Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
916.99 Кб
Скачать

Літаратура

Андреев Ю.А. Движение реализма.— Л., 1978.

Аникст А.А., Мотылева Т.Л. Реализм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Борев Ю.Б. Художественные направления в искусстве ХХ века. Борьба реализма и мо­дернизма.— М., 1986.

Волков И.Ф. Творческие методы и художественные системы.— 2-е изд., испр. и доп.— М., 1989.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983.

Дмитриев В. Реализм и художественная условность.— М., 1974.

Днепров В. Проблемы реализма.— Л., 1961.

Зарубежная литература ХІХ века: Реализм: Хрестоматия историко-литературных материалов.— М., 1990.

Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998.

Мотылёва Т.Л. Достояние современного реализма.— М., 1973.

Называть вещи своими именами: Программные выступления мастеров западноевропей­ской литературы ХХ века / Сост. Л.Г. Андреев.— М., 1986.

Николаев П.А. Реализм как творческий метод. Историко-теоретические очерки.— М., 1975.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Петров С.М. Реализм.— М., 1964.

Петров С.М. Критический реализм.— М., 1980.

Проблемы реализма в мировой литературе.— М., 1959.

Проблемы становления реализма в литературах Востока. Материалы дискуссии.— М., 1964.

Проблемы типологии русского реализма.— М., 1969.

Рагойша В. Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Реализм и его соотношения с другими творческими методами.— М., 1962.

Реализм как творческий метод.— М., 1975.

Реализм и художественные искания ХХ века.— М., 1969.

Современные проблемы реализма и модернизм.— М., 1986.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Реализм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Сучков Г. Исторические судьбы реализма.— М., 1978.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры

Рэалістычныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры ўпершыню далі аб сабе моцна знаць яшчэ ў пачатку XVI ст. у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Затым яны ў той альбо іншай ступені выяўляліся ў палемічнай літаратуры канца XVI — пачатку XVII стст., у беларускіх інтэрмедыях, у «Камедыі» К. Марашэўскага, у бурлескных паэмах «Два д’яблы», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Парэформенная творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пазначана істотным развіццём і ўзмацненнем рэалістычнага пачатку ў нашай літаратуры.

Першым жа беларускім пісьменнікам, які практычна поўнасцю перайшоў на рэалістычныя пазіцыі ў мастацкім адлюстраванні рэчаіснасці, стаў Ф. Багушэвіч. Творчасць яго, і гэта заканамерна, вызначаецца моцным крытычным пафасам. Такім чынам, Ф. Багушэвіч поўнасцю ішоў у нагу са сваім часам. Мастацкія заваёвы Ф.Багушэвіча ў плане рэалістычнага адлюстравання жыцця пэўным чынам працягнулі і замацавалі Я. Лучына і А. Гурыновіч.

У першыя тры дзесяцігоддзі ХХ ст. рэалізм атрымаў у беларускай літаратуры сваё далейшае развіццё. Заўважым, што ён цесна судакранаецца з рамантызмам і сімвалізмам (творчасць Цёткі, М. Багдановіча, Я. Купалы, М. Гарэцкага, З. Бядулі, М. Чарота, У. Жылкі, М. Зарэцкага і некат. інш. пісьменнікаў), а таксама з натуралістычнымі (творчасць Ядвігіна Ш., Ц. Гартнага і інш.) і дэкадэнцка-мадэрнісцкімі (творчасць Я. Пушчы, Я. Скрыгана, Т. Кляшторнага, А. Бабарэкі, П. Шукайлы, Я. Відука і інш.) павевамі ў нашай літаратуры. Некаторыя, найбольш характэрныя праявы такога ўзаемадачынення і ўзаемадзеяння, і асабліва паміж рэ­алізмам і неарамантызмам (рамантыкай), назіраюцца ў пасля­ваеннай беларускай літаратуры, аб чым сведчыць творчасць У. Караткевіча, М. Стральцова і некат. інш. аўтараў.

Пераважная большасць беларускіх даваенных, пасляваенных і сучасных пісьменнікаў (за выключэннем заходнебеларускіх літаратараў, а таксама пісьменнікаў, якія апынуліся ў эміграцыі) павінна была спавядаць аж да канца 1980-х гг. прынцыпы г. зв. «сацы­ялістычнага рэалізму», прычым у самых што ні на ёсць яго кананічных формах, у выніку чаго наша нацыянальная літаратура сыйшла са свайго ў цэлым нармальнага шляху развіцця і ў выніку вельмі шмат згубіла. Разам з тым некаторыя, найбольш тале­навітыя, аўтары, такія, напрыклад, як І. Мележ, А. Макаёнак, В. Быкаў, У. Караткевіч і некат. інш., усё-такі здолелі пэўным чынам узняцца над часам і эпохай і далі нашаму народу і сусветнаму су­польніцтву сап­раўды рэалістычныя, глыбока праўдзівыя і вартыя ўвагі творы.