
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Дуганов Р.В. Футуризм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.
Конан У.М. Футурызм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Напрамак літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Футуризм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
7.7.6. Дадаізм
Дадаізм (франц. dada — конік, драўляная палачка, у пераносным сэнсе — нешта няскладнае, дзіцячы лепет) узнік у Швейцарыі ў 1916 г. і ўвайшоў у гісторыю культуры, літаратуры і мастацтва як адна з самых разбуральных плыней. Яго стваральнікамі сталі ў асноўным маладыя пісьменнікі, мастакі, якія збеглі са сваіх ваюючых краін у нейтральную Швейцарыю. Менавіта тут, у Цюрыху, і была заснавана літаратурная група «Дада», у якую ўвайшлі немцы Х. Баль, Р. Хюльзэнбек, Г. Арп і інш. Кіраўніком групы стаў француз румынскага паходжання, паэт і эсэіст Т. Тцара.
Дадаісты ўспрымалі рэчаіснасць як царства хаосу і абсурду, таму рэальнымі, на думку прыхільнікаў дадзенай літаратурна-мастацкай канцэпцыі, могуць быць толькі гукі ў іх шматстайных спалучэннях, бясконцыя паўторы фраз і слоў, якія пазбаўлены ўсякага сэнсу і логікі. На аснове дадзеных тэарэтычных пастулатаў дадаісты стварылі «вершы без слоў», «гукавыя паэмы» і г. д. «Такога татальнага непрымання рэчаіснасці,— піша Е. Лявонава,— непрызнання якой бы то ні было традыцыі, рэалістычнай ці нерэалістычнай, такога культывавання абсурду, імкнення разбурыць усё, што ўжо ўсталявалася, мастацтва яшчэ не ведала. У той жа час,— зазначае даследчыца,— расцэньваць дадаізм толькі як выклік таксама было б несправядліва, асабліва напачатку руху. Пры ўсёй няпэўнасці, расплывістасці мэтаў і задач сярод апошніх адна асабліва вабіла дадаістаў: стварэнне новай літаратурнай мовы, з самага пачатку, са слова. Дзеля гэтага трэба было, на думку дадаістаў, адмовіцца ад мовы агульнапрынятай, «сцёртай» ад доўгага выкарыстання, ад усіх літаратурных нормаў»1.
Большасць рысаў і прыкмет творчасці прыхільнікаў новай плыні былі акрэслены ў калектыўным «Дадаісцкім маніфесце 1918 года». Гэта «бруіцкі» або «шумавы верш», «сімультанны верш», «сумбурныя перазовы ўсяго на свеце», а таксама іншыя прыёмы, прызначаныя перадаваць жыццё з усёй яго жорсткасцю, гвалтам, напружанасцю, усяісным адмаўленнем.
Пэўным чынам апаціравалі публіку і тэатралізаваныя прадстаўленні, на якіх дадаісты дэкламавалі свае «фанетычныя паэмы»: словы, склады ці нават толькі гукі падбіраліся тут і ставіліся побач не па сэнсу, а па гукавой афарбоўцы. Карысталіся дадаісты і такімі метадамі «напісання» твораў, як калаж; наклейванне на паперу розных выразак з газет ці часопісаў; калектыўнае пісьмо, пры якім у якасці абавязковай умовы было тое, што кожны наступны аўтар не павінен быў ведаць напісанае папярэднікам; і г. д.
У 1918 г. намаганнямі Р. Хюльзэнбека і шэрагу яго аднадумцаў была створана берлінская група дадаістаў. Дзейнасць гэтай групы адносіцца ўжо да першых пасляваенных гадоў, калі небяспека мабілізацыі ў войска знікла і з’явілася магчымасць пакінуць Швейцарыю. Не толькі ў Германіі, але і ў Францыі дадаісты яшчэ працягвалі нейкі час (прыкладна да 1924 г.) працаваць; тут да іх далучыліся Л. Арагон, П. Элюар і шэраг інш. французскіх паэтаў.