
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Ваксмахер М.Н. Дадаизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Каптерева Т. Дадаизм и сюрреализм // Модернизм.— М., 1969.
Кірылава Т.Дз. Дадаізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1985.— Т. 2.
Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
7.7.7. Сюррэалізм
Сюррэалізм (франц. surréalite — звышрэалізм альбо надрэалізм) — плынь у літаратуры і мастацтве, якая аформілася ў пачатку 1920-х гг. у Францыі, а затым хутка распаўсюдзілася па многіх краінах еўрапейскага кантынента і за яго межамі, у прыватнасці, у ЗША, Мексіцы, Японіі і інш.
«Вытокі сюррэалізму, па сведчанню яго стваральнікаў, бяруць свой пачатак яшчэ ў рамантызме, але асабліва цеснай была яго сувязь з сімвалізмам. Імкненне сімвалістаў стварыць сваю рэальнасць, іх пошукі свету ідэальнага, незямнога з дапамогай намёкаў, сімвалаў — усё гэта было блізкім новай плыні. Эксперыменты сімвалістаў у галіне мовы, іх спробы зрабіць слова нейкім знакам, што намякае на схаваную тайну, адарваць слова ад кантэксту — гэтыя і многія іншыя прыёмы будуць падхоплены і развіты сюррэалістамі. У той жа час рэальнасць у сюррэалістаў носіць адкрыта натуралістычны характар. Інтуітывізм і натуралізм у сюррэалістаў спалучыліся самым фантастычным чынам, імкнучыся падняцца і над матэрыялізмам, і над ідэалізмам»1.
Сам тэрмін «сюррэалізм» быў вынайдзены Г. Апалінэрам (прадмова да п’есы «Грудзі Тэрэсія», 1917), які тлумачыў яго як «вяртанне да прыроды». Тэарэтычна ж абгрунтаваў сюррэалізм прызнаны кіраўнік гэтай плыні — французскі паэт, празаік і псіхіятр А. Брэтон, былы дадаіст, які ў 1924 г. апублікаваў працу «Першы маніфест». Прычым у само паняцце «сюррэалізм» А. Брэтон і яго аднадумцы (П. Элюар, Р. Дэснос, П. Рэвердзі, С.-Ж. Перс, Ж. Както, Ф. Супо, Р. Вітрак, А. Арто і інш.) пачалі ўкладваць іншы сэнс у параўнанні з тым, што меў на ўвазе стваральнік тэрміна Г. Апалінэр (дарэчы, далёкі родзіч беларускага пісьменніка К. Каганца).
Сферай мастацтва для сюррэалістаў стала ў першую чаргу тое, што знаходзіцца па-за кантролем розуму. Яны «арыентаваліся на выяўленне падсвядомасці, паталагічных адхіленняў псіхікі, кашмарных сноў, назойлівых прывідаў, выпадковых і фантастычных асацыяцый, спалучэнне трагічнага з агідным, нізкім і смешным. У літаратуры (галоўным чынам у паэзіі) для сюррэалізму з’яўляецца характэрным «аўтаматычнае пісьмо» (запіс слоў, вобразаў і фрагментаў маўлення, якія ўзніклі ў выніку спантанных асацыяцый), адказ ад фабулы, лагічнага сюжэту, традыцыйных выяўленчых сродкаў, рыфмы, рытмікі і метра; у кінематографе і тэатральным мастацтве — выяўленне абсурднасці быцця ў гратэскавых формах, падкрэсленая рэчавасць асобных сцэн і кадраў, матэрыялізацыя метафар і гіпербал, татальнае абсмейванне грамадскага жыцця; у выяўленчым мастацтве — арыентацыя на калаж, імітацыя першабытнай творчасці, наўмыснае злучэнне метафарычнасці з элементамі натуралізму, спалучэнне рэальных, але лагічна несумяшчальных з’яў і аб’ектаў прыроды і грамадскага жыцця»1.
Сюррэалізм меў сваю базу ў філасофскіх тэорыях. Так, у прыватнасці, вялікі ўплыў на яго фармаванне аказалі філосафы А. Шапэнгауэр і А. Бергсан, якія лічылі неабходным спалучэнне ў мастацтве элементаў рэальнасці і алагічнай фантастыкі, а ў творчым акце велізарную ролю адводзілі інтуітыўнаму. Акрамя таго, «адчувальным было ўздзеянне на сюррэалістаў аўстрыйскага філосафа і псіхіятра З. Фрэйда з яго тэорыяй і метадам псіхааналізу. А. Брэтон, сам урач-неўрапатолаг, пазнаёміўся з вучэннем З. Фрэйда ў час першай сусветнай вайны і карыстаўся яго метадамі лячэння, а пазней з З. Фрэйдам перапісваўся. У вучэнні З. Фрэйда сюррэалістам імпанавалі ўвага да падсвядомасці, канстатацыя адсутнасці прынцыповай розніцы паміж псіхічнай нормай і паталогіяй ..., імкненне вытлумачыць паводзіны і ўчынкі людзей як спецыфічны працяг падзей, увасобленых у сне, і інш.»2.
Літаратурны сюррэалізм — гэта толькі частка агульнага мастацкага сюррэалізму. Не намнога слабей, а, магчыма, яшчэ і мацней, сюррэалізм выявіўся ў жывапісе. Аб гэтым сведчыць творчасць шэрагу буйных мастакоў ХХ ст., і ў першую чаргу С. Далі, які, дарэчы, даволі часта любіў паўтараць, што сюррэалізм — гэта не толькі яго карціны, але і ён сам.
У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. цэнтр сюррэалізму перамясціўся ў ЗША, куды ў сувязі з вайной у Еўропе эмігравалі А. Брэтон, І. Тангі, С. Далі і інш. мастакі. Спробы поўнасцю адрадзіць пасля заканчэння вайны сюррэалізм у Францыі былі малапаспяховымі. Тым не меней дадзены метад праіснаваў аж да самага пачатку 1960-х гг. і аказаў уплыў на такія плыні ў еўрапейскім і сусветным мастацтве сярэдзіны — другой паловы ХХ ст., як абстракцыянізм, поп-арт, «новы раман», тэатр абсурду і інш.