
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Великовский С.И. «Новый роман» // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998.
Новы раман // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Шамякін І. Хлеб літаратуры // Шамякін І. Размова з чытачом.— Мн., 1979.
7.7.11. Драма і тэатр абсурду
Тэрмінам «драма абсурду» (даволі часта побач з ім ужываецца таксама тэрмін «антыдрама») абазначаецца цэлы шэраг твораў у еўрапейскай драматургіі 1950–1960-х гг., на аснове якіх узнік адпаведны тэатр.
Як і большасць мадэрнісцкіх з’яў у літаратуры і мастацтве ХХ ст., тэатр абсурду (яго яшчэ імянуюць «тэатрам жарту», «тэатрам парадоксу») склаўся найперш у Францыі. У пачатку 1950-х гг. у Парыжы прайшлі прэм’еры п’ес «Лысая спявачка» (1950) Э. Іанэска і «У чаканні Гадо» (1952) С. Бекета, якія і сталі першымі творамі новага тэатра.
Пошукі і эксперыменты Э. Іанэска і С. Бекета, іх аднадумцаў і паслядоўнікаў Г. Пінтэра, Т.Стопарда, Н. Сімпсана, С. Мрожака, Ж. Жэнэ, Б. Віяна, А. Адамава, Д. Буцаці і інш. былі ў пэўным сэнсе вельмі блізкімі да тых пошукаў, што вяліся ў прозе неараманістамі. Як і неараманісты, драматургі-абсурдысты адмовіліся ад традыцыйных персанажа і сюжэта, канкрэтных вобразаў. На змену апошнім прыйшлі абагульнена-сімвалічныя, універсальныя вобразы, якія маглі б інтэрпрэтавацца па-рознаму, а часам і зусім супярэчліва. «У тэатры абсурду паказвалася не столькі само жыццё, колькі яго ілюзорнасць, уяўнасць; чалавечае існаванне пазбаўлялася руху, дынамікі, дзеяння, прыпадабнялася да працэсу ўспамінаў ці простага гаварэння — з-за адсутнасці іншых форм рэалізацыі сябе чалавекам»1.
Праблемы, што закраналіся ў тэатры абсурду, мелі дачыненне да самых драматычных і нават трагічных аспектаў чалавечага жыцця і вырашаліся, як правіла, у экзістэнцыялісцкім духу. Таму невыпадкова, што найболып распаўсюджанымі ў тэатры абсурду сталі жанры трагікамедыі і трагіфарсу.
Пэўны комплекс прыёмаў характарызуе кампазіцыйна-стылёвую структуру антыдрамы. Надзвычай важная роля надаецца ў п’есе маналогу, пабудаванаму практычна па аналогіі з маналогам твораў «плыні свядомасці». Рэальнасць у п’есе трансфармуецца, у ёй дамінуе гратэск, па-сюррэалісцку спалучаецца неспалучальнае. «Антып’есы часта будуюцца па прынцыпу калейдаскопа, мантажу асобных рэплік ці спроб учынкаў (менавіта спроб, а не ўласна ўчынкаў, бо, як правіла, у тэатры абсурду нічога па-сапраўднаму не адбываецца). Персанажы часта ананімныя, што падкрэслівае іх безасабовасць, неадэкватнасць уласнаму «я», уніфікаванасць, а яшчэ — іх шматлікасць, множнасць»2.
Асяроддзе, у якім дзейнічаюць героі (больш правільна іх называць «негероямі» і яны «не дзейнічаюць»), — гэта замкнёная прастора, што ў выніку ўказвае на несвабоду чалавека, ягоную немагчымасць хоць нешта змяніць у сваім існаванні ці хоць бы пайсці з жыцця па ўласнаму жаданню. Гэтае асяроддзе нельга нават па-сапраўднаму ўявіць. Адсутнічае ў тэатры абсурду і час, таму невыпадкова яго часта імянуюць «тэатрам спыненага гадзінніка».
Творы драмы абсурду ў выніку сацыяльна-палітычных змен у нашым грамадстве сталі ставіцца і на Беларусі. Шэраг беларускіх драматургаў, у асноўным маладых (І. Сідарук, С. Мінскевіч, З. Вішнёў, А. Туровіч, І. Лік і некат. інш.), пачалі спрабаваць свае сілы ў напісанні п’ес у абсурдысцкай ці блізкай да яе манеры.