
Тэма: Вусны часопіс “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў патрыятызму, грамадзянскасці, для развіцця сацыяльнай і творчай актыўнасці, садзейнічаць індывідуальнаму развіццю навучэнцаў, раскрыццю іх творчага патэнцыялу, выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю краіну і яе герояў.
Абсталяванне: выстава партрэтаў Е. Полацкай, К. Тураўскага, Ф. Скарыны, У. Чарадзея, дзяржаўныя сімвалы РБ, карта РБ, выстава кніг, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі.
Ход мерапрыемства
Уступнае слова класнага кіраўніка.
Добры дзень паважаныя госці нашага свята! 1 верасня па ўсёй краіне праходзіць Дзень Ведаў, які называецца “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!” Наш урок будзе складацца з дзвюх частак. У першай – мы пазнаёмімся з творчасцю асветнікаў Беларусі, а ў другой – прыгадаем, наколькі мы добра ведаем дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.
Старонка 1 “Гістарычная”
2013 год – вельмі знамянальны. Гэта 1025-годдзе Хрышчэння Русі, а 1 верасня ў Быхаве пройдзе Дзень Беларускага пісьменства.
Беларускае пісьменства мае даўнія і багатыя традыцыі. Узнікла яно на базе пісьменства, аснову якога заклалі браты Кірыл і Мяфодзій. Знакамітыя асветнікі славян па праве з’яўляюцца гордасцю не толькі народа Балгарыі, але і ўсяго славянскага свету. Створанае імі пісьменства адкрыла чалавецтву славянскую культуру, якая ні ў чым не саступае старажытным візантыйскай і рымскай культурам. Гэтае свята – даўніна глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам Ефрасініі Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Ф. Скарыне, С. Буднаму, В. Цяпінскаму. Вялікі ўклад у развіццё пісьменства і Хрышчэння Русі ўнеслі Е.Полацкая, Усяслаў Чарадзей…
1-ы вядучы
Скарына Францішак (1490 – 1551) – першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык, пісьменнік, мастак – графік эпохі Адраджэння.
Нарадзіўся у сям’і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504 – 1506 гг. Вучыўся у Кракаўскім універсітэце, дзе дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517 – 1519 гг. У Празе выдаў 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520 г. Ф. Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў “Малую падарожную кніжыцу” (1522) і “Апостала” (1525). У канцы 20-х гг. Паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Алльбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. З 1535 г. Ф. Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551 г. у Празе.
Любіце і шануйце, як святыню, Роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
Ф. Скарына
Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў “людем посполитым к доброму научению”. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. “Малай падарожнай кніжыцы” Ф. Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) – усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. “Псалтыр” (зборнік 150 псалмаў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў “дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі”, а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) – 51. Гэта – гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г.зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд.
2-і вядучы
Ефрасіння Полацкая (1110 – 1173) – полацкая князёўна, беларуская святая, перапісчыца і перакладчыца. Свецкае імя – Прадслава. Нарадзілася ў Полацку, вучылася ў школе пры Сафійскім саборы. Рана пастрыглася ў манашкі. Займалася перакладчыцкай дзейнасцю, перапісваннем кніг Святога Пісання. Непадалёку ад Полацка заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, была фундатарам Спасаўскага сабора. Па яе заказе майстрам Лазарам Богшам быў зроблены славуты крыж. У канцы жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла. Прылічана да сабора Беларускіх Святых. Дзень яе памяці святкуеца 5 чэрвеня па новым стылі.
Я крывінка твая – крывіначка,
Я былінка твая – палачанка,
Як над пожняй тужлівая чайка,
Я лячу да цябе, Радзіма,
Са святога Ерусаліма.
Аб унучцы славутага князя Усяслава Чарадзея, князёўне, ігуменні, настаўніцы, выдатнай асветніцы, расказваецца ў “Жыціі Еўфрасінні Полацкай”. Гэты найкаштоўнейшы помнік старажытнабеларускай літаратуры, створаны ў канцы 12 ст. невядомым аўтарам, дайшоў да нас у шасці рэдакцыях, больш чым ста спісах.
Паблізу полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і скрыпторыі – майстэрні па перапісванні кніг. Асветніца з роду Усяслава выступала супраць княжацкіх усобіц, братазабойчых войнаў. Багатыя славілі яе за мудрасць, бедныя – за спагаду і дабрыню.
На схіле жыцця Ефрасіння Полацкая перадала ігуменства малодшай сястры Еўдакіі і здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю. Захварэўшы у дарозе, яна памерла (у 1173) і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры святога феадосія. Яе мошчы былі перазахаваны ў Кіева- Пячэрскай лаўры, а ў 1910 г. перавезены ў заснаваны ёю спаса – Ефрасінеўскі манастыр у полацку, дзе захоўваюцца і сёння.
3- і вядучы
Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182) – пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, выдатны майстар аратарскай прозы.
Звестак пра К. Тураўскага няшмат. Нарадзіўся і выхоўваўся ў Тураве, быў сынам заможных бацькоў. Ён з’яўляецца адным з першых манахаў на Русі, які стаў стоўпнікам. Зачыніўшыся ў манастырскай вежы, К. Тураўскі маліўся, удасканальваў свій дух, займаўся літаратурнай дзенасцю. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабілі імя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосц. З 1169 г.К. Тураўскі выконваў абавязкі епіскапа. Перад смерцю прапаведнік вярнуўся ў Барысаглебскі манастыр, дзе і памёр. Царква шануе яго памяць 28 красавіка па старым стылі.
Гора будзе ўсім тым, хто не
Трымаўся кніжнай мудрасці і
Наказаў духоўных бацькоў.
Кірыла Тураўскі
Ён выдатна ведаў Святое Пісанне, класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, валодаў многімі мовамі. У творчай спадчыне асветніка – аповесці, малітвы, “словы”, павучанні, пасланні, каноны, якія вызначаюцца ўзнёсласцю, лірызмам. Да нашых дзён захавалася 8 “слоў” – пропаведзей (“Слова на свята Вялікдзень”, “Слова на вербніцу”, “Слова на ўшэсце” і інш. ), некалькі аповесцей-прытчаў і казанняў, два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў і малітваў. У твораз Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-філасофскія і грамадчска-этычныя погляды пісьменніка, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласці суайчыннікаў.
Е. Полацкая, Ф. Скарына, К. Тураўскі паходзяць з нашай краіны, якая знаходзіцца ў самым цэнтры сусветніга жыцця.
Старонка 2 “Цікава ведаць”
Слова класнага кіраўніка.
2 ліпеня 2013 г. адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцягу ў сталіцы нашай Радзімы , у якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Ва ўрачыстай абстаноўцы сцяг памерам 14х7 м быў узняты на сямідзесяціметровый флагшток , усталяваны ў цэнтры пляцоўкі. Затым быў выкананы гімн , які суправаджалі залпы артылерыйскага салюту , а ў канцы неба над сталіцай ўпрыгожылі агні феерверка і было выпушчана 10 тысяч паветраных шароў колераў дзяржаўнага сцяга .
На цырымоніі адкрыцця была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення прысягі вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусі - сімвалу і апоры незалежнасці і дзяржаўнасці. Для гэтага былі запрошаны прадстаўнікі беларускага народа , якія сваёй доблесцю , працай і талентам праславілі Айчыну, а таксама прадстаўнікі моладзі , якія ідуць ім на змену.
Плошча Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь размешчана ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Яна ўяўляе сабой круг радыусам 50 м і паведамляецца з галоўным фасадам выставачнага павільёна НВЦ « Белэкспа » лесвіцай шырынёй 24 м. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы размяшчаюцца стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.
Старонка 3 “Правер сябе”
Зараз мы правядзём брэйн-рынг.