
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.
Бахтин М.М. Работы 1920-х годов.— Киев, 1994.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.
Дарвин М.Н. Фрагмент; Цикл // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Кожинов В.В. Форма и содержание // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Рагойша В. Змест і форма; Твор літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Форма и содержание // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. Литературное произведение как художественное единство // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
Склад мастацкага твора і асаблівасці яго арганізацыі ў адзінае цэлае вывучае спецыяльная літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая імянуецца паэтыкай, а дакладней — тэарэтычнай паэтыкай.
Тэрмін «паэтыка» мае даволі працяглую гісторыю свайго змястоўнага напаўнення. Па гэтай прычыне сённяшняе значэнне яго не зусім адпавядае таму, што было закладзена ў дадзены тэрмін першапачаткова.
Пачынаючы з часоў Арыстоцеля і аж да самага ХХ ст. тэрмінам «паэтыка» абазначаліся вучэнні аб мастацтве слова ў цэлым. Такім чынам, дадзенае слова ў такім яго змястоўным напаўненні можна лічыць сінонімам сённяшняга словазлучэння-тэрміна «тэорыя літаратуры».
У ХХ ст. паэтыкай сталі імянаваць пераважна раздзел літаратуразнаўства, які вывучае склад, будову і функцыі мастацкіх твораў, а таксама роды і жанры літаратуры. Разам з тым Л. Гаспараў, адзін з аўтараў артыкула аб паэтыцы ў ЛЭС, улічваючы гісторыю станаўлення і змястоўнага напаўнення дадзенага тэрміна, дае яму наступную трактоўку: «Паэтыка (ад ст.-грэч. poiētikē technē — творчае мастацтва), навука аб сістэме сродкаў выражэння ў мастацкіх творах, адна са старэйшых дысцыплін літаратуразнаўства. У пашыраным сэнсе слова супадае з тэорыяй літаратуры, у звужаным — з адной з галін тэарэтычнай паэтыкі .... Як галіна тэорыі літаратуры паэтыка вывучае спецыфіку літаратурных родаў і жанраў, плыней і напрамкаў, стыляў і метадаў, даследуе законы ўнутранай сувязі і суадносін розных узроўняў мастацкага цэлага. У залежнасці ад таго, які аспект (і аб’ём паняцця) вылучаецца ў цэнтр даследавання, вядуць размову, напрыклад, аб паэтыцы рамантызму, паэтыцы рамана, паэтыцы творчасці якога-небудзь пісьменніка ў цэлым ці аднаго твора. Паколькі ўсе сродкі выражэння ў літаратуры ў канчатковым выпадку зводзяцца да мовы, паэтыка можа быць вызначана і як навука аб мастацкім выкарыстанні сродкаў мовы»1.
М. Гаспараў разбівае ўсю паэтыку на наступныя галіны: агульную (тэарэтычную ці сістэматычную, ці, урэшце, «макрапаэтыку»), прыватную (уласна апісальную ці «мікрапаэтыку») і гістарычную.
Тэарэтычная паэтыка ў сваю чаргу «дзеліцца на тры галіны, якія вывучаюць адпаведна гукавую, слоўную і вобразную будову тэксту; мэта агульнай паэтыкі — скласці поўны сістэматызаваны рэпертуар прыёмаў (эстэтычна дзейсных элементаў), якія ахопліваюць усе гэтыя тры галіны. У гукавым ладзе твора вывучаецца фоніка і рытміка, а ў дачыненні да верша — таксама метрыка і строфіка. Так як пераважна матэрыял для вывучэння тут даюць вершаваныя тэксты, дык гэтая галіна часта называецца (надзвычай вузка) вершазнаўствам. У слоўным ладзе вывучаюцца асаблівасці лексікі, марфалогіі і сінтаксісу твора; адпаведная галіна называецца стылістыкай (наколькі супадаюць паміж сабой стылістыка як літаратуразнаўчая і як лінгвістычная дысцыпліна, адзінай думкі няма). ... У вобразным ладзе твора вывучаюцца вобразы (персанажы і прадметы), матывы (дзеянні і ўчынкі), сюжэты (звязаныя сукупнасці дзеянняў); дадзеная галіна называецца «топікай» (традыцыйная назва), «тэматыкай» (Б. Тамашэўскі) ці «паэтыкай» у вузкім сэнсе слова (Б. Ярхо)»2.
Тэарэтычная паэтыка ў сусветнай літаратурнай навуцы пачала інтэнсіўна фарміравацца з канца ХІХ ст. Ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве найбольш моцную цікавасць да яе праяўлялі прадстаўнікі рускай фармальнай школы ў асобах В. Вінаградава, В. Жырмунскага, Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, Б. Эйхенбаума і інш. Даволі значны ўклад у станаўленне дадзенай галіны літаратуразнаўства ўнеслі таксама А. Скафтымаў, С. Аскольдаў, А. Смірноў і, канешне ж, М. Бахцін, навукова-творчыя набыткі якога пачалі па-сапраўднаму асэнсоўвацца толькі параўнальна нядаўна. У 1960–1980-я гг. даволі значныя дасягненні ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэарэтычнай паэтыкі звязаны з дзейнасцю тартуска-маскоўскай літаратуразнаўчай школы пад кіраўніцтвам Ю. Лотмана.
Пэўныя здабыткі ў галіне даследавання паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, ёсць і ў беларускім літаратуразнаўстве. Самыя першыя спробы яе вывучэння ў нашай літаратурнай навуцы звязаны з дзейнасцю Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і М. Сарбеўскага. Новы, уласна беларускі этап у развіцці гэтай галіны літаратуразнаўства на Беларусі, заклаў М. Багдановіч, здабыткі якога ў 1920-я гг. развілі і памножылі І. Замоцін, М. Гарэцкі, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі, У. Дубоўка і інш. Як зазначае В. Рагойша, працы якога ў беларускай літаратурнай навуцы можна лічыць пэўнай вяхой у даследаванні паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, «у 30–50-я гг. савецкае літаратуразнаўства да вывучэння паэтыкі амаль не звярталася. Увага да агульнай і аўтаразнаўчай паэтыкі прыкмячаецца толькі з пачатку 60-х гг. З гэтага часу на Беларусі пачынаецца вывучэнне гісторыі і тэорыі беларускага верша (І. Ралько, М. Грынчык, А. Кабаковіч, В. Ярац), яго кампазіцыйных асаблівасцей, паэтычнай вобразнасці (І. Шпакоўскі, А. Яскевіч), паэтыкі рамана (В. Жураўлёў), праблемы псіхааналізу ў літаратуры (А. Матрунёнак), стылю (М. Арочка, В. Бечык, Л. Гусева), рытмічнай арганізацыі мастацкага тэксту (А. Яскевіч), мастацкіх асаблівасцей асобных фальклорных жанраў (М. Янкоўскі, Н. Гілевіч, А. Ліс, І. Цішчанка, Г. Барташэвіч, А. Фядосік, Л. Салавей) і інш. І ўсё ж да гэтага часу,— канстатуе вучоны,— даследаванне паэтыкі — найбольш вузкае месца ў беларускім літаратуразнаўстве»1.