
Змест:
Уводзіны……………………………………………………………………3
1.Народнае хрысціянства………………………………………………….5
2.Народнае хрысціянства у сямейнай абраднасці………………………15
3.Народнае хрысціянства у каляндарнай абаднасці…………………….22
4.Культ вясковых святынь……………………………………………….30
Заключэнне………………………………………………………………..33
Спіс крыніц і літаратуры…………………………………………………35
Уводзіны
Насельніцтва Беларусі да нядаўняга часу было ў пераважнай большасці вясковым. У традыцыйным , аграрным грамадстве пераважае рэлігійны светапогляд, а таксама міфа-паэтычнае бачанне карціны свету.
Як вядома з гісторыі, на тэрыторыю Беларусі хрысціянства прыйшло на мяжы 1-га і 2-га тысячагодзяў нашай эры.Але тым не менш працэс хрысціянізацыі адбыўваўся вельмі паступова.Праваслаўная царква, якая да канца 14 стагодзя была пануячай на тэрыторыі Беларусі, засвойвала язычніцкія абрады, рытуалы і культы.З цягам часу абедзьве рэлігіі змешаліся і утварылі тое, што даследчыкі называюць народным хрысціянствам, народнай рэлігіяй, або сінкрэтызмам.
З канца 14 стагодзя у Беларусі пачынае імкліва распаўсюджвацца каталіцтва, якое з цягам часу набыло у беларуска-літоўскай дзяржаве ВКЛ пануючае становішча.З 1596 года беларускае правасаўнае насельніцтва стала пераводзіцца ва уніяцтва.Уніяцкая канфесія па сутнасці мала чым адрознівалась ад праваслаўя і заняла ягонае месца.З 1839 года пачаўся адваротны працэс: перавод уніятаў у праваслаўе, пад час якога не большая, але тым не менш значная частка уніятаў перайшла у знак пратэста у каталіцтва.
Народнае хрысціянства у амаль нязменлівым выглядзе, то бок народным праваслаўі і народным каталіцызме праіснавала да пачатку 20 стагодзя калі пачыналі перамагаць працэсы мадэрнізацыі.Але самы значны удар па рэлігійнай свядомасці вясковага насельніцтва быў нанесены пад час прыходу бальшавікоў і знаходжанні іх ва уладзе.Тут вельмі уважліва трэба глядзець на рэгіянальную спецыфіку, бо тэрыторыя беларускага Падзвіння фактычна з 1919 года(а калі браць нямецкую акупацыю то з 1915)да 1939 года было падзелена на дзве часткі.Адна уваходзіла у склад БССР, другая у склад Польшчы.За час існавання савецкай улады традыцыйнае вясковае грамадства было спачатку дэфармавана, а потым і амаль цалкам разбурана і ад яго засталіся толькі прадстаўнікі пераважна у выглядзе вясковых жанчын пенсійнага узроста.На традыцыйнае грамадства паўплывалі такія з’явы як калектывізацыя, раскулачванне, фізічнае вынішчэне насельніцтва спачатку савецкай уладай, а потым і нямецкімі нацыстамі,змаганне саветаў з рэлігіяй, навязванне атэізма.З таго моманту калі сяляне пачалі атрымоўваць пашпарты і сталі мець магчымасць ад’язджаць у гарады, то бок фактычна адмены новага прыгоннага права існаваўшага да канца 1960-ых, пачалася імклівая урбанізацыя.Сяляне якія з’язджалі у гарады паступова страчвалі мову, свае традыцыі, русіфікавалісь і пераставалі быць прадстаўнікамі традыцыйнага грамадства, але трэба заўважыць, што у сваёй большасці яны і не станавілісь прадстаўнікамі мадэрнай гарадской нацыі.
З сярэдзіны 1980-ых у СССР пачалась перабудова, якая была выклікана такойпрычынай як сістэмны крызіс у сферы палтычнага, сацыяльна-эканмічнага і духоўна-культурнага жыцця дзяржавы.Пачаліся перамены, лібэралізацыя амаль у кожнай сферы грамадства.Была дазволена у тым ліку і свабода веравызнання.З таго моманту пачалася імклівымі тэмпамі адраджацца рэлігія.Але трэба заўважыць , што гэты рэнесанс не аднаўляў рэлігійнай карціны свету а хутчэй пачаў дапаўняць у асяродзе гарадскога насельніцтва філасофскі, у тым ліку і матэрыялістычны светапогляд.З цягам часу колькасць вернікаў у Беларусі афіцыйна пачала пераўзыходзіць колькасць атэістаў.
Але тым не менш нас у нашым разглядзе не цікавіць гарадская культура.Мы у першую чаргу з’вяртаем увагу на вясковае грамадств якое на сучасным этапе перажывае пэўны крызіс.Пад час існавання савецкай улады вясковае насельніцтва усё роўна захоўвала свае традыцыі, сваю рэлігію, а наша задача у сваю чаргу іх зафіксаваць сістэматызаваць.
Наша даследванне ляжыць у рамках такой дысцыпліны як Этнаграфія Беларусі. Мэтай нашай працы зьяўляецца даследваць і ахарактыразаваць народнае хрысціянства беларусаў Падзвіння 20 стагодзя. Намі пазначаны наступныя задачы у дадзеным даследванні: 1.Вызначыць структуру і сэнс народнай рэлігіі, прасачыць уздзеянне на яе з боку савецкай а таксама польскай улады.2.Вызначыць уплыў народнага хрысціянства на сямейную абраднсць беларусаў Падзвіння.3.Ахарактарызаваць народнае хрысціянства ў каляндарнай абраднасці Беларускага падзвіння.4.Прасачыць асноўныя моманты характэрныя для культа вясковых святынь у кантэксце народнага хрысціянства.