-і вядучы
Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А мова, літаратура кожнай краіны, яе культура — плён гістарычнага развіцця нацыі. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў.
2-і вядучы
Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i. (Думкі дзяцей.)
1-ы вядучы
Давайце, сябры, адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся ёй i зробiм усё-усё, каб нашу краiну ведаў i паважаў увесь свет. Вельмі хочацца, каб і вы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая вас гадуе, стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні.
2-і вядучы
Высока ў небе вырай кружыць, ляціць за сiнi небакрай. Не забывай нiколi, дружа, сваю зямлю, свой родны край!
На дошцы размешчана карта Беларусі. Кожнаму вучню прапануецца закончыць сказ: «Я люблю Беларусь таму, што…» Адказы запісваюцца на картках, якія маюць форму лістка бярозы, васілька, зубраня, бусліка і г.д. Свае адказы школьнікі агучваюць і прымацоўваюць на карце.