
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Аверинцев С.С., Андреев М.Л., Гаспаров М.Л., Гринцер П.А., Михайлов А.В. Категории поэтики в смене литературных эпох // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания.— М., 1994.
Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.
Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.
Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа.— М., 1976.
Поспелов Г.Н. Проблемы исторического развития литературы.— М., 1972.
Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Типология и взаимосвязи литератур Древнего мира.— М., 1971.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
6. Асноўныя этапы
Літаратурнага працэсу на Беларусі,
НайБольш характэрныя асаблівасці
Яго працякання
Як адзначае П. Дзюбайла, «літаратурны працэс на Беларусі складваўся спецыфічна .... Ужо ў ХVІ–ХVІІ стст. беларуская літаратура дасягнула значнага ўзроўню, хоць да сярэдзіны ХІХ ст. гаварыць пра літаратурны працэс можна толькі ўмоўна, бо ён быў вельмі разрэджаны, перарывісты ў сувязі з невялікай колькасцю літаратурных фактаў і з’яў»1. І толькі ў 2-й палове ХІХ ст. нацыянальны літаратурны працэс набыў выразныя рысы ў сувязі з прыходам у літаратуру В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і некат. інш. пісьменнікаў. З гэтага часу, а яшчэ больш заўважальна — з пачатку ХХ ст. — пачалося паскоранае развіццё беларускай літаратуры. «Сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго літаратурнага плана, аднаго метаду на іншыя, перамешванне розных тэндэнцый характэрны для гэтага перыяду»2. Даволі своеасабліва, напрыклад, спалучаліся рысы рэалізму, рамантызму (неарамантызму), сімвалізму ў творчасці Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча, З. Бядулі і інш. аўтараў. Цікава і ў многім паказальна, што набраны тэмп у развіцці беларускага прыгожага пісьменства крыху сцішылі, але не перапынілі зусім Першая сусветная і Грамадзянская войны. У 1920-я гг. літаратурны рух на Беларусі (і ў першую чаргу ў Савецкай яе частцы) наогул набыў незвычайны размах. Актыўную (хоць і не заўсёды адназначна станоўчую) ролю адыгралі ў літаратурным жыцці 1920-х гг. літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». У канцы 1920-х гг. пачаўся спад у літаратурным развіцці на Беларусі, вызваны станаўленнем культу асобы і пачаткам барацьбы з «нацдэмамі». Наступнае дзесяцігоддзе ў літаратурным жыцці Савецкай Беларусі можна ўмоўна назваць «глухім». Хоць, зазначым, развіццё літаратуры поўнасцю не прыпынілася. Проста яна стала іншага гатунку. Вядомы айчынны тэкстолаг і гісторык літаратуразнаўства М. Мушынскі на падставе цэлага шэрагу фактаў указвае на ледзь-ледзь заўважальнае ажыўленне ў нацыянальным літаратурным працэсе, і ў першую чаргу ў літаратурна-крытычным яго складніку, у самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг.3 (дарэчы, штосьці падобнае, зноў жа згодна з М. Мушынскім, адбылося ў першыя пасляваенныя гады4). Адной з цікавых асаблівасцей развіцця прыгожага пісьменства на Беларусі ў 1920–1930-х гг. з’яўлялася паралельнае існаванне не тое, каб надта ўжо і адрозных, аднак усё-такі і не зусім падобных адна на другую літаратур — беларускай савецкай і заходнебеларускай. Вядома, шляхі іх вельмі часта перакрыжоўваліся, аднак развіваліся яны ўсё-такі адносна самастойна.
У другой палове 1950-х гг. у сувязі з «хрушчоўскай адлігай» літаратурны працэс пачаў набіраць хуткасць, становячыся пры гэтым больш шмагранным, глыбокім і ўсеабдымным. Дзякуючы творчым намаганням лепшых айчынных майстроў слова (В. Быкава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Караткевіча, М. Танка, А. Куляшова, А. Макаёнка, П. Панчанкі і інш.), беларуская літаратура выйшла на ўсесаюзны, еўрапейскі, а месцамі і на сусветны ўзровень. Істотна пашырыліся яе тэматычныя гарызонты, непараўнальна выраслі і ўзбагаціліся жанравая і стылёвая палітры.
Адназначна можна сцвярджаць, што ў канцы 1980-х гг. у сувязі з вядомымі падзеямі ў нашай былой агульнай краіне, СССР, пакрысе пачалі адбывацца даволі істотныя змены і ў асаблівасцях працякання нацыянальнага літаратурнага працэсу.