
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Аксенова Е. Пафос // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.
Андреев А.Н. Сатирический пафос как духовно-эстетическая категория // Андреев А.Н. Методология литературоведения.— Мн., 2000.
Белинский В.Г. Сочинения Александра Пушкина // Хрестоматия по теории литературы / Сост. Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Гегель Г.В.Ф. Лекции по эстетике // Хрестоматия по теории литературы / Сост. Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Майсейчык А.А. Пафас // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
Манн Ю.В. Пафос // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Рагойша В. Пафас // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Руднева Е.Г. Пафос художественного произведения (из истории проблемы).— М., 1977.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Пафос // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
2.3. Канфлікт
Яшчэ адзін з кампанентаў уласна змястоўнага пласту твора — гэта канфлікт.
Канфліктам (ад лац. conflictus — сутыкненне) называюцца супярэчнасці, што ўвасоблены ў творы ў вобразах персанажаў, якія ўступаюць паміж сабой у пэўныя ўзаемаадносіны, выражаныя ці ў прамым дзеянні, г. зн. у паводзінах і ўчынках, ці ў скрытых, прыхаваных формах (устойлівыя канфліктныя станы, якія не выяўляюцца прама, а праз пэўную пазіцыю герояў, іх перакананні і г. д.).
Звычайна канфлікт выступае ў выглядзе калізіі (часам дадзеныя тэрміны трактуюцца як сінонімы; ёсць таксама і іншыя разуменні калізіі, адрозныя ад таго, якое мы прыводзім у якасці найбольш пашыранага) — прамога сутыкнення і барацьбы супрацьлеглых сіл: характараў і абставін, некалькіх характараў, розных бакоў аднаго і таго ж характару. Даволі часта ў мастацкай літаратуры сустракаюцца творы, дзе прысутнічаюць усе адзначаныя разнавіднасці супярэчнасцей, г. зн. герой можа змагацца і з неблагапрыемнымі знешнімі абставінамі, і са сваімі прамымі праціўнікамі ці антыподамі, і, урэшце, з самім сабой.
Канфлікт з’яўляецца асновай і рухаючай сілай дзеяння і ў выніку вызначае асноўныя стадыі развіцця сюжэта: зараджэнне канфлікту звычайна адбываецца ў завязцы дзеяння; яго нарастанне, пашырэнне і паглыбленне — на этапе развіцця дзеяння; кульмінацыя ж знамянуе сабой найвышэйшае абвастрэнне канфлікту. Такім чынам, вастрыня і глыбіня канфлікту напрамую залежаць ад сюжэта, яго падзейна-якасных характарыстык1.
Канфлікт — важны атрыбут эпічных твораў. Яшчэ важнейшая яго роля ў драме. Наогул творы дадзенага роду немагчыма ўявіць без канфлікту. Нездарма ў свой час К. Крапіва сцвярджаў загалоўкам аднаго з уласных артыкулаў, што «канфлікт — аснова п’есы».
Застаецца дыскусійным пытанне наконт канфлікту ў лірыцы, дзе ён «іншы раз наогул адсутнічае, часам праяўляецца ў спецыфічным лірычным сюжэце ..., часта ж — пазасюжэтна, у прамым лірычным сцвярджэнні, семантычнай антытэзе, сінтаксічным паралелізме і г. д.»2.
Канфлікт арганізоўвае і змацоўвае мастацкі твор на ўсіх яго ўзроўнях. Сам жа ён можа трансфармавацца ў ходзе разгортвання: то згладжвацца, то абвастрацца, паўстаючы «на выхадзе» іншым, чым на «ўваходзе». «Нязменнасць канфлікту, яго тоеснасць самому сабе часта абазначае схематызм і малую мастацкасць твора, яго жорсткую маралістычную ці палітычную зададзенасць»3.
Эстэтычная спецыфіка канфлікту, яго пафас залежаць ад характару сіл, што ўзаемадзейнічаюць. Канфлікт высокага і высокага (сіл, характараў, перакананняў, ідэй) параджае трагічны пафас; нізкага і нізкага — камічны; высокага і нізкага — гераічны; нізкага і высокага — сатырычны; эстэтычна значная адсутнасць канфлікту нясе ў сабе ідылічны пафас.
На змест і мастацкую спецыфіку канфлікту накладваюць пэўны адбітак час, эпоха. Таму невыпадкова даследчыкі літаратуры гавораць аб пэўнай агульнасці канфліктаў у межах аднаго часу, адной эпохі. Так, для антычнага мастацтва цэнтральным з’яўляўся канфлікт абмежаванага ў сваіх прадбачаннях чалавека і ўсемагутнага року; у сярэднія вякі ў літаратуры і мастацтве адлюстроўваўся пераважна канфлікт боскага і д’ябальскага, духоўнага і пачуццёвага ў прыродзе чалавека; у эпоху Адраджэння універсальная і гераічная асоба змагаецца з антыгуманнай і бяздушнай светабудовай; творы класіцызму адлюстравалі барацьбу ў асобе чалавека прыватных і грамадскіх памкненняў, жарсці і доўгу; рамантычнае мастацтва ўвасабляла барацьбу ідэалу з рэчаіснасцю, генія з натоўпам, духоўнай свабоды з матэрыяльнай прыземленасцю; рэалізм ХІХ ст. звярнуў асаблівую ўвагу на барацьбу неардынарнай і духоўна багатай асобы з не надта спрыяльным для рэалізацыі яе ўнутраных патэнцый грамадскім укладам; у літаратуры мадэрнізму «канфлікт трактуецца, як правіла, глабальна — як вечная і неадольна-бязвыхадная разарванасць чалавека, супрацьстаянне сацыяльнага і біялагічнага, свядомага і падсвядомага ў яго прыродзе, невырашальная супярэчнасць адзінокага індывіда з адчужанай ад яго рэальнасцю»1.