Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
916.99 Кб
Скачать

Літаратура

Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.

Благой Д.Д. Литературный процесс и его закономерности // Благой Д.Д. От Кантемира до наших дней.— М., 1972.— Т. 1.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Волков И.Ф. Творческие методы и художественные системы.— 2-е изд., испр. и доп.— М., 1989.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.

Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983.

Гуревич А.М. Направление и течение литературные // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Литературный процесс / Под ред. Г.Н. Поспелова.— М., 1981.

Мещерякова М.И. Литература в таблицах и схемах.— М., 2000.

Наливайко Д.С. Искусство: направления, течения, стили.— Киев, 1981.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Сквозников В.Д. Метод художественный (творческий метод) // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Литературный процесс; Школа литературная; Течение литературное // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Творческие методы и литературные направления / Под ред. П.А. Николаева, И.Ф. Волкова, С.В. Калачёвой.— М., 1987.

Творческий метод. Сб-к. ст.— М., 1960.

Тимофеев Л.И. Метод художественный // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Хализев В.Е. Литературный процесс // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе

Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоўваюць складаныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узнікаючым новым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпрацаваным, наследуецца, працягваецца ад эпохі да эпохі.

Традыцыя (ад лац. traditio — перадача, паданне) — гэта культурна-мастацкі вопыт мінулых эпох, успрыняты і засвоены пісьменнікамі як актуальны і ўвесь час каштоўны, выступаючы для іх у якасці творчага арыенціру. «Ажыццяўляючы сувязь часоў, традыцыя знамянуе выбіральнае ініцыятыўна-стваральнае авалодванне спадчынай папярэдніх пакаленняў у імя вырашэння сучасных мастацкіх задач»1. Традыцыі заканамерна «спадарожнічае абнаўленне літаратуры, г. зн. наватарства», якое «выступае як творчая перакампаноўка і дабудоўванне ўзятага ў папярэднікаў, а ў найбольш яркіх і маштабных праявах — як узнікненне ў літаратурным працэсе беспрэцэдэнтна новага, якое мае сусветна-гістарычную значнасць»1. Такім новым, для прыкладу, з’яўляецца: асваенне прыватнага жыцця чалавека сентыменталістамі; адкрыццё бясконцасці суб’ектыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі; узнаўленне «дыялектыкі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дастаеўскім і Л. Талстым; радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэхавым; і інш.

Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а таксама наследавання канонам (пераважна ў літаратурах старажытнасці і сярэднявечча). Выступаючы часта як свядомая, «праграмная» арыентацыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўваходзіць у літаратурную творчасць стыхійна, незалежна ад намераў аўтараў. У якасці традыцыйнага пісьменнікамі засвойваецца вельмі многае — ад тэматычных пластоў да складаных стылістычных фігур і прыёмаў. Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэлы фонд пераемнасці. Самае запатрабаванае з таго, што знаходзіцца ў дадзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай. Як канстатуе В. Халізеў, «топіка разнародная. Нязменна прысутнічаюць у літаратурнай творчасці тыпы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, трагічнае, смех і г. д.), маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, ісціна і прыгажосць), «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэнсамі, і, нарэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заўсёды і ўсюды»2.

Гармонія традыцый і наватарства як пачаткаў узаемадапаўняльных — важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратурнай творчасці. Для літаратуры і мастацтва з’яўляецца малапрадуктыўным (калі не згубным), з аднаго боку, культ самадастатковага наватарства, «творчасці з нічога», разумовага эксперыментавання, а з другога, кансервацыя традыцый, звужэнне іх да традыцыйнасці, недавер да новага, што ў канчатковым выпадку вядзе да эпігонства.