Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
916.99 Кб
Скачать

Літаратура

Архитектоника // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Жирмунский В.М. Композиция лирических произведений // Жирмунский В.М. Теория стиха.— Л., 1975.

Жураўлёў В.П. Структура твора.— Мн., 1978.

Кожинов В.В. Сюжет, фабула, композиция // Теория литературы: Основные проблемы в историческом освещении.— М., 1964.— Кн. 2.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Пяткевіч А. Сюжэт, кампазіцыя, характар.— Мн., 1981.

Пяткевіч А.М., Шпакоўскі І.С. Кампазіцыя // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бела­русі: У 5 т.— Мн., 1985.— Т. 2.

Рагойша В. Амебейная кампазіцыя; Кальцавая кампазіцыя; Кампазіцыя // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Ревякин А. Композиция // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-состави­тели Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Сахновский-Панкеев В.А. Драма: Конфликт. Композиция. Сценическая жизнь.— М.–Л., 1969.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Композиция; Архитектоника // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.

Успенский Б.А. Поэтика композиции // Успенский Б.А. Семиотика искусства.— М., 1995.

Хализев В.Е. Композиция // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Холодов Е.Г. Композиция драмы.— М., 1957.

Чернец Л.В. Композиция // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Ос­новные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Шпакоўскі І.С. Прынцыпы і формы лірычнай кампазіцыі // Жураўлёў В.П., Шпакоўскі І.С., Яскевіч А.С. Пытанні паэтыкі.— Мн., 1974.

4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора

У кожнага, хто звяртаецца да разгляду літаратурна-мастацкага твора, выпрацоўваюцца нейкія свае ўласныя падыходы і ўстаноўкі. Разам з тым ніводзін сур’ёзны вучоны не можа не арыентавацца на шэраг універсальных і агульнапрынятых момантаў, выпрацаваных метадалогіяй і методыкай літаратуразнаўства.

Пры разглядзе любога літаратурнага твора неабходна падыходзіць да яго перш за ўсё як да з’явы мастацкай, г. зн. вызначыць ступень эстэтычнай вартасці твора. Такім чынам, першым момантам-прынцыпам разгляду літаратурнага твора з’яўляецца эстэтычны прынцып, які патрабуе «звяртаць увагу не толькі на тое, што ў ім выяўлена (тэматыка, праблематыка, матывы, ідэйная скіраванасць, пафас), якая вобразная канцэпцыя асобы ў ім увасоблена, але і як гэта здзейснена пісьменнікам: ці адпавядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі прадуманы яго сюжэт, кампазіцыя, вобразная сістэма, наколькі багатая і натуральная моўная палітра і г. д. Эстэтычныя пачуцці абуджаюцца не толькі аб’ектам і прадметам выяўлення, але і мастацкай формай. Эстэтычны ідэал, увасоблены ў літаратурным творы, і ступень мастацкай дасканаласці гэтага твора, майстэрства пісьменніка — вось два галоўныя моманты, якія вызначаюць эстэтычную вартасць літаратурнай творчасці»1.

Наступным важным прынцыпам навуковага даследавання мастацкага твора з’яўляецца прынцып гістарызму, што «патрабуе разглядаць літаратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякультурнымі і гістарычнымі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж іншымі з’явамі, а таксама ў іх развіцці»2. Прынцып гістарызму нацэльвае на кантэкстуальнае вывучэнне мастацкай творчасці. Кантэксты творчасці пісьменніка, будучы даволі шматпланавымі, «заслугоўваюць самай пільнай увагі літаратуразнаўцаў. ... Вывучэнне кантэкстаў літаратурнай творчасці — гэта неабходная ўмова пранікнення ў сэнсавыя глыбіні твораў, адна з істотных перадумоў спасціжэння як аўтарскіх канцэпцый, так і першасных інтуіцый пісьменнікаў»3.

Наступны прынцып — гэта прынцып сістэмнасці, які нацэльвае «бачыць у літаратурным творы сістэму — комплекс узаемападпарадкавальных кампанентаў, што характарызуюцца іх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (грамадскім, мастацкім), уключэннем гэтай сістэмы ў сістэмы больш высокага парадку (творчасць пісьменніка, нацыянальная літаратура, грамадская свядомасць і інш.), праяўленнем кожнага кампанента як самастойнай сістэмы ніжэйшага ўзроўню»4.

Прынцып усебаковасці патрабуе ад даследчыка пры аналізе літаратурнага твора арыентавацца на вывучэнне ўсіх яго кампанентаў-складнікаў (і змястоўных, і фармальных, а таксама змястоўна-фармальных альбо «двайнога падпарадкавання»), прычым з абавязковым улікам іх непарыўнага адзінства і ўзаемаабумоўленасці. Як вельмі слушна зазначае В. Рагойша, «прынцып усебаковасці засцерагае нас ад аднабаковасці ацэнак, патрабуе ўлічваць пры аналізе твора як яго пазітыўныя якасці, так і негатыўныя. Нарэшце, гэты прынцып сведчыць пра неабходнасць арганічна паядноўваць пры аналізе літаратуры ўсе ранейшыя прынцыпы: эстэтычны, гістарычны, сістэмнасці»5.

І, нарэшце, апошні важны прынцып аналізу мастацкага твора, на які павінен абавязкова арыентавацца даследчык літаратуры ў сваёй працы, — гэта прынцып спалучэння аналізу з сінтэзам. Атрыманыя ў канчатковым выніку заключэнні, вывады і абагульненні адносна твора (ці групы твораў) імянуюцца ў літаратуразнаўстве інтэрпрэтацыямі. Як вядома, яны могуць быць самымі рознымі, што з’яўляецца ў прынцыпе зразумелым і наогул нармальным. Разам з тым В. Халізеў лічыць неабходным сфармуляваць тры агульнатэарэтычныя палажэнні адносна літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый. «Па-першае: мастацкі змест не можа быць вычарпаны якой-небудзь адзінкавай трактоўкай твора. Літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі (як і ўсе іншыя формы навуковых ведаў) здольныя ўбіраць у сябе толькі адносныя ісціны. Ніякаму акту асэнсавання твора мастацтва (нават самаму пранікнёнаму і глыбокаму) не дадзена стаць адзінкава і вычарпальна правільным. Працэс спасціжэння сэнсу вялікіх мастацкіх тварэнняў бясконцы. ... Па-другое: нельга не лічыцца з неаднаразова выказанымі меркаваннямі ... аб тым, што літаратуразнаўчыя трактоўкі славесна-мастацкіх тварэнняў павінны быць перш за ўсё аргументаванымі і дакладнымі, улічваць складаныя і шматпланавыя сувязі з цэлым кожнага тэкставага элемента. Такое абавязковае патрабаванне, што прад’яўляецца да інтэрпрэтацый, калі яны хоць у якойсьці ступені прэтэндуюць на навуковасць. Літаратуразнаўчым прачытанням супрацьпаказаны як бясконцы паўтор відавочных ісцін, так і адвольнае фантазіраванне па слядах мастацкіх тэкстаў, якое адводзіць ад сутнасці выражанага пісьменнікам і ідзе з ім уразрэз. ... І, нарэшце, па-трэцяе: літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі набываюць ёмістасць і глыбіню, калі іманентнае вывучэнне ... суправаджаецца кантэкстуальным разглядам»1.