Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
916.99 Кб
Скачать

Літаратура

Арочка М.М. Беларуская савецкая паэма.— Мн., 1979.

Бечык В.Л. Балада ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Жаков А.Г. Современная советская поэма.— Мн., 1981.

Казека Я. Беларуская байка // Казека Я. Няходжанай дарогай.— Мн., 1973.

Казека І.Д. Байка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Лазарук М.А. Паэма ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Майсейчык А.А. Аповесць вершаваная // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Аповесць; Байка; Балада; Паэма; Раман вершаваны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Салавей Л.М. Беларуская народная балада.— Мн., 1980.

Сучасная беларуская паэзія.— Мн., 1970.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Тодоров Л. Лиро-эпический жанр // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Штэйнер І.Ф. Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура.— Мн., 1989.

Штэйнер І.Ф. Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі.— Мн., 1993.

Штэйнер І.Ф. Балада: гісторыка-тэарэтычны нарыс: У 2 ч.— Гомель, 1993.— Ч. 1–2.

Эпштейн М.Н Лиро-эпический жанр // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Раздзел ііі літаратурны працэс

1. Азначэнне літаратурнага працэсу.

Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і сацыяльна абумоўленае функцыянаванне і эвалюцыя літаратуры і з’яў, што ёй спадарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэўнай краіне, рэгіёне альбо наогул у свеце.

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі абставінамі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этычнымі прынцыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з распрацаванасцю літаратурнай мовы і развіццём розных відаў мастацтва. ... Для літаратурнага працэсу характэрны такія прыкметы, як масавасць і бесперапыннасць літаратурных з’яў і фактаў, пісьменніцкія ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы, пераемнасць і развіццё літаратурна-мастацкіх традыцый»1.

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў сябе як самі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна неаднародныя і рознаякасныя — ад высокіх узораў да эпігонскай, бульварнай ці масавай літаратуры, так і формы іх грамадскага бытавання: публікацыі, выданні, літаратурную крытыку, водгукі вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, палітыкаў, а таксама звычайных чытачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апублікаваныя ў друку альбо занатаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай літаратуры. «Неад’емнымі кампанентамі літаратурнага працэсу апошніх стагоддзяў сталі як факты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праграмы літаратурнай творчасці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба розных ідэйна-мастацкіх напрамкаў і плыней»1.

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэлагу шэрагу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поўнага адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдасца, паспрабуем даць дадзеным паняццям-тэрмінам найбольш шырокаўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага працэсу неабходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастацкага альбо творчага метаду2. Пад ім, піша В. Рагойша, падразумяваецца «сістэма гістарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мастакі, блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры адборы, абагульненні і ацэнцы жыццёвых з’яў»3. Паводле М. Мешчараковай, мастацкім метадам называецца «асаблівы тып вобразнага бачання свету (канцэпцыя свету і чалавека); гістарычна сфарміраваны спосаб адлюстравання (узнаўлення і перастварэння, тыпізацыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, абагульнення і ацэнкі жыццёвага матэрыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мастацка-вобразнага адлюстравання; агульны тып падыходу пісьменніка да рэчаіснасці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прынцыпы мастацкага адбору; 2) спосабы мастацкага абагульнення; 3) прынцыпы эстэтычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прынцыпы мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мастацтва»4. Мастацкі метад «бывае рэалістычны і нерэалістычны, прадуктыўны (фарміруючы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утвараючы адзін літаратурны напрамак)»5. Гісторыя развіцця сусветнага прыгожага пісьменства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, натуралізм, мадэрнізм (магчыма, ужо можна весці гаворку і аб постмадэрнізме). На аснове ледзь ці не ўсіх з іх утварыліся адпаведныя літаратурныя напрамкі ў сваім канкрэтным стылявым выяўленні (г. зв. «вялікія» стылі, паводле Дз. Ліхачова). Унутры літаратурных напрамкаў (альбо як адгалінаванні ад іх) часам узнікаюць літаратурныя плыні (грамадзянская плынь у рускім рамантызме; імпрэсіянізм, футурызм і інш. у мадэрнізме), групоўкі («Бура і націск», «Гёцінгенскі гай» у Германіі, «Арзамас» у Рассіі, «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» на Беларусі) і школы («азёрная школа» ў англійскім рамантызме, кубафутурызм у рускім футурызме і інш.). Самым буйным утварэннем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пераважная большасць літаратуры цэлага кантынента альбо наогул усяго свету ў пэўны эпахальны адрэзак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сістэма — «спецыфічна мастацкая разнавіднасць гістарычна ўтворанага тыпа грамадскай свядомасці і дзейнасці, якая валодае сваімі змястоўнымі кампанентамі і сваім тыпам сувязей паміж імі, а значыць, і сваімі самымі агульнымі асаблівасцямі мастацкай формы»1. І. Волкаў вылучае ў гісторыі сусветнага мастацтва і літаратуры такія мастацкія сістэмы2, як антычная класіка, гуманістычная літаратура Адраджэння, класіцызм, літаратура Асветніцтва ХVІІІ ст., рамантызм, рэалізм, мадэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маштабе даследуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апошняе пры гэтым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэнтры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй, — вывучэнне шляхоў эвалюцыі асобных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, і ў першую чаргу відаў і жанраў прыгожага пісьменства.